Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.09.2017

Вынікі і перспектывы развіцця энтамалогіі ва Усходняй Еўропе абмяркуюць на канферэнцыі ў НАН Беларусі

6-8 верасня 2017 года Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах” праводзіць II Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Вынікі і перспектывы развіцця энтамалогіі ва Усходняй Еўропе”.

Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 6 верасня ў 10.00 у актавай зале ДНВА “НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах” (Мінск, Акадэмічная, 27, аўд. 331).

Асноўныя напрамкі дзейнасці канферэнцыі: сістэматыка, харалогія (фаўна і заагеаграфія) насякомых; экалогія насякомых; сельскагаспадарчая энтамалогія; пчалярства і праблемы апылення; лясная энтамалогія; медыцынская энтамалогія; тэхнічная энтамалогія. Праграму канферэнцыі і дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце http://entomology2017.biobel.by