Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.09.2017

НАН Беларусі і Акадэмія навук кітайскай правінцыі Шаньдун падпісалі шэраг пагадненняў аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

12 верасня 2017 года адбылася сустрэча губернатара правінцыі Шаньдун (КНР) спадара Гун Чжэна з Першым намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С.А.Чыжыкам. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні навукова-тэхнічнага і вытворчага супрацоўніцтва НАН Беларусі і правінцыі Шаньдун, а таксама адбылося сімвалічнае ўрачыстае адкрыццё сумеснай лабараторыі ДНУ “Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага НАН Беларусі” і Інстытута энергетыкі Акадэміі навук кітайскай правінцыі Шаньдун ( АНШ).

"Гэта лабараторыя палімерных кампазіцыйных матэрыялаў. Яе стварэнне грунтуецца на нашым шматгадовым супрацоўніцтве. Кітайскія партнёры звярнулі ўвагу на каштоўнасць нашых распрацовак у гэтай сферы. У першую чаргу ім цікавыя тэрмаўстойлівыя ўсепагодныя матэрыялы, якія могуць выкарыстоўвацца на чыгунцы", - сказаў Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык. У лабараторыі будуць працаваць 30-40 вучоных з беларускага боку.

Акрамя таго, падпісаны шэраг пагадненняў: аб рэалізацыі сумеснага праекта паміж ДНУ “Інстытут цепла- і масаабмену НАН Беларусі” і Інстытутам новых матэрыялаў АНШ; паміж Інстытутам энергетыкі АНШ і РНПУП “Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАН Беларусі”; аб сумесных даследаваннях гукавой дыфундзіруючай мадэлі на аснове акватыпіі радыёчастаты, метадаў ацэнкі якасці і тэхнікі зандзіравання незаконных прылад электрамагнітнымі аналізамі (БДУІР); аб распрацоўцы і вырабе мікраэлектрарухавікоў MEMS і перадачы тэхнічных дасягненняў (БДУІР).

Прэзідэнт Акадэміі навук правінцыі Шаньдун Ван Інлун адзначыў, што найбольш цікавыя для кітайскага боку сферы супрацоўніцтва - новыя матэрыялы, інфармацыйныя тэхналогіі і энергетыка. “Сёння мы падпісалі пяць пагадненняў аб супрацоўніцтве, якія датычацца менавіта гэтых сфер”, - удакладніў ён. Візіт дэлегацыі працягнецца да 13 верасня 2017 года. Члены дэлегацыі наведаюць шэраг навуковых арганізацый НАН Беларусі: РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі", ДНВА “НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве”, ДНУ “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі”, РНППУП “Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАН Беларусі”, ДНУ “Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі”, ДНУ “Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі”, НІРУП “Геаінфармацыйныя сістэмы” і інш.