Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.09.2017

У НАН Беларусі адбудзецца міждысцыплінарны круглы стол “Ад вытокаў дзяржаўнасці да IT-краіны” (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання)

Як развіваліся тэхналогіі і які ўплыў яны аказалі на развіццё старажытнай Беларусі? Што звязвае лінгвістаў і IT-спецыялістаў, і які плён іх супрацоўніцтва ўжо сёння мы маем? Хто акрамя людзей з’яўляецца носьбітам беларускай мовы? І ці могуць машыны выйсці з-пад кантролю чалавека? Усё гэта і многае іншае будзе абмяркоўвацца на круглым стале “Ад вытокаў дзяржаўнасці да IT-краіны” (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання), які праводзіцца ў рамках Года навукі Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з РГА “Белая Русь”.