Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.10.2017

НАН Беларусі і МЗС падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

6 кастрычніка 2017 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Міністэрства замежных спраў Беларусі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Падпісанне стала вынікам перагавораў Старшыні Прэзідыкма НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова і Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея.

Як падкрэсліў Уладзімір Гусакоў, гэта гістарычная падзея, якая адкрывае новыя перспектывы супрацоўніцтва. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі адзначыў, што ў час сустрэчы Міністэрствам замежных спраў быў унесены цэлы шэраг прапаноў па развіцці супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву, у тым ліку ў сферы ўступлення Беларусі ў Сусветную Гандлёвую Арганізацыю (СГА), экспартна-імпартных аперацый, падрыхтоўкі кадраў, навуковага забеспячэння тых ці іншых працэсаў.

Уладзімір Макей звярнуў увагу на тое, што гэта пагадененне – аснова ўзаемадзеяння на базе якога будзе распарацаваны канкрэтны план дзеянняў на бліжэйшую перспектыву.

У ходзе візіту ў НАН Беларусі Міністр замежных спраў азнаёміўся з выстаўкай, арганізаванай Аддзяленнем гуманітарных навук і мастацтваў, а таксама абмеркаваў магчымасці прэзентацыі выданняў акадэмічных вучоных за мяжой.