Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.11.2017

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі абмяркуюць ролю Кастрычніцкай рэвалюцыі ў лёсах беларускай дзяржаўнасці

2 лістапада 2017 г. у 10.00 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Акадэмічная 1, канферэнц-зала 4-ы паверх) адбудзецца адкрыццё Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Вялікі Кастрычнік у гістарычным лёсе беларускай дзяржаўнасці”. У рабоце канферэнцыі 2-3 лістапада 2017 года прымуць удзел прадстаўнікі акадэмічнай і вузаўскай навукі, грамадскія дзеячы, моладзь і спецыялісты розных напрамкаў з Беларусі і замежных краін.

Праблемнае поле канферэнцыі: Кастрычніцкая рэвалюцыя - урокі гісторыі і перспектывы; сучасныя падыходы і ацэнкі Кастрычніцкай рэвалюцыі; гістарычны вопыт і сучасны свет; Кастрычнік 1917 г. i працэс нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва; 100 гадоў сацыяльна-культурных пераўтварэнняў: дасягненні і праблемы; Кастрычніцкая рэвалюцыя і мадэрнізацыя эканомікі Савецкай Беларусі; найноўшая гістарыяграфія гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Праграма канферэнцыі