Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31.10.2017

НАН Беларусі аб’яўляе конкурс па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсу па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка” на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавiка 2016 г. № 327 падпраграмы 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020”.

Конкурсы аб’яўляюцца па наступных мерапрыемствах:
1. Распрацаваць і ўкараніць тэхналогію вытворчасці ін’екцыйных прэпаратаў для лячэння ўнутрыклеткавых інфекцый буйной і дробнай рагатай жывёлы

Дата правядзення конкурсу 30 лістапада 2017 года.