Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.01.2018

Экспертна-аналітычнае забеспячэнне навуковага і гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая абмеркавалі ў Інстытуце эканомікі НАН Беларусі

18 студзеня 2017 года ў Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся Беларуска-Кітайскі навукова-практычны семінар “Экспертна-аналітычнае забеспячэнне навуковага і гуманітарнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў кантэксце рэалізацыі праектаў ініцыятывы “Адзін пояс, Адзін шлях”.

Мерапрыемства арганізавана Інстытутам эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытутам сусветнай эканомікі і палітыкі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук у рамках дзеючага пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве.

Праблематыка навукова-практычнага семінара ахоплівала наступныя напрамкі:
1. Экспертна-аналітычнае забеспячэнне беларуска-кітайскага супрацоўніцтва
2. Прыярытэты рэалізацыі нацыянальных стратэгій развіцця Беларусі і Кітая
3. Шляхі спалучэння ініцыятывы “Адзін пояс, адзін шлях” і стратэгіі развіцця знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь
4. Перспектывы паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая
5. Напрамкі развіцця Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку.

У рабоце Беларуска-Кітайскага навукова-практычнага семінара прынялі ўдзел больш за 40 прадстаўнікоў навуковых арганізацый, універсітэтаў, органаў дзяржаўнага кіравання, сродкаў масавай інфармацыі, бізнес супольнасці і экспертаў, зацікаўленых у развіцці беларуска-кітайскага навуковага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя, дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валерый Бельскі, дырэктар Інстытута сусветнай эканомікі і палітыкі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук Чжан Юйянь.

Тэматычныя даклады прадставілі дырэктар Інстытута сусветнай эканомікі і палітыкі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук Чжан Юйянь, генеральны дырэктар “Навукова-тэхналагічнага парку БНТУ “Палітэхнік”, прарэктар па вытворчай дзейнасці Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Юрый Аляксееў, намеснік кіраўніка адміністрацыі ГУ “Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку “Індустрыяльны парк “Вялікі камень” Ігар Ляшчонак, намеснік дырэктара па эканамічных пытаннях СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку” Сюй Баомін, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Дзмітрый Прымшыц, старшы навуковы супрацоўнік аддзела міжнароднай стратэгіі Інстытута сусветнай эканомікі і палітыкі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук Жэнь Лінь, в.а. кіраўніка Беларуска-Кітайскага аналітычнага цэнтра развіцця Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Сугак, загадчык аддзела сусветнай эканомікі і знешнеэканамічных даследаванняў Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Таццяна Вярцінская, загадчык кафедры міжнароднага бізнесу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Галіна Турбан, начальнік Цэнтра міжнародных даследаванняў факультэта міжнародных адносін беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Алена Дастанка.

У дыскусіі па праблематыцы семінара прынялі ўдзел эксперты навукова-даследчых арганізацый, дыпламатычнага корпуса, органаў дзяржаўнага кіравання і сродкаў масавай інфармацыі.

Падводзячы вынікі Беларуска-Кітайскага навукова-практычнага семінара “Экспертна-аналітычнае забеспячэнне навуковага і гуманітарнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў кантэксце рэалізацыі праектаў ініцыятывы “Адзін пояс, Адзін шлях”, дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валерый Бельскі і дырэктар Інстытута сусветнай эканомікі і палітыкі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук Чжан Юйянь адзначылі неабходнасць паглыблення далейшага навуковага супрацоўніцтва, імплементацыі новых форм узаемадзеяння і пашырэння пераліку сумесных праектаў.

Даведачна. Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытут сусветнай эканомікі і палітыкі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук рэалізуюць сумесны навукова-даследчы праект “Беларуска-Кітайскі індустрыяльны Парк у рамках дзяржаўнай стратэгіі Кітая “Адзін эканамічны пояс і Адзін шлях”: перспектывы функцыянавання і стратэгія развіцця” (№ Г16КАО / А-004 ад 2016/03/01 г., навук. кір. - к.э.н. Вярцінская Т.С.).