Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.01.2018

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Днём беларускай навукі

Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых
інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў

Дарагія сябры!

Віншую вас з прафесійным святам – Днём беларускай навукі!

У сучасным дынамічным свеце навука з’яўляецца асновай пабудовы моцнай і квітнеючай дзяржавы. Дасягненні беларускіх вучоных – прадмет гонару нашай краіны. Дзякуючы вашым даследаванням і распрацоўкам ствараюцца новыя вытворчасці і цэлыя галіны нацыянальнай эканомікі, з’яўляюцца ўнікальныя медыцынскія тэхналогіі, вырашаюцца пытанні харчовай бяспекі. Для павышэння прэстыжу навуковай дзейнасці выбудавана сістэма падтрымкі таленавітай моладзі, удасканалены падыходы да аплаты працы, забяспечаны ўмовы для пошуку і творчасці.

Перакананы, што і ў далейшым навука будзе служыць на карысць Беларусі і прыносіць бачную карысць нашаму грамадству.

Ад душы жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, значных здзяйсненняў і адкрыццяў!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка