Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.03.2018

Інстытут філасофіі НАН Беларусі выступіў суарганізатарам шэрагу міжнародных навуковых мерапрыемстваў у ан-лайн фармаце

Інстытут філасофіі НАН Беларусі выступіў суарганізатарам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Культура і праблема цывілізацыйнага выбару”, Міжнароднага філасофска-метадалагічнага семінара “Праблема чалавека: гісторыя і сучаснасць”, а таксама Міжнароднага круглага стала “Ідэі і абгрунтаванні змяненняў да праграм пераўтварэнняў” (15-16 сакавіка 2018 года, Усць-Каменагорск - Кастанай - Мінск). Мерапрыемствы прайшлі ў оn-line рэжыме. Дзякуючы такому фармату правядзення мерапрыемстваў, да іх змаглі далучыцца ўдзельнікі з Казахстана, Расіі, Украіны, Беларусі.

Дырэктар Інстытута філасофіі Анатолій Лазарэвіч і супрацоўнікі прынялі актыўны ўдзел у пятым пасяджэнні канферэнцыі “Трансфармацыі ў культуры як следства цывілізацыйнага выбару: філасофска-светавыяўленчыя аспекты аналізу”, а таксама ў пятым пасяджэнні філасофска-метадалагічнага семінара “Дыялектыка і маральнае самавызначэнне чалавека”, дзе абмяняліся з замежнымі калегамі думкамі па тэмах сацыя-культурнай праблематыкі, механізмаў культурных, адукацыйных, сацыяльных, маральных і экалагічных трансфармацый сучаснага грамадства.