Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.03.2018

Конкурс маладых экспертаў-міжнароднікаў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі

Адкрыты прыём заявак на конкурс для маладых экспертаў-міжнароднікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Конкурс праводзіцца пад эгідай Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Інстытут Еўропы РАН, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Расійска-беларускі экспертны клуб і Інфармацыйна-аналітычнае выданне “Евразия.Эксперт”. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

У конкурсе могуць прымаць удзел студэнты і выпускнікі ВНУ, аспіранты і маладыя навукоўцы з Беларусі і Расіі не старэйшыя за 35 гадоў.

Заканчэнне прыёму заявак - 14 мая 2018 г.

Работы, якія прадстаўляюцца на конкурс, павінны быць прысвечаны даследаванням Саюзнай дзяржавы, беларуска-расійскіх адносін і інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы з удзелам Расіі і Беларусі. Работы могуць раскрываць заяўленую тэматыку з пункту гледжання паліталогіі, эканомікі, сацыялогіі, гісторыі, філасофіі.

Больш падрабязна аб конкурсе

Палажэнне аб конкурсе

Сайт Конкурсу http://konkurs2018.expert