Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.04.2018

Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытут гуманітарных навук Каралеўскай акадэміі навук Камбоджы заключылі пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве

16 красавіка 2018 года па выніках работы Міжнароднага навукова-адукацыйнага семінара “Сацыяльна-эканамічнае развіццё краін, якія развіваюцца”, арганізаванага Цэнтрам міжнароднага супрацоўніцтва Дзяржаўнага камітэта па рэформах і развіцці Кітайскай Народнай Рэспублікі, у г. Пекіне адбылася сустрэча дэлегацый Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытута гуманітарных навук Каралеўскай акадэміі навук Камбоджы з мэтай абмеркавання перспектыў навуковага супрацоўніцтва.

Беларускі бок прадстаўлялі намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Дзмітрый Прымшыц і в.а. кіраўніка Беларуска-Кітайскага аналітычнага цэнтра развіцця Вадзім Сугак.

Камбаджыйскі бок прадстаўлялі намеснік генеральнага дырэктара Інстытута гуманітарных навук Каралеўскай акадэміі навук Камбоджы Кі Серэват, намеснік генеральнага сакратара Савета па экалогіі, сацыяльных і культурных пытаннях Апарата Савета міністраў Каралеўства Камбоджы Лор Поліна, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялогіі і медыцыны Каралеўскай акадэміі навук Камбоджы Морн Вута.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся тэматыка правядзення сумесных навуковых даследаванняў, перспектывы ўдзелу ў двухбаковых і шматбаковых міжнародных навукова-даследчых праектах, напрамкі развіцця беларуска-камбаджыйскага навукова-гуманітарнага супрацоўніцтва ў рамках кампетэнцыі бакоў.

Па выніках перамоў намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Дзмітрый Прымшыц і намеснік генеральнага дырэктара Інстытута гуманітарных навук Каралеўскай акадэміі навук Камбоджы Кі Серэват падпісалі пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве. Пагадненне прадугледжвае развіццё і паглыбленне навуковых сувязей паміж Інстытутам эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытутам гуманітарных навук Каралеўскай акадэміі навук Камбоджы, вызначае перспектывы правядзення сумесных навуковых даследаванняў і навукова-арганізацыйных мерапрыемстваў, выдання навуковых публікацый, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі.