Перад пачаткам сесіі Агульнага сходу Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў паведаміў журналістам, што перспектыўнымі задачамі на 2018 год для вучоных з’яўляецца стварэнне найноўшых фармацэўтычных прэпаратаў і “разумных матэрыялаў” для розных галін (машынабудавання, будаўніцтва, у тым ліку дарожнага). Вучоныя таксама будуць працаваць над новымі сартамі раслін і сельскагаспадарчымі машынамі, якія павінны быць канкурэнтаздольнымі на рынку. “Акадэмія навук працуе ў кантэксце сусветнай навукі, і па ўсіх напрамках мы ставім амбіцыйныя задачы”, – адзначыў Старшыня Прэзідыума НАН.
Па выніках работы сесіі Агульнага сходу прынята Пастанова “Аб зацвярджэнні справаздачы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за 2017 год”, Пастанова “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і Пастанова “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб выбарах членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.