Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.05.2018

У I квартале 2018 года аб’ём работ НАН Беларусі вырас больш чым на трэць

Агульны аб’ём работ, выкананых арганізацыямі НАН Беларусі за студзень-сакавік 2018 года, склаў 124,4 млн. рублёў, або 130,9% да адпаведнага перыяду 2017 года. Такія даныя справаздачы аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці НАН Беларусі за студзень-сакавік 2018 года.

Па навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці арганізацыямі НАН Беларусі выканана работ на суму 53,7 млн. рублёў, у тым ліку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту – 23,3 млн. рублёў (або 124,7% да адпаведнага перыяду 2017 года), за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі – 2,7 млн. рублёў (77,7% да плана 1 квартала 2018 года, рост у 5 разоў да адпаведнага перыяду 2017 года). Па бюджэтных і гаспадарчых дагаворах выкананы аб’ём работ склаў 27,7 млн. рублёў (154,3% да плана 1 квартала 2018 года, рост у 1,75 раза да студзеня-сакавіка 2017 года).

За студзень-сакавік 2018 года аб’ём прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), выкананы камерцыйнымі арганізацыямі НАН Беларусі, склаў 64,4 млн. рублёў (114,8% да адпаведнага перыяду 2017 г.). Аб’ём вытворчасці прадукцыі (работ, паслуг) па камерцыйных арганізацыях за справаздачны перыяд – 53,2 млн рублёў (112,1% да адпаведнага перыяду 2017 г).

Па даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь (далей – Белстата) за студзень-люты 2018 года, камерцыйнымі і бюджэтнымі арганізацыямі НАН Беларусі выраблена прадукцыі на экспарт, выканана работ (паслуг) па дагаворах з замежнымі заказчыкамі на агульную суму 6,8 млн долараў ЗША, або 109% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2017 года. У студзені-лютым 2018 года па даных Белстата сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі арганізацый НАН Беларусі склалася дадатнае ў памеры 2,4 млн долараў ЗША. Дадаткова арганізацыямі НАН Беларусі ў 1 квартале 2018 года прыцягнуты сродкі па грантах на агульную суму 280 тыс. долараў ЗША.

Сярэднямесячная заработная плата ў цэлым па сістэме Акадэміі навук за студзень-сакавік 2018 года склала 829,0 рублёў (118,2% да студзеня-сакавіка 2017 года), у тым ліку па бюджэтных арганізацыях 845,8 рублёў (122,6% да студзеня – сакавіка 2017 года) і па камерцыйных арганізацыях 816,4 рублёў (115,1% да студзеня-сакавіка 2017 года).