Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.06.2018

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Роднае слова на прасторах Беларусі»

12 чэрвеня 2018 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Роднае слова на прасторах Беларусі». Ад НАН Беларусі у ёй прынялі удзел: Каваленя Аляксандр Аляксандравіч − акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі; Лукашанец Аляксандр Аляксандравіч − першы намеснік па навуковай рабоце дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік; Капылоў Ігар Лявонавіч − дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Саверчанка Іван Васільевіч − дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар; Гніламёдаў Уладзімір Васільевіч − галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік; Гаранін Сяргей Лявонцьевіч − намеснік дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі абмяркавалі пытанні важнасці нацыянальнай мовы як часткі айчыннай духоўнай культуры і гістарычнай спадчыны; выпрацоўкі адносін да нацыянальнай мовы як да найважнейшага атрыбута дзяржаўнасці і незалежнасці краіны; павышэння беларускамоўнай кампетэнцыі сучаснага беларускага грамадства; навуковага забеспячэння развіцця беларускай мовы; супрацоўніцтва вучоных-гуманітарыяў і педагогаў краіны з навуковым і метадычным часопісам «Роднае слова» як знакавым выданнем, якое комплексна прэзентуе найлепшыя дасягненні айчынных і замежных вучоных у галінах філалогіі, педагогікі, культуралогіі і мастацтвазнаўства.

Фота газета Навука