Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.09.2018

26 верасня 2018 года споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Віталія Фядосавіча Мядзведзева

26 верасня 2018 года спаўнілася 90 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара Віталія Фядосавіча Мядзведзева. У Інстытуце эканомікі НАН Беларусі адбылося ўрачыстае пасяджэнне вучонага савета, прысвечанае гэтай падзеі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 40 прадстаўнікоў органаў заканадаўчай улады, дзяржаўнага кіравання, навуковых арганізацый і ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Каваленя звярнуўся з віншавальным словам да юбіляра і ўручыў Віталію Фядосавічу Мядзведзеву вышэйшую ўзнагароду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Нагрудны знак “Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі “За Вялікі ўклад у развіццё навукі”.