Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.10.2018

У Агенцтва па касмічных даследаваннях НАН Беларусі даслалі музычны кліп з арбіты

Агенцтва па касмічных даследаваннях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі паведамляе, што паводле інфармацыі Індзіры Фойстэл, якая брала ўдзел у 31-м Міжнародным Кангрэсе Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, які адбыўся ў г. Мінску ў верасні бягучага года, яе мужам, у цяперашні час камандзірам 56-й экспедыцыі Міжнароднай касмічнай станцыі, Эндру Фойстэлам, сумесна з канадскім рок-гуртом The Tragically Hip запісаны музычны відэакліп з космасу.