Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.10.2018

У ДНВА “НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах” адбудзецца I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя праблемы аховы жывёльнага свету ў Беларусі і сумежных рэгіёнах”

15-18 кастрычніка 2018 г. у ДНВА “НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах” адбудзецца I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя праблемы аховы жывёльнага свету ў Беларусі і сумежных рэгіёнах”, якая ўваходзіць у Пералік навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў НАН Беларусі на 2018 год.

У рабоце канферэнцыі прымуць удзел вядучыя вучоныя з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі і Польшчы.

На канферэнцыі будуць абмяркоўвацца вынікі і напрамкі далейшых даследаванняў па Чырвонай кнізе, тэндэнцыі і асноўныя праблемы маніторынгу жывёл, наступствы ўплыву чужародных відаў на натыўную фаўну, кліматычных і антрапагенных фактараў на жывёльны свет, праблемы і перспектывы выкарыстання рэсурсаў жывёльнага свету, пытанні захавання біяразнастайнасці на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, а таксама развіцця экалагічнай адукацыі і асветы.

Адкрыццё I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Актуальныя праблемы аховы жывёльнага свету ў Беларусі і сумежных рэгіёнах” адбудзецца 15 кастрычніка 2018 г. у 10.00 у ДНВА “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах” (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27) .