Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.10.2018

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа адбудзецца прэзентацыя вынікаў беларуска-эстонскага супрацоўніцтва ў сферы фальклору

15 кастрычніка 2018 г. у 12.00 па адрасе вул. Сурганава, д.1, корпус 2 (3 паверх, каб. № 302) адбудзецца прэзентацыя вынікаў беларуска-эстонскага супрацоўніцтва ў сферы фальклору.

У рамках мерапрыемства будуць прадстаўлены два сумесныя выданні, падрыхтаваныя вучонымі ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” і Эстонскім Літаратурным Музеем (г. Тарту, Эстонія). Гэта - зборнік навуковых артыкулаў “Місія выканальная. Перспектывы вывучэння фальклору” (Тарту, 2018) і электронны часопіс “Folklore” (№ 72).