Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.12.2018

Дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел у святкаваннях 100-годдзя НАН Украіны

6 - 7 снежня дэлегацыя НАН Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым прыняла ўдзел у юбілейных мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.

Члены беларускай дэлегацыі прынялі ўдзел у юбілейнай сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, прысвечанай 100-годдзю НАНУ. На ўрачыстым сходзе прысутнічалі першыя асобы дзяржавы, прадстаўнікі сусветнай навуковай грамадскасці, творчай інтэлігенцыі, дыпламатычнага корпуса і цэнтральных органаў дзяржаўнага кіравання. На пасяджэнні быў і Прэзідэнт НАНУ, вядомы ўкраінскі вучоны, акадэмік Барыс Патон – найстарэйшы па ўзросце і па тэрміне знаходжання на пасадзе прэзідэнт дзяржаўнай акадэміі навук у свеце. Барыс Патон нарадзіўся 27 лістапада 1918 года, у дзень заснавання НАНУ.

Перад прысутнымі з прывітальным словам і віншаваннямі выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Члены беларускай дэлегацыі сустрэліся з кіраўніцтвам Акадэміі навук Украіны, азнаёміліся з экспазіцыяй Выставы навуковых і навукова-тэхнічных дасягненняў устаноў НАНУ, прынялі ўдзел у іншых юбілейных мерапрыемствах.

Больш фота на Старонцы НАНУ ў Facebook