Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.02.2019

Выдавецкі дом “Беларуская навука” правядзе прэзентацыю першага тома пяцітомніка “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”

7 лютага 2019 года ў 16:30. на Цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі падчас 26-й Мінскай кніжнай выставы-кірмашу Выдавецкі дом “Беларуская навука” правядзе прэзентацыю першага тома пяцітомніка “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”.

Выданне падрыхтавана па Дзяржаўнай праграме навуковых даследаванняў “Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства” на 2016-2020 гады.

У першым томе “Беларуская дзяржаўнасць: ад вытокаў да канца XVIII ст.” раскрыты вытокі і асаблівасці развіцця беларускай дзяржаўнасці ад старажытнасці да канца ХVIII ст., разгледжаны і ахарактарызаваны такія яе гістарычныя формы, як Полацкае княства (зямля), Тураўскае княства, Кіеўская Русь, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая.

Калектыўная манаграфія разлічана на шырокае кола чытачоў: прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў і сярэдніх школ, студэнцкую і навучэнцкую моладзь, рэкамендуецца для выкарыстання ў навукова-даследчай рабоце і навучальным працэсе.

Поўная праграма 26-й Мінскай кніжнай выставы-кірмашу даступная па спасылцы.