Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.02.2019

Адбылася XI міжнародная канферэнцыя Рабочай групы па куліках Паўночнай Еўразіі “Актуальныя пытанні вывучэння кулікоў Паўночнай Еўразіі”

З 30 студзеня па 2 лютага 2019 года пры ўдзеле Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах”, Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі і ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, пры фінансавай падтрымцы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў на базе біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася XI міжнародная канферэнцыя Рабочай групы па куліках Паўночнай Еўразіі “Актуальныя пытанні вывучэння кулікоў Паўночнай Еўразіі”. Навукоўцы і прадстаўнікі прыродаахоўных арганізацый нашай краіны і замежжа абмеркавалі пытанні экалогіі, міграцыі, колькасці і відавой разнастайнасці, паводзін, марфалогіі і аховы кулікоў.