Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31.01.2019

Прадстаўнікі Інстытута філасофіі НАН Беларусі прымуць удзел у семінары “Праектаванне будучыні і гарызонты лічбавай рэальнасці” ў Маскве

У Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь 7-8 лютага 2018 года адбудзецца навукова-практычны семінар “Праектаванне будучыні і гарызонты лічбавай рэальнасці”.

У ходзе семінара будуць абмяркоўвацца вынікі сумесных навуковых праектаў РФФІ і БРФФД, якія на працягу шэрагу гадоў выконваліся ў Інстытуце прыкладной матэматыкі імя М.В. Келдыша РАН і Інстытуце філасофіі НАН Беларусі, прысвечаныя шырокаму колу праблем: эканоміка лічбавага свету, адукацыйная робататэхніка, мастацтва новай эпохі, новыя транспартныя сістэмы, чалавек лічбавай эпохі і іншыя навуковыя праблемы, якія стаяць перад навукоўцамі Саюзнай дзяржавы. Сумесная праца гуманітарыяў, матэматыкаў і педагогаў дазволіць выпрацаваць глыбокі, цэласны погляд на будучыню.

У мерапрыемстве прымуць удзел вядучыя вучоныя-гуманітарыі і спецыялісты ў галіне міждысцыплінарных распрацовак, якія прадстаўляюць НАН Беларусі, Расійскую акадэмію навук, даследчыя і экспертныя цэнтры дзвюх краін, сярод якіх намеснік прэзідэнта РАН член-карэспандэнт РАН У.В. Іваноў, навуковы кіраўнік Інстытута сістэмных даследаванняў РАН, акадэмік У.Б. Бетэлін, дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі А.А. Лазарэвіч, віцэ-прэзідэнт нанатэхналагічнага таварыства Расіі Г.Г. Малінецкі, А.А. Зацарынны, А.С. Дзмітрыеў, В.Я. Лепскі, А.В. Калеснікаў, С.Н. Сірэнка, Д.І. Пранякін.

У рабоце першага семінара, прысвечанага праектаванню будучыні, у 2018 г. удзельнічалі больш за сто даследчыкаў, інжынераў, кіраўнікоў з некалькіх дзясяткаў арганізацый Расіі і Беларусі.