Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.03.2019

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Навуковыя распрацоўкі і перадавыя тэхналогіі ў прамысловасці”

5 сакавіка 2019 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Навуковыя распрацоўкі і перадавыя тэхналогіі ў прамысловасці”.

Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел: першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Сяргей Чыжык; кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Пётр Віцязь; акадэмік-сакратар аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Аляксандр Ласкаўнёў; акадэмік-сакратар аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Валянцін Арловіч.

Пётр Віцязь зрабіў акцэнт на неабходнасці ўкаранення ў вытворчасць уласных айчынных навуковых распрацовак. Сярод такіх перспектыўных распрацовак, якія былі ажыццёўлены ў 2018 годзе, былі названы: офісны суперкамп’ютар “СКІФ-ГЕА-ЦОД РБ”, які ў 5 разоў перавышае прадукцыйнасць папярэдняй мадэлі; дапрацоўка макетнага ўзору электрамабіля з кузавам Geely SC7; лінейка персанальных электрычных транспартных сродкаў; арыгінальны лекавы сродак “Лейкавір” для лячэння пацыентаў, якія пакутуюць рассеяным склерозам; супрацьпухлінныя лекавыя сродкі Сорафеніб новага пакалення; тэхналогія і стварэнне адзінай у рэспубліцы вытворчасці палегчаных бронекамізэлек падвышанай пулестойкасці на аснове керамікі.

Сяргей Чыжык агучыў інфармацыю пра аб’ём экспарту тавараў і паслуг НАН Беларусі, якія ў вартасным выражэнні перавышаюць 54 млн. долараў ЗША, а з улікам грантаў – каля 56 млн.

Фота М. Гулякевіч, газета “Навука”