Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.03.2019

5 сакавіка адбудзецца пасяджэнне праблемнага савета пры Аддзяленні біялагічных навук НАН Беларусі

5 сакавіка ў 10.00 адбудзецца пасяджэнне праблемнага савета пры Аддзяленні біялагічных навук НАН Беларусі.

На парадку дня пасяджэння навуковы аналітычны даклад “Праблема эфектыўнага і экалагічна бяспечнага выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў (адходаў) піваварнай і спіртавой біятэхналагічных вытворчасцей у Рэспубліцы Беларусь”.

Дакладчык: загадчык лабараторыі росту і развіцця раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі акадэмік Ламан Мікалай Афанасьевіч.

У Рэспубліцы Беларусь востра стаіць праблема ўтылізацыі адходаў, якія ўтвараюцца ў працэсе перапрацоўкі харчовай прадукцыі. У піваварнай галіне за год утвараецца каля 3 тыс. тон соладавых парасткаў, 70 тыс. тон сырой піўной драбіны, больш за 1 тыс. тон бялковага адстою і 3,6 тыс. тон рэшткавых піўных дражджэй. У краіне вырабляецца каля 110 млн літраў спірту, што суправаджаецца ўтварэннем буйнатанажных адходаў – пасляспіртавой брагі ў аб’ёме 1,5 млн тон. На палігонах Бабруйскага завода біятэхналогій і Рэчыцкага доследна-прамысловага гідролізнага завода (у цяперашні час не функцыянуе) назапасілася 4,3 млн тон гідролізнага лігніну, вычарпальныя тэхналагічныя рашэнні па ўтылізацыі якога да цяперашняга часу адсутнічаюць. Названыя адходы небяспечныя для навакольнага асяроддзя і ўскладняюць экалагічную абстаноўку вакол прадпрыемстваў.

Аддзяленне біялагічных навук НАН Беларусі запрашае ўсіх зацікаўленых асоб прыняць удзел у працы праблемнага савета.

Дата правядзення: 5 сакавіка 2019 г., пачатак 10.00
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, к. 141, актавая зала Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі