Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.04.2019

Завяршаецца прыём заявак на II Еўрапейскую школу біятэхнолагаў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі пры ўдзеле Еўрапейскай біятэхналагічнай асацыяцыі 27-31 мая 2019 г. у г. Мінску праводзіць II Еўрапейскую школу біятэхнолагаў.

У рамках школы прачытаюць лекцыі і правядуць семінары вядучыя прафесары, якія працуюць у сферы біятэхналогій з краін Еўрапейскага Саюза і Рэспублікі Беларусь. Маладыя навукоўцы атрымаюць магчымасць даведацца найноўшую інфармацыю аб апошніх дасягненнях фундаментальнай, прыкладной біятэхналогіі, перспектыўных даследаваннях і распрацоўках, а таксама прадставіць калегам і міжнародным экспертам свае даследчыя праекты ў фармаце постарнай сесіі.

Рабочая мова – англійская.

Арганізацыйны ўзнос для ўдзелу ў школе не прадугледжваецца. Для іншагародніх удзельнікаў транспартныя выдаткі і выдаткі па пражыванні бярэ на сябе арганізацыя, якая дэлегуе.

Для ўдзелу неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю https://forms.gle/NVdwv97ZK4ix1ePV7 і падаць матэрыялы да 26 красавіка 2019 г.

Шаблоны матэрыялаў