Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

RSS

01.06.2018

Аб’яўлены конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2019 г.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 г. №398 “Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі абвясцілі аб правядзенні адкрытага конкурсу па прызначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2019 г. Вылучэнне кандыдатур для прызначэння стыпендый праводзіцца ў тры этапы, першыя два этапы для ўдзельнікаў з ліку аспірантаў, якія навучаюцца пры навуковых арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, праводзяцца ў Акадэміі навук. Інфармацыя аб парадку і ўмовах правядзення адкрытага конкурсу размешчана тут.

01.06.2018

У НАН Беларусі пройдзе лекцыя кітайскіх вучоных аб найноўшых распрацоўках у галіне барацьбы з ВІЧ

У Прэзідыуме НАН Беларусі (г. Мінск, пр. Незалежнасці 66, п. 216) 8 чэрвеня 2018 г. у 15:00 адбудуцца адкрытыя лекцыі кітайскіх вучоных аб найноўшых распрацоўках па барацьбе з ВІЧ. Праф. Шыб Цзян (Shibo Jiang), Універсітэт Фудан (г. Шанхай Кітай) прачытае лекцыю “Пранікненне вірусаў у клетку і вірусныя інгібітары”; доктар Джынгхі Хуанг (Jinghe Huang), Універсітэт Фудан (г. Шанхай Кітай) – “Нейтралізуючыя антыцелы супраць ВІЧ-1 шырокага дзеяння”.

01.06.2018

У НАН Беларусі праходзіць Арганізацыйна-тэхнічны савет Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук

29 мая - 3 чэрвеня 2018 года ў НАН Беларусі праходзіць Арганізацыйна-тэхнічны савет Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН). У яго рабоце прымаюць удзел эксперты Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны, Узбекістана. Таджыкістана, Кыргызстана і Малдовы. Мэта мерапрыемства – абмеркаванне бягучых пытанняў дзейнасці МААН і задач на перспектыву, абмеркаванне падрыхтоўкі і правядзення святкавання 25-годдзя Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук. Плануецца, што асноўныя ўрачыстасці пройдуць 20 – 21 верасня 2018 года на базе НАН Беларусі. У Мінск прыедуць кіраўнікі акадэмій навук краін СНД, вядучых замежных акадэмій, вядомыя вучоныя.

28.05.2018

У НАН Беларусі праходзіць візіт прэзідэнта Балгарскай акадэміі навук Юльяна Рэвальскі

27 – 30 мая 2018 года ў НАН Беларусі праходзіць візіт дэлегацыі Балгарскай акадэміі навук на чале з прэзідэнтам Юльянам Рэвальскі. Дэлегацыя Балгарскай акадэміі навук прыбыла па запрашэнні кіраўніцтва НАН Беларусі. Гэта – першы візіт кіраўніка вядучай навуковай арганізацыі Балгарыі ў НАН Беларусі. Мэта візіту – наведванне арганізацый НАН Беларусі, азнаямленне з іх дзейнасцю, абмеркаванне перспектыўных напрамкаў і механізмаў развіцця супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Балгарскай акадэміяй навук.

28.05.2018

Інтэлектуальны клуб пры Інстытуце філасофіі НАН Беларусі запрашае на публічную лекцыю

Інтэлектуальны клуб “Жанчыны ў філасофіі” пры Інстытуце філасофіі НАН Беларусі запрашае вас прыняць удзел у публічнай лекцыі, прысвечанай святкаванню 300-гадовага юбілею Саламеі Рэгіны Русецкай, якая адбудзецца 5 чэрвеня 2018 г. у 15.00 па адрасе г. Мінск, Сурганава 1 , корп.2, п. 302.

25.05.2018

Перспектывы навуковага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва краін СНД у сферы біятэхналогій абмяркуюць у Мінску

29 мая 2018 года на базе дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбудзецца Круглы стол па абмеркаванні перспектыў навуковага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва краін СНД у сферы біятэхналогій.

25.05.2018

26 мая ў Цэнтральным Батанічным садзе адбудзецца літаратурна-музычны фестываль “Бэзавае полымя паэзіі”

26 мая (субота) 2018 года у 12.00 у Цэнтральным Батанічным садзе (аранжарэя трапічных раслін) адбудзецца літаратурна-музычны фестываль “Бэзавае полымя паэзіі”.
Арганізатары мерапрыемства - Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.

25.05.2018

У НАН Беларусі адбудзецца ўрачыстая сустрэча з удзельнікамі 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі

29 мая 2018 г. (аўторак) у 15.00 у НАН Беларусі (г. Мінск, пр.Незалежнасці, 66, аўд. 216) адбудзецца ўрачыстая сустрэча навуковай грамадскасці краіны з удзельнікамі 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі. У складзе экспедыцыі сезона 2017-2018 гг.: Аляксей Аляксандравіч Гайдашоў – начальнік экспедыцыі, Гарбацэвіч Максім Андрэевіч – інжынер-радыёметрыст; Захватаў Аляксей Анатольевіч – інжынер-механік; Шаблыка Павел Вікенцьевіч – інжынер-геафізік; Івашка Артур Генадзьевіч – майстар па эксплуатацыі і рамонце машын і механізмаў; Несцяровіч Уладзімір Міхайлавіч – майстар па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў і Каўка Дзмітрый Валер’евіч– урач, спецыяліст хірургічнага профілю.

25.05.2018

29 мая адбудзецца адкрыццё II Школы маладога вучонага “Вучоны пад ключ 2018”

29 мая 2018 года (аўторак) у 9.30 у Вялікай зале Прэзідыума НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66) адбудзецца адкрыццё II Школы маладога вучонага “Вучоны пад ключ – 2018”. Арганізатар мерапрыемства – Савет маладых вучоных НАН Беларусі.

23.05.2018

У НАН Беларусі праходзіць візіт прэзідэнта Кітайскай акадэміі навук спадара Бай Чуньлі

22 - 26 мая 2018 года у НАН Беларусі праходзіць візіт дэлегацыі Кітайскай акадэміі навук на чале з Прэзідэнтам акадэміі спадаром Бай Чуньлі. Гэта першы візіт кіраўніка найбуйнейшай навуковай арганізацыі Кітая ў НАН Беларусі.
23 мая 2018 года адбылося ўрачыстае ўручэнне Дыплома замежнага члена НАН Беларусі Прэзідэнту Кітайскай акадэміі навук с-ру Бай Чуньлі. Дыплом уручаны на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі па пытанні развіцця супрацоўніцтва з Кітайскай акадэміяй навук. Як вядома, 16 лістапада 2017 года падчас сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі адбыліся выбары замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У выніку адкрытага галасавання абрана 6 замежных членаў НАН Беларусі. Сярод іх – Бай Чуньлі (Chunli Bai) - Прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук, вядомы вучоны сусветнага ўзроўню ў галіне нанатэхналогій і сканіруючай зондавай мікраскапіі.

21.05.2018

На базе Інстытута гісторыі прайшоў круглы стол, прысвечаны пытанням аховы працы маладых вучоных

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў, Інстытут гісторыі, Аб’яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя работнікаў НАН Беларусі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і Савет маладых вучоных правялі 21 мая 2018 г. на базе ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” круглы стол “Ахова працы: моладзь асабліва ўразлівая”.

21.05.2018

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі аб’яўляе набор у магістратуру

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі” аб’яўляе набор у магістратуру па наступных спецыяльнасцях:
1-21 80 14 Мастацтвазнаўства з прысваеннем ступені магістра мастацтвазнаўства
1-21 80 17 Археалогія з прысваеннем ступені магістра гістарычных навук
1-23 80 04 Сацыялогія з прысваеннем ступені магістра сацыялагічных навук
1-25 80 04 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай з прысваеннем ступені магістра эканамічных навук
1-31 80 01 Біялогія з прысваеннем ступені магістра біялагічных навук
1-31 80 05 Фізіка з прысваеннем ступені магістра фізіка-матэматычных навук
1-31 80 06 Хімія з прысваеннем ступені магістра хімічных навук
1-31 80 09 Прыкладная матэматыка і інфарматыка з прысваеннем ступені магістра фізіка-матэматычных навук
1-36 80 03 Машынабудаванне і Машыназнаўства з прысваеннем ступені магістра тэхнічных навук

21.05.2018

У НАН Беларусі пройдзе XI Міжнародны водна-хімічны форум

З 22 па 25 мая 2018 года ў НАН Беларусі адбудзецца XI Міжнародны водна-хімічны форум. У 2018 годзе арганізатарамі Форума выступаюць Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, Нацыянальны даследчы ўніверсітэт “Маскоўскі Энергетычны Інстытут” і Расійскі хіміка-тэхналагічны ўніверсітэт імя Д. І. Мендзялеева.

17.05.2018

Інстытут філасофіі выступіў суарганізатарам міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларуская паліталогія: разнастайнасць у адзінстве – VIII” у Гродне

ДНУ “Інстытут філасофіі НАН Беларусі” выступіў суарганізатарам міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларуская паліталогія: разнастайнасць у адзінстве – VIII: “Рэгіянальныя інтэграцыйныя працэсы і Беларусь: філасофска-светапоглядныя падставы, тэндэнцыі развіцця, вопыт сацыяльна-палітычнага мадэлявання”, якая праходзіць 17-18 мая 2018 г. ва УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы” (г. Гродна, Рэспубліка Беларусь). У канферэнцыі прымаюць удзел вядучыя даследчыкі з 19 краін: Аўстрыі, Балгарыі, Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Канады, Кітая, Кыргызстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Туркменістана, Украіны, Францыі, Эквадора, Японіі.

16.05.2018

Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашае на семінар-абмеркаванне даклада Г.Г. Малінецкага

Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае на пасяджэнне міждысцыплінарнага навуковага семінара “Філасофскія праблемы прыродазнаўства і тэхнікі”. Тэма даклада “Апакаліпсіс у прыродазнаўчанавуковым кантэксце і апакаліптыка 21 стагоддзя”. Дакладчык доктар фізіка-матэматычных навук Малінецкі Георгій Генадзьевіч.

16.05.2018

НПЦ НАН Беларусі па харчаванні прысуджана прэмія ўрада за дасягненні ў галіне якасці 2017 года

За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, аказваемых паслуг або выкананых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту прэмія ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2017 года прысуджана РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”.

16.05.2018

Прадстаўнікі НАН Беларусі ўдастоены дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №176 ад 11 мая 2018 года за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага і нафтахімічнага комплексаў, энергетычнай сістэмы, прамысловасці, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, будаўнічай галіны, значныя дасягненні ў сферах транспарту, гандлю, адукацыі і культуры быў узнагароджаны шэраг супрацоўнікаў арганізацый і прадпрыемстваў, сярод якіх прадстаўнікі НАН Беларусі.

16.05.2018

Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава ўдастоены першай міжнароднай прэміі імя Ю.І. Астроўскага

Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава НАН Беларусі М.Базылеў і М.Фамін удастоены першай міжнароднай прэміі імя Ю.І. Астроўскага за лепшыя навуковыя працы ў галіне аптычнай галаграфіі і інтэрфераметрыі. Узнагарода прысуджана за манаграфію “Колькасная візуалізацыя плыней, заснаваная на спекл-тэхналогіях”, якая выйшла ў Выдавецкім доме “Беларуская навука” ў 2016 годзе. Праца супрацоўнікаў ІЦМА была аднагалосна падтрымана Аргкамітэтам прэміі, якая прысуджаецца Фізіка-тэхнічным інстытутам імя А.Ф.Іофе (Санкт-Пецярбург, Расія).

15.05.2018

У НАН Беларусі пройдзе Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі

17–18 мая 2018 г. у НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, актавая зала, 2 паверх) адбудзецца Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. Гэта маштабнае мерапрыемства, якое ўключае навуковую канферэнцыю, круглы стол, выступы майстроў казкавага жанру. Арганізатар Форуму – дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі”.

14.05.2018

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставяць на ТІБО – 2018 новыя і тыя, што ўжо зарэкамендавалі сябе, распрацоўкі

Арганізацыі НАН Беларусі прымуць удзел у XXV Юбілейнай Міжнароднай выставе “ТІБО 2018.”. Выстава пройдзе ў г. Мінску з 14 па 18 мая 2018 года. Плануецца, што на выставе будуць прадстаўлены экспазіцыі пяці навуковых арганізацый НАН Беларусі.


Новости 81 - 100 из 1039
Начало | Пред. | 3 4 5 6 7 | След. | Конец
 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай