Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

RSS

26.03.2018

У Рэспубліцы Беларусь праводзіцца штогадовы конкурс на прыз імя У.Д.Спасовіча

У Рэспубліцы Беларусь праводзіцца штогадовы конкурс на прыз імя У.Д.Спасовіча, выдатнага беларускага юрыста, публіцыста, літаратуразнаўцы. Конкурс праводзіцца з мэтай прапаганды станаўлення прававой дзяржаўнасці ў Беларусі, павышэння прававой культуры грамадзян, ролі і значэння права, а таксама папулярызацыі прафесіі юрыста па наступных намінацыях: суд, пракуратура, следства, выканаўчая вытворчасць, адвакатура, натарыят, навука і права, гаспадарка і права, медыяцыя, права і журналістыка, студэнцкая навука.

26.03.2018

Месца Беларусі ў сучасных геапалітычных і геаэканамічнай працэсах абмяркуюць у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі

28 - 29 сакавіка 2018 года Цэнтр гісторыі геапалітыкі ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” сумесна з Прадстаўніцтвам па Беларусі Фонду імя Конрада Адэнаўэра праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю “Беларусь у сучасных геапалітычных працэсах”.

23.03.2018

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа прэзентавалі серыю “Нарысы гісторыі культуры Беларусі”

22 сакавіка 2018 года Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы арганізавалі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прэзентацыю серыі “Нарысы гісторыі культуры Беларусі” ў 4 тамах (пад навуковай рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Іванавіча Лакоткі). Серыя выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука”. Таксама была прэзентавана кніга кандыдата гістарычных навук Валянціны Мікалаеўны Бялявіной і доктара гістарычных навук Любові Васільеўны Ракавай “Беларускі касцюм”, надрукаванай выдавецтвам “Беларусь”.

23.03.2018

У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы адкрылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская гістарычная літаратура: жанры, характары, праблемы”

22 сакавіка 2018 года ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі пачала працу Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская гістарычная літаратура: жанры, характары, праблемы”, прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага.
Выступаючы з прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі, Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі ўспомніў творы найбольш знакавых прадстаўнікоў беларускай гістарычнай літаратуры і адзначыў іх значнасць як для беларускай гісторыі, так і для культуры ўсяго чалавецтва. “Без вывучэння гэтага пласта літаратуры немагчыма выхаванне будучага пакалення, немагчыма ідэнтыфікаваць беларусаў як нацыю – такая задача стаіць сёння перад нашымі гуманітарыямі і яны паспяхова яе выконваюць”, – сказаў Аляксандр Кільчэўскі.

22.03.2018

У НАН Беларусі адкрылося пасяджэнне Выканаўчага камітэта Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў (АУКП)

22 сакавіка 2018 года ў НАН Беларусі адкрылася пасяджэнне Выканаўчага камітэта Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў (АУКП). У мерапрыемстве, якое праходзіць у Мінску 21 – 26 сакавіка 2018 года, прымаюць удзел 9 членаў выканкама, у тым ліку касманаўты з Расіі, ЗША, Кітая, Германіі і Францыі. Сярод іх – Боні Данбар (Bonnie Dunbar) (ЗША) – прэзідэнт Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, Ян Лівэй (Yang Liwei) (Кітай) – першы касманаўт КНР, генеральны дырэктар Кітайскага пілатуемага касмічнага агенцтва, Аляксандраў Аляксандр Паўлавіч (Расія) – кіраўнік Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, касманаўт НВА “Энергія”, саветнік генеральнага дырэктара “ПАО Ракетна-касмічная карпарацыя “Энергія” імя С.П.Каралёва”, Мішэль Таніні (Michel Tognini) (Францыя) – астранаўт, кіраўнік Цэнтра падрыхтоўкі еўрапейскіх астранаўтаў і інш. На пасяджэнне прыехалі і касманаўты-ўраджэнцы Беларусі – Прэзідэнт Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, двойчы Герой Савецкага Саюза Уладзімір Кавалёнак, а таксама лётчык-касманаўт, Герой Расіі Алег Навіцкі.

21.03.2018

У Год малой радзімы гісторыкі НАН Беларусі абмяркоўваюць гісторыю Шклоўскага краю

20 - 21 сакавіка 2018 г. у горадзе Шклове Магілёўскай вобласці праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Шклоў і яго наваколлі ў гісторыі Беларусі”. У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел навукоўцы з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Брэсцкага і Магілёўскага дзяржаўных універсітэтаў, іншых навуковых і даследчых устаноў Беларусі, а таксама вучоныя з Расіі і Польшчы.

20.03.2018

Беларускія вучоныя за мяжой раскажуць аб сваім вопыце ў серыі семінараў

Грамадска-навуковая ініцыятыва “Вучоныя без меж” праводзіць серыю семінараў, дзе беларускія вучоныя, якія жывуць і працуюць за мяжой, раскажуць пра свае даследаванні і падзеляцца вопытам арганізацыі навукі ў вядучых замежных лабараторыях.
На першым мерапрыемстве цыкла прафесар Ірына Пікулева прадставіць даклад: “Метабалізм халестэрыну ў мозгу і сятчатцы вока: роля і тэрапеўтычныя перспектывы”.

20.03.2018

У Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі прайшоў семінар, прысвечаны прымяненню генетычнага тэсціравання пры дыягностыцы і тэрапіі сардэчна-сасудзiстых захворванняў

20 сакавіка 2018 года ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі адбыўся міжнародны семінар “Прэдыктыўнае генетычнае тэсціраванне як неабходны этап сучаснай медыцыны”. У ходзе семінара вучоныя і медыкі абмеркавалі праблемы генетычных аспектаў захворванняў тромбагеннага характару, практычнае прымяненне малекулярна-генетычнага тэсціравання ў кардыялогіі, ДНК-дыягностыку пры гіпертрафічнай кардыяміяпатыі, вопыт прымянення генетычнай дыягностыкі і тэрапіі сасудзістых захворванняў і іншыя пытанні.

17.03.2018

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў наведаў навукова-эксперыментальную базу “Журавінка” Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі

У ходзе рабочай паездкі ў Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці 16 сакавіка 2018 года Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў наведаў навукова-эксперыментальную базу “Журавінка" Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі. У рамках візіту ішла гаворка аб магчымым стварэнні доследна-вытворчай плантацыі буякоў і арганізацыі цэха па вытворчасці кандытарскай прадукцыі з мясцовай сыравіны (на аснове энергазберагальнай тэхналогіі перапрацоўкі садавіны і агародніны).

16.03.2018

Пра актуальныя пытанні захавання і рэстаўрацыі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны расказалі журналістам прадстаўнікі НАН Беларусі

16 сакавіка ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Актуальныя пытанні захавання і адраджэння (рэстаўрацыі) аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”. Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел: намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДНУ “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Леанідавіч Лакіза; загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар філалагічных навук Таццяна Васільеўна Валодзіна.

16.03.2018

У інтэлектуальным клубе Інстытута філасофіі прайшло абмеркаванне сацыялагічнага даследавання становішча жанчын у акадэмічнай навуцы

15 сакавіка 2018 г. у інтэлектуальным клубе “Жанчыны ў філасофіі” пры Інстытуце філасофіі НАН Беларусі, які паставіў перад сабой мэту стварэння пляцоўкі для дыялогу, усталявання і пашырэння прафесійных кантактаў жанчын, якія займаюцца філасофіяй, адбылася дыскусія з удзелам запрошанага эксперта. Абмяркоўваўся даклад навуковага супрацоўніка Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі А.П. Салавей “Сацыяльнае і прафесійнае становішча жанчын-навуковых работнікаў у акадэмічнай навуцы (па выніках сацыялагічных даследаванняў)”, які быў прысвечаны разгляду розных фактараў, якія ўплываюць на спецыфіку сацыяльнага самаадчування беларускіх жанчын-вучоных.

16.03.2018

Конкурс маладых экспертаў-міжнароднікаў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі

Адкрыты прыём заявак на конкурс для маладых экспертаў-міжнароднікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Конкурс праводзіцца пад эгідай Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы.

16.03.2018

Інстытут філасофіі НАН Беларусі выступіў суарганізатарам шэрагу міжнародных навуковых мерапрыемстваў у ан-лайн фармаце

Інстытут філасофіі НАН Беларусі выступіў суарганізатарам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Культура і праблема цывілізацыйнага выбару”, Міжнароднага філасофска-метадалагічнага семінара “Праблема чалавека: гісторыя і сучаснасць”, а таксама Міжнароднага круглага стала “Ідэі і абгрунтаванні змяненняў да праграм пераўтварэнняў” (15-16 сакавіка 2018 года, Усць-Каменагорск - Кастанай - Мінск). Мерапрыемствы прайшлі ў оn-line рэжыме. Дзякуючы такому фармату правядзення мерапрыемстваў, да іх змаглі далучыцца ўдзельнікі з Казахстана, Расіі, Украіны, Беларусі.

16.03.2018

Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Навукова-даследчы цэнтр індустрыяльных праблем развіцця Нацыянальнай акадэміі навук Украіны заключылі пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве

15 сакавіка 2018 года Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі наведала дэлегацыя Навукова-даследчага цэнтра індустрыяльных праблем развіцця Нацыянальнай акадэміі навук Украіны ў складзе дырэктара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, доктара эканамічных навук, прафесара Мікалая Кізіма і намесніка дырэктара па навуковай рабоце, доктара эканамічных навук, прафесара Юрыя Іванова.

15.03.2018

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі адбылося выязное прэс-мерапрыемства, прысвечанае рэалізацыі Саюзнай дзяржавы “СКІФ-Нетры”

15 сакавіка 2018 года НАН Беларусі і Нацыянальны Прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь правялі выязное прэс-мерапрыемства на тэму “Стварэнне вылічальнага кластара для вырашэння задач мадэлявання геолагаразведачных работ. Рэалізацыя навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы “СКІФ-Нетры”. Мерапрыемства прайшло на базе Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.

14.03.2018

Пачаты прыём заявак на XI аб’яднаны Міжнародны водна-хімічны форум

Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі пачаў прыём заявак на ўдзел у XI аб’яднаным Міжнародным водна-хімічным форуме, які пройдзе з 22 па 25 мая 2018 года ў горадзе Мінску на базе Інстытута. Прыняць удзел у Форуме можна ў якасці слухача або з вусным / стэндавым дакладам.

14.03.2018

У Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі адкрыта інавацыйная магістарская праграма “Адытыўныя тэхналогіі”

Загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь №187 ад 12.03.2018 года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі па ўзгадненні з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі адкрыта інавацыйная магістарская праграма 1-31 80 18 “Адытыўныя тэхналогіі”, уключаная ў Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2009 “Спецыяльнасці і класіфікацыі”.

13.03.2018

Абвешчаны вынік конкурсу па выбары выканаўцы мерапрыемства падпраграмы 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020”

У адпаведнасці з пратаколам № 1 ад 12.03.2018 пасяджэння конкурснай камісіі НАН Беларусі па выбары выканаўцы мерапрыемства падпраграмы 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020” Дзяржаўнай праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка” на 2016 - 2020 гады вызначаны выканаўца заяўленага мерапрыемства.

12.03.2018

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2018 г. № 96, вучоныя і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўдастоены дзяржаўных узнагарод.

12.03.2018

У Інстытуце генетыкі і цыталогіі адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае юбілею акадэміка Любові Хатылёвай

12 сакавіка 2018 года споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Любові Уладзіміраўны Хатылёвай, акадэміка НАН Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР, выдатнага вучонага ў галіне генетыкі і біятэхналогіі раслін.


Новости 41 - 60 из 945
Начало | Пред. | 1 2 3 4 5 | След. | Конец
 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай