Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

RSS

22.01.2018

НАН Беларусі прысвоіла званне “Вучоны года НАН Беларусі – 2017”

Званне “Вучоны года НАН Беларусі -2017” прысвоена генеральнаму дырэктару Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Хімічны сінтэз і біятэхналогіі”, дырэктару ДНУ “Інстытут мікрабіялогіі” НАН Беларусі Эміліі Каламіец. Такое рашэнне прынята Бюро Прэзідыума НАН Беларусі.
Эмілія Іванаўна Каламіец - вядомы вучоны ў галіне мікрабіялогіі і біятэхналогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар біялагічных навук, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Менавіта яна сфарміравала і актыўна развівае айчынную навуковую школу па вывучэнню біягенезу біялагічна актыўных злучэнняў з антымікробным дзеяннем і стварэнню біялагічных сродкаў аховы раслін і жывёл. Важнымі вынікамі навуковай дзейнасці Эміліі Каламіец з’явіліся стварэнне калекцыі прамыслова каштоўных мікраарганізмаў, перспектыўных для распрацоўкі біяпестыцыдаў, біядэзінфектантаў, прабіётыкаў, кармавых дабавак; распрацоўка арыгінальных тэхналогій стварэння біяпрэпаратаў з фітаахоўнай, дэзынфікуючай, рост- і імунастымулюючай актыўнасцямі.

19.01.2018

Экспертна-аналітычнае забеспячэнне навуковага і гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая абмеркавалі ў Інстытуце эканомікі НАН Беларусі

18 студзеня 2017 года ў Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся Беларуска-Кітайскі навукова-практычны семінар “Экспертна-аналітычнае забеспячэнне навуковага і гуманітарнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў кантэксце рэалізацыі праектаў ініцыятывы “Адзін пояс, Адзін шлях”.
Мерапрыемства арганізавана Інстытутам эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытутам сусветнай эканомікі і палітыкі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук у рамках дзеючага пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве.

19.01.2018

На 75-м годзе жыцця памёр вядомы вучоны Уладзімір Сяргеевіч Улашчык

17 студзеня 2018 года на 75-м годзе жыцця памёр вядомы вучоны і арганізатар навукі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Сяргеевіч Улашчык. Развітанне з акадэмікам Улашчыкам У.С. пачнецца 20 студзеня 2018 г. у 11:00 у Вялікай канферэнц-зале НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66). Грамадзянская паніхіда адбудзецца ў 12:00.
Уладзімір Сяргеевіч Улашчык - вядомы вучоны ў галіне фізічнай медыцыны і медыцынскага прыборабудавання. Яго навуковыя даследаванні прысвечаны актуальным праблемам фізічнай медыцыны, медыцынскай і біялагічнай фізікі.

18.01.2018

У НАН Беларусі падведзены папярэднія вынікі рэалізацыі саюзных праграм

18 студзеня 2018 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася нарада з удзелам Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Аляксеевіча Рапоты. У ходзе мерапрыемства падведзены папярэднія вынікі рэалізацыі саюзных праграм у галінах абароны, бяспекі, праваахоўнай дзейнасці, ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і абароннай прамысловасці ў 2017 годзе, абмеркавана падрыхтоўка праектаў канцэпцый новых праграм і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы па гэтых напрамках і беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і ваенна-тэхнічнай сферах. У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі сілавых структур Беларусі, міністэрстваў прамысловасці, эканомікі, фінансаў, адукацыі, канцэрна “Белнафтахім”, НАН Беларусі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

17.01.2018

НАН Беларусі наведаюць дзеці з Сірыі

18 студзеня 2018 года (чацвер) у 10.00 НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66) наведаюць дзеці з Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, якія праходзяць аздараўленне ў адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Усяго чакаецца прыезд 53 хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзеці азнаёмяцца з апошнімі распрацоўкамі вучоных НАН Беларусі, гісторыяй вядучай навуковай арганізацыі краіны, сустрэнуцца з кіраўніцтвам НАН Беларусі і Бюро Савета маладых вучоных, наведаюць шэраг навуковых арганізацый Акадэміі навук.

16.01.2018

У Беларусі выбралі лепшых журналістаў, якія пішуць аб навуцы

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падвяла вынікі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2017 года, Года навукі, у сродках масавай інфармацыі.
Конкурс праводзіўся ў восьмы раз па чатырох намінацыях: “Лепшая публікацыя”, “Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні”, “Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН ў сетцы інтэрнэт” і “Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні”. Па кожнай з намінацый прысуджаны тры прэміі. У конкурсе прынялі ўдзел як прафесійныя журналісты, так і непрафесійныя аўтары.

15.01.2018

У НАН Беларусі стартавалі Дні адчыненых дзвярэй

У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць “Дні адчыненых дзвярэй”. З 13 студзеня па 3 лютага 2018 г. усе жадаючыя бясплатна могуць наведаць: Музей гісторыі НАН Беларусі, пазнаёміцца з унікальнымі экспанатамі археалагічнай экспазіцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.

11.01.2018

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе конкурс 2018 года на саісканне прэмій імя акадэміка А.В.Лыкава

Прэміі імя выдатнага вучонага, заснавальніка сусветна вядомай беларускай навуковай школы па цепла- і масаабмене акадэміка Аляксея Васільевіча Лыкава (далей - Прэміі) прысуджаюцца за навуковыя працы, якія ўносяць буйны ўклад у развіццё тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў па праблемах пераносу энергіі і рэчыва, адкрыццё і апісанне заканамернасцей з’яў і працэсаў цепла- і масапераносу ў прыродных і тэхнічных аб’ектах, асяроддзях рознага агрэгатнага стану пры наяўнасці фазавых і хімічных ператварэнняў, разннастайных знешніх уздзеяннях, што складаюць аснову новых высокаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталявання для народнай гаспадаркі.

11.01.2018

Аб’яўлены конкурс на атрыманне прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга 2018 года

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук абвяшчаюць конкурс на саісканне Прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга 2018 года. На саісканне прэміі могуць быць прадстаўлены сумесныя работы, завершаныя або апублікаваныя на працягу года, які папярэднічае году прысуджэння прэмій. У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга, якая прысуджаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук, у 2018 годзе прысуджэнне прэміі будзе ажыццяўляцца Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прыём матэрыялаў ажыццяўляецца да 1 сакавіка 2018 г. Аб’ява аб конкурсе размешчана тут.

11.01.2018

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі назвала Топ-10 вынікаў за 2017 год

На падставе вынікаў конкурсу па выніках 2017 года, праведзенага Камісіяй для ацэнкі матэрыялаў конкурсу “Топ-10” 2017 года, Бюро Прэзідыума НАН Беларусі прыняло рашэнне прызнаць Топ-10 вынікаў дзейнасці вучоных Акадэміі навук за 2017 год у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў.

11.01.2018

НАН Беларусі падпісала Пагадненне аб супрацоўніцтве з Дзяржаўным Камітэтам судовых экспертыз

10 студзеня 2018 года адбыўся візіт у Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь дэлегацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімірам Гусаковым. Члены Бюро Прэзідыума, акадэмікі-сакратары аддзяленняў НАН Беларусі азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі работы, задачамі, функцыямі і матэрыяльна-тэхнічным абсталяваннем адзінага экспертнага ведамства. Вынікам сустрэчы стала падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж двума бакамі.

09.01.2018

Аб’яўлены конкурс на атрыманне грантаў дактарантамі, аспірантамі і саіскальнікамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі у 2018 годзе

Аб’яўлены конкурс на атрыманне ў 2018 годзе грантаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для выканання навукова-даследчых работ сярод дактарантаў, аспірантаў і саіскальнікаў вучоных ступеней доктара і кандыдата навук. Па названых ніжэй спасылках даступныя: умовы конкурсу, парадак прадстаўлення і формы заявачных дакументаў. Тэрмін падачы заявак – да 9 лютага 2018 г. на адрас: 220072 Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, пакой 404, тэл. 284-26-03.

09.01.2018

НАН Беларусі і Алфёраўскі фонд назвалі пераможцаў конкурсу для маладых вучоных 2017 года

У 2017 годзе конкурс прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Фонду падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскага фонду) для маладых вучоных праводзіўся ў чацвёрты раз. Згодна з Палажэннем, удзельнічаць у конкурсе можа адзін аўтар або група аўтараў у складзе не больш за тры чалавекі. Навуковая ацэнка работ праводзіцца Камісіяй па прэміях НАН Беларусі.

22.12.2017

Прадстаўнікі НАН Беларусі сярод лепшых у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў

У Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, які ў гэтым годзе праводзіцца ў восьмы раз. У гэтым годзе на конкурс было пададзена 178 заявак, з іх у намінацыі “Лепшы інавацыйны праект” - 70 праектаў, у намінацыі “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект” - 108 праектаў. Сярод удзельнікаў конкурсу - распрацоўшчыкі праектаў з устаноў адукацыі, навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадпрыемстваў, а таксама аўтарскія калектывы.

21.12.2017

Беларускія палярнікі адкрылі сезон у Антарктыдзе

Начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі (БАЭ) Аляксей Гайдашоў даслаў рапарт Прэзідыуму НАН Беларусі аб паспяховым правядзенні паветранай транспартнай аперацыі па разгрузцы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння БАЭ і пачатку сезона ў Антарктыдзе.

19.12.2017

НАН Беларусі прысудзіла прэміі 2017 года

Прэзідыум НАН Беларусі падвёў вынікі конкурсу на саісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2017 года. На падставе рашэнняў Камісіі НАН Беларусі па прэміях вырашана прысудзіць 7 прэмій НАН Беларусі: тры прэміі ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі і фізіка-тэхнічных навук: тры прэміі ў галіне біялогіі, хіміі, медыцыны, аграрных навук і навук аб Зямлі; адна прэмія ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук. Памер прэміі складае 250 базавых велічынь.

19.12.2017

Названы лаўрэаты рэспубліканскіх конкурсаў, прысвечаных Году навукі

НАН Беларусі падвяла вынікі рэспубліканскіх конкурсаў, прысвечаных Году навукі. Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сакавіку 2017 года прыняў рашэнне правесці ў 2017 годзе рэспубліканскія конкурсы, прысвечаныя Году навукі. Конкурсы Года навукі праводзіліся ў мэтах: падтрымкі таленавітых вучоных Рэспублікі Беларусь; садзейнічання развіццю айчынных навуковых школ, фундаментальнай і прыкладной навукі, навукаёмістых распрацовак; умацавання ўзаемадзеяння навукі з галінамі эканомікі, сацыяльнай сферай, забеспячэння ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны; развіцця інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Конкурсы праводзіліся па наступных намінацыях: “Лепшая навуковая работа ў галіне фундаментальных даследаванняў”; “Лепшая навуковая работа ў галіне прыкладных даследаванняў”; “Лепшая навуковая работа ў галіне гуманітарных навук”; “Лепшая навуковая работа маладых вучоных”; “Лепшая навуковая распрацоўка”; “Лепшая публікацыя аб навуцы”. У конкурсах, прысвечаных Году навукі, вучоныя краіны праявілі вялікую актыўнасць. На саісканне прэмій было вылучана 65 работ. Работы прадстаўлены ад НАН Беларусі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а таксама ад іншых арганізацый.

18.12.2017

НАН Беларусі і Беларуская гандлёва-прамысловая палата падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Беларускай гандлёва-прамысловай палатай падпісана Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым і Старшынёй БелГПП Уладзімірам Улаховічам на ўрачыстым пасяджэнні прэзідыума БелГПП.
Прадметам гэтага пагаднення стала супрацоўніцтва бакоў з мэтай развіцця дзелавых адносін, пашырэння ўнутрырэспубліканскіх і знешнеэканамічных сувязей, павышэння дзелавой актыўнасці, забеспячэння канкурэнтных пазіцый і прасоўвання прадукцыі на ўнутраным і знешніх рынках.

12.12.2017

У Мінску пачаў работу II З’езд вучоных Рэспублікі Беларусь

II З’езд вучоных Рэспублікі Беларусь пачаў работу ў Мінску. У найбуйнейшым навуковым форуме Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел 2,6 тыс. чалавек, у тым ліку замежныя госці. Прысутнічаюць дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама вядомыя вучоныя Саюзнай дзяржавы, СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў. У першы дзень работа праходзіць па дзевяці секцыях, прысвечаных асноўным напрамкам развіцця навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Прадугледжана арганізацыя маладзёжнай секцыі. Праца секцый праходзіць у арганізацыях НАН Беларусі, а таксама ў арганізацыях іншых міністэрстваў і ведамстваў. Таксама ў гэты ж час праходзіць пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН) і пасяджэнне Кансультатыўнага савета па пытаннях аховы інтэлектуальнай уласнасці і перадачы тэхналогій пры МААН. На кожнай з дзевяці секцый 12 снежня арганізавана тэматычная выстава.

12.12.2017

У Антарктыдзе ў гонар II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь палярнікі паднялі сцягі Рэспублікі Беларусь і НАН Беларусі

Ад імя ўдзельнікаў 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне дэлегатам II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь і ўсім работнікам навуковай сферы краіны.


Новости 21 - 40 из 865
Начало | Пред. | 1 2 3 4 5 | След. | Конец
 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай