Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

14.03.2016

Акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў А.А. Каваленю ўзнагародзілі Залатым медалём НАН Беларусі

За значны ўклад у даследаванне найноўшай гісторыі Беларусі, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны, плённую шматгадовую навукова-арганізацыйную дзейнасць і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння Прэзідыум НАН Беларусі ўзнагародзіў акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Аляксандра Аляксандравіча Каваленю вышэйшай узнагародай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - нагрудным знакам “Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ”За вялікі ўклад у развіццё навукі”, занесеным у Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь.

11.03.2016

НАН Беларусі запрашае на семінар "Ад навукі да бізнес-інавацый"

15 сакавіка 2016 г. у 14:00 у НАН Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 66, п. 216) адбудзецца навукова-практычны семінар “Ад навукі да бізнес-інавацый: як стаць прадпрымальным даследчыкам?”
Семінар накіраваны на наладжванне супрацоўніцтва паміж маладымі вучонымі і бізнес-супольнасцю. На семінары абмяркуюць праблемы камерцыялізацыі навуковых распрацовак, аспекты спажывецкага попыту на інавацыйныя прадукты, развіццё навукаёмістага бізнесу і прадпрымальніцтва.
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца маладыя даследчыкі, аспіранты, магістранты, навуковыя супрацоўнікі НАН Беларусі.

11.03.2016

Адбылася нарада кіраўнікоў і прадстаўнікоў НАН Беларусі і Мінпрыроды

11 сакавіка 2016 года ў НАН Беларусі адбылася сумесная нарада кіраўнікоў і прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Каўхута.
На нарадзе былі разгледжаны вынікі навуковых даследаванняў (фундаментальных і прыкладных), прымяненне іх на практыцы, перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва арганізацый НАН Беларусі і Мінпрыроды. Спецыялісты абмеркавалі пытанні вядзення работ па маніторынгу навакольнага асяроддзя, уключаючы геафізічны, вядзенне кадастраў расліннага і жывёльнага свету. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў нарады былі таксама пытанні вырашэння праблем дэградацыі і апустыньвання зямель, а таксама даследаванняў у Антарктыцы.

05.03.2016

Кіраўніцтва Прэзідыума НАН Беларусі павіншавала жанчын з 8 Сакавіка

Кіраўніцтва Прэзідыума НАН Беларусі павіншавала жанчын, якія працуюць у Прэзідыуме са святам 8 Сакавіка. Звяртаючыся да прысутных жанчын, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакоў адзначыў, што вялікая нагрузка, бясконцыя заданні, напружаная праца ў складзе Прэзідыума кладзецца на жаночыя плечы. І жанчыны годна спраўляюцца з усімі заданнямі. Таксама Гусакоў падкрэсліў, што жанчыны валодаюць цэлым шэрагам якасцей, якія праяўляюцца лепш, чым у мужчын: «жанчыны больш вынослівыя, больш прыстасаваныя, больш камунікабельныя і лепш разумеюць - гэта даказана вучонымі і праверана практыкай. Хацелася б, каб больш жанчын станавіліся акадэмікамі, абаранялі доктарскія і кандыдацкія дысертацыі, узначальвалі навуковыя інстытуты і лабараторыі».

05.03.2016

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі прэзентуюць унікальны Канкарданс беларускай мовы XIX стагоддзя

10 сакавіка ў 15:00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 15, першы паверх, п. 110) адбудзецца прэзентацыя электроннага выдання “Канкарданс беларускай мовы ХІХ стагоддзя”.

Канкарданс – унікальны лексікаграфічны даведнік, які пабачыў свет у выдавецтве “Беларуская навука”. Аўтар праекта – навуковы супрацоўнік аддзела славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Н.М. Сянкевіч.

Канкарданс беларускай мовы ХІХ ст. – першы ў айчыннай лінгвістыцы фундаментальны праект такога тыпу. Гэта комплекс слоўнікаў, складзеных на аснове корпуса тэкстаў, заснаванага на ўсіх творах мастацкай літаратуры ХІХ ст. Усе тэксты змяшчаюцца ў максімальна набліжаным да арыгіналу выглядзе. У склад канкарданса ўвайшлі ўласна канкарданс, у якім кожнае словаўжыванне ў тэксце суправаджаецца тэкставай ілюстрацыяй і звесткамі пра яго частотнасць і месцазнаходжанне, 6 частотных слоўнікаў, паказальнік слоў і адваротны слоўнік. Спісы змешчаных у канкардансе тэкстаў уяўляюць сабой сістэматызаваны бібліяграфічны паказальнік беларускамоўнай мастацкай літаратуры гэтага перыяду.

04.03.2016

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакова з Днём жанчын

Мілыя жанчыны!
Дарагія калегі!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую Вас з цудоўным вясеннім святам! Днём жанчын!
У гэты дзень у нас, мужчын, ёсць асаблівая нагода сказаць Вам словы шчырай удзячнасці за ваш талент і навуковую захопленасць, абаяльнасць і імкненне да прыгожага, а таксама за бясспрэчны ўклад у беларускую навуку.
Ваш прафесіяналізм, творчы падыход да працы і ініцыятыва адыгрываюць выключна важную ролю ў жыцці Акадэміі навук. Вы паспяхова ўдзельнічаеце ў фундаментальных даследаваннях у галіне матэматыкі і фізікі, хіміі і біялогіі, генетыкі і медыцыны, аграрных і гуманітарных навук. Ваш талент, прыгажосць і прывабнасць у спалучэнні з уменнем захоплена працаваць, узначальваючы інстытуты і лабараторыі, паспяхова спраўляцца з хатнімі клопатамі пакараюць нас, мужчын, і заслугоўваюць захаплення!

02.03.2016

3 сакавіка пачне працу канферэнцыя "Беларуская літаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства", прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы

3-4 сакавіка 2016 года ў філіяле “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы”Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, 3-ці паверх, пак. 302) адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская літаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. У форуме прымуць удзел вядомыя вучоныя, пісьменнікі, даследчыкі творчасці Кандрата Крапівы. Плануецца абмеркаванне такіх праблем, як: Кандрат Крапіва і актуальныя праблемы мовазнаўства, навуковая і грамадская дзейнасць акадэміка К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы) і яго атачэнне; творчасць Кандрата Крапівы ў сучаснай інфармацыйнай прасторы (культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны, філасофскі, псіхалагічны, педагагічны і дыдактычна-метадычны аспекты); праблема пісьменніцкага майстэрства ў творах сучасных аўтараў; беларуская літаратурная класіка ў новым прачытанні; Вялікая Айчынная вайна ў жыцці і творчасці пісьменнікаў; Кандрат Крапіва і жанрава-стылёвыя пошукі беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзя.

02.03.2016

Беларускія вучоныя адзначаны прэміямі акадэмій навук Беларусі, Малдовы і Украіны

Беларускія вучоныя сталі лаўрэатамі прэмій нацыянальных акадэмій навук Беларусі, Малдовы і Украіны 2015 года. Прэміі прысуджаны за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя пры выкананні сумесных даследаванняў і ў адпаведнасці з вынікамі конкурсу 2015 года.

02.03.2016

Саветнік НАН Беларусі Пётр Нікіценка узнагароджаны медалём Францыска Скарыны

Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па даручэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў Беларусі. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны саветнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Пётр Георгіевіч Нікіценка.
Андрэй Кабякоў адзначыў, што ўзнагароды ўручаюцца “за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў”.


Новости 21 - 29 из 29
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец