Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.03.2019

Пайшоў з жыцця замежны член НАН Беларусі Жарэс Іванавіч Алфёраў

Навука панесла незаменную страту. На 89 годзе жыцця памёр выдатны вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік РАН, замежны член НАН Беларусі, Нобелеўскі лаўрэат Жарэс Іванавіч Алфёраў. Прэзідыум НАН Беларусі выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім і смуткуе разам з усёй навуковай грамадскасцю.

Апошняе відэа-віншаванне з нагоды 90-годдзя акадэміі, запісанае Жарэсам Алфёравым.