Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.03.2019

25 сакавіка адбудзецца семінар “Чалавек і прырода: лакальныя веды аб раслінах у традыцыйнай культуры беларусаў”

25 сакавіка 2019 г. ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі” ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ПРААН-ГЭФ “Узмацненне людскіх рэсурсаў, прававых сістэм і інстытуцыйнага патэнцыялу для рэалізацыі Нагойскага пратакола ў Рэспубліцы Беларусь” ад 30.03.2018 г. №2/ 1/000874 пры ўдзеле Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць семінар “Чалавек і прырода: лакальныя веды аб раслінах у традыцыйнай культуры беларусаў”.

У праграме мерапрыемства – выступленні практыкуючых траўнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, дэгустацыя травяных збораў, паказ фільмаў пра традыцыйныя веды, у тым ліку з палявых экспедыцый, праведзеных у рамках праекта, абмеркаванне з экспертамі праекта і ўдзельнікамі семінара (фалькларыстамі, генетыкамі, юрыстамі і носьбітамі традыцыйных ведаў, звязаных з генетычнымі рэсурсамі) магчымых нацыянальных прававых механізмаў абароны правоў носьбітаў традыцыйных ведаў, грунтуючыся на наяўным міжнародным вопыце такой абароны.

Дзе: канферэнц-зала гасцініцы “Мінск” (Мінск, пр. Незалежнасці, 11, другі паверх)
Калі: 25 сакавіка 2019 г., 9.00 - 17.00
Праграма мерапрыемства