Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Арганізацыі Аддзялення біялагічных навук

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення біялагічных навук



logo
Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне
НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ ЦЭНТР ПА БІЯРЭСУРСАХ

вул. Акадэмічная, 27, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-10-36. E-mail: zoology@biobel.by, zoo@biobel.bas-net.by
Вэб-сайт: http://biobel.by/


Заснаваны ў 2007 г.

Генеральны дырэктар: к.б.н. Алег Iгаравiч БАРАДЗIН, тэл.: (017) 284-22-75
Вучоны сакратар: к.б.н. Кацярына Эдуардаўна ХЕЙДАРАВА, тэл.: (017) 284-10-36

Напрамкі дзейнасці: Вывучэнне і навуковае забеспячэнне захавання і рацыянальнага выкарыстання прыродных біялагічных рэсурсаў. Ацэнка стану і дынамікі біялагічнай разнастайнасці, прыродных комплексаў і экасістэм. Распрацоўка мер па зніжэнні негатыўнага ўплыву інвазіyных відаў, рэгуляванні колькасці шкоднікаў сельскай, лясной і паляўнічай гаспадаркі. Навуковае забеспячэнне стварэння, функцыянавання і развіцця сістэмы асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый і нацыянальнай экалагічнай сеткі

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі гідрабіялогіі; паразіталогіі, наземных бесхрабетных жывёл; іхтыялогіі; арніталогіі; тэрыялогіі; малекулярнай заалогіі; інструментальнай дыягностыкі прыродных сістэм і аб'ектаў; сектары маніторынгу і кадастру жывёльнага свету; паляўніцтвазнаўства і рэсурсаў паляўнічай фауны; запаведнай справы, міжнароднага супрацоўніцтва і суправаджэння прыродаахоўных канвенцый, вермітэхналогій. Центры: Міжведамасны цэнтр па інвазіўным відам раслін і жывёл; Цэнтр кальцавання птушак; Цэнтр маніторынгу і кадастру жывёльнага свету

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.02.04 Заалогія; 03.02.05 Энтамалогія, 03.02.08 Экалогія; 03.02.10 Гідрабіялогія; 03.02.11 Паразіталогія ў галіне біялагічных навук; 03.02.14 Біялагічныя рэсурсы

Дактарантура па спецыяльнасцях: 03.02.04 Заалогія; 03.02.10 Гідрабіялогія

Прадукцыя і паслугі: ідэнтыфікацыя біялагічных аб’ектаў; ДНК-тэхналогіі ў таксаноміі; маніторынг біялагічных аб’ектаў і экасістэм; распрацоўка планаў і захадаў для аховы рэдкіх і знаходзячыхся пад пагрозай знікнення відаў дзікіх жывёл; планаў кіраваня папуляцыямі паляўнічых (рэсурсных) відаў жывёл; тэхналогій па акліматызацыі, рэакліматызацыі і рассяленню паляўнічых відаў жывёл; рыбаводна-біялагічных абгрунтаванняў, праектаў паляўнічага ўладкавання; правядзенне кантрольных улікаў колькасці дзікіх жывёл; распрацоўка экалагічна бяспечных метадаў барацьбы з прыродна-ачаговымі і трансмісіўнымі інфекцыямі і інвазіямі; экалагічна бяспечных тэхналогій зніжэння негатыўнага ўплыву інвазіўных і рэгулявання колькасці непажаданых для чалавека відаў раслін і жывёл; распрацоўка тэхналогій аднаўлення і экалагічнай рэабілітацыі парушаных прыродных тэрыторый (тарфянікі); распрацоўка навуковых асноў фарміравання нацыянальнай экалагічнай сеткі і трансгранічных біясферных рэзерватаў, падрыхтоўка навуковых і тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў і праектаў нарматыўных прававых дакументаў для стварэння і пераўтварэння асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, планаў кіравання асабліва ахоўваемымі прыроднымі тэрыторыямі; навуковае суправаджэнне развіцця экалагічнага турызму; ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе дзеючых і праектаваных аб'ектаў; разлік шкоды прыродным біялагічным рэсурсам; біяіндыкацыя і экалагічная якасць паверхневых вод, ацэнка біялагічнага забруджвання водных экасістэм; ідэнтыфікацыя і вызначэнне ўтрымання найбольш небяспечных забруджвальных рэчываў у вадзе і глебе, вызначэнне зместу біялагічна-актыўных рэчываў у біялагічным матэрыяле; аэракасмічныя і геаінфармацыйныя метады і тэхналогіі ацэнкі стану прыроднага асяроддзя; распрацоўка тэхналогій перапрацоўкі і ўтылізацыі арганічных адходаў з выкарыстаннем дажджавых гнаявых чарвякоў; распрацоўка і экспертыза праектаў нарматыўных, метадычных і рэгламентуючых дакументаў ў галіне аховы і ўстойлівага выкарыстання біяразнастайнасці; кансалтынгавая дзейнасць па падрыхтоўцы міжнародных праектаў у сферы біялагічнай разнастайнасці і аховы прыроды


logo
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ЛЕСУ

вул. Пралетарская, 71, 246001, г. Гомель, Рэспубліка Беларусь
Факс: (0232) 75-73-73. E-mail: forinstnanb@gmail.com
Вэб-сайт: http://www.forinst.basnet.by


Заснаваны ў 1930 г.

Дырэктар: к. с.-г.н. Аляксандр Іванавіч КАВАЛЕВІЧ, тэл.: (0232) 75-52-23
Вучоны сакратар: к. с.-г. н. Іван Васільевіч БАРДОК, тэл.: (0232) 75-53-29

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка тэхналогій узнаўлення лясоў, метадаў павышэння іх прадуктыўнасці і экалагічнай устойлівасці, рацыянальнага шматмэтавага выкарыстання лясоў і захавання іх біяразнастайнасці; спосабаў рэабілітацыі лясных зямель на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях і вядзення лясной гаспадаркі

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі лесазнаўства і кіравання лясамі; лясной селекцыі і насенняводства; праблем аднаўлення, абароны і аховы лясоў; генетыкі лесу, харчовых і лекавых рэсурсаў лесу; праблем глебазнаўства і рэабілітацыі антрапагенна парушаных лясных зямель; Дзвінская, Жорнаўская і Каранёўская эксперыментальныя лясныя базы

Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.03.01 Лясныя культуры, селекцыя, насенняводства; 06.03.02 Лесаўстройства і лясная таксация; 06.03.03 Лесазнаўства і лесаводства, лясныя пажары і барацьба з імі; 08.00.05 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (эканоміка прыродакарыстання)

Дактарантура па спецыяльнасцях: 06.03.03 Лесазнаўства і лесаводства, лясныя пажары і барацьба з імі

Прадукцыя і паслугі: распрацоўка і экспертыза нарматыўна-прававой базы ў галіне лясной гаспадаркі, экалогіі і прыродакарыстання; ажыццяўленне кантролю радыеактыўнага забруджвання глебы, прадукцыі лясной гаспадаркі, харчовых прадуктаў і лекава-тэхнічнай сыравіны, сельскагаспадарчых кармоў; ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці

Інвестыцыйныя праекты: Стварэнне вытворчасці дыягнастычных ДНК тэст-сістэм раслін рознага прызначэння, Стварэнне імпартазамяшчальнай прамысловай вытворчасці арэха фундука на плантацыях


logo
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ БАТАНІКІ ІМЯ В.Ф.КУПРЭВІЧА

вул. Акадэмічная, 27, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-18-53. E-mail: nan.botany@yandex.by
Вэб-сайт: http://botany.by


Заснаваны ў 1931 г.

Дырэктар: к.б.н. Аляксандр Віктаравіч ПУГАЧЭЎСКІ, тэл.: (017) 284-18-54
Нам.дыр. па навуковай рабоце: к.б.н. Тамара Фёдараўна САСНОЎСКАЯ, тэл.: (017) 284-20-62
Нам.дыр. па навуковай і інавацыйнай рабоце: к.б.н. Дзмітрый Генадзевіч ГРУМО, тэл.: (017) 284-25-14
Вучоны сакратар: к.б.н. Ала Фёдараўна СУДНІК, тэл.: (017) 284-18-53

Напрамкі дзейнасці: Ахова і эфектыўнае выкарыстанне біярэсурсаў; тэхналогіі маніторынгу і прагназавання стану навакольнага асяроддзя; тэхналогіі рэабілітацыі парушаных прыродна-раслінных комплексаў; распрацоўка адаптыўных метадаў вядзення земляробства; навуковыя асновы ўзнаўлення, рацыянальнага выкарыстання і аховы лясных і іншых біялагічных рэсурсаў; прагназаванне змяненняў прыроднага асяроддзя; метадалогія рацыянальнага прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя; метады маніторынгу навакольнага асяроддзя, прагназавання і папярэджання надзвычайных сітуацый тэхнагеннага і прыроднага характару; малекулярная біялогія, біятэхналогія для сельскай гаспадаркі і аховы навакольнага асяроддзя; даследаванне фізіялагічных і біяхімічных механізмаў фарміравання прадуктыўнасці і ўстойлівасці раслін

Структурныя падраздзяленні: аддзел флоры і гербарыя (у склад якога ўваходзяць: лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін; мікалогіі); аддзел расліннасці і рэсурсаў расліннага свету (у склад якога ўваходзяць: лабараторыі прадуктыўнасці і ўстойлівасці раслінных супольнасцяў; геабатанікі і картаграфіі расліннасці; сектары маніторынгу расліннага свету; кадастру расліннага свету); аддзел экалагічнай фізіялогіі раслін (у склад якога ўваходзяць: лабараторыі росту і развіцця раслін; фізіялогіі патагенезу і хваробаўстойлівасці раслін; аптымізацыі мінеральнага харчавання; воднага абмену і фотасінтэзу раслін; сектар метабалізму і функцый бялкоў раслін)

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій; Інфармацыйна-аналітычны цэнтр маніторынгу расліннага свету; Цэнтр экалагічнага аўдыту і экспертыз аб'ектаў расліннага свету

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.01.05 Фізіялогія і біяхімія раслін; 03.02.01 Батаніка; 03.02.08 Экалогія (спецыялізацыя - экалогія фітацэнозаў); 03.02.12 Мікалогія

Дактарантура па спецыяльнасцях: 03.01.05 Фізіялогія і біяхімія раслін; 03.02.01 Батаніка

Прадукцыя і паслугі: ацэнка ўздзеяння аб'ектаў новага будаўніцтва (або рэканструкцыі) і гаспадарчай дзейнасці на аб'екты расліннага свету; дыягностыка плесневых грыбоў у жылых, камунальных і прамысловых памяшканнях; вызначэнне грыбных патагенаў культурных і дзікарослых раслін; ацэнка ўрадлівага пласта глебы на заражанасць насеннем баршчэўніку Сасноўскага і спосабы барацьбы з гэтым небяспечным інвазіўным відам; дэндралагічная і дэндрахраналагічная экспертыза пашкоджаных дрэў і дрэвастояў; пашпартызацыя зялёных насаджэнняў і іншых аб'ектаў расліннага свету; распрацоўка навуковых і тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў для стварэння і пераўтварэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый; прыкладное картаграфаванне і маніторынг расліннасці з выкарыстаннем ГІС-тэхналогій і дыстанцыйнага зандзіравання; вызначэнне супрэсіўнасці глеб для сельгаспрадпрыемстваў; штучныя субстраты для размнажэння і вырошчвання раслін; стварэнне кампазіцый рэгулятараў росту і сродкаў абароны раслін, а таксама тэхналогій іх прымянення; выпрабаванне сродкаў абароны раслін, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі (для іглічных, лісцяных драўняных і хмызняковых парод у лясных, ахоўных, азеляняльных насаджэннях, лясных плантацыях і гадавальніках, а таксама для лёну); распрацоўка асвятляльных прылад на новай энергазберагальнай элементнай аснове (святлодыёдах) і тэхналогій культывавання і размнажэння раслін у цяплічных гаспадарках і малагабарытных біятэхнічных комплексах


logo
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ЦЭНТРАЛЬНЫ БАТАНІЧНЫ САД

вул. Сурганава, 2-в, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-14-84. E-mail: office@cbg.org.by
Вэб-сайт: http://cbg.org.by


Заснаваны ў 1932 г.

Дырэктар: член-карэспандэнт Уладзімір Уладзіміравіч ЦІТОК, тэл.: (017) 284-14-84
Нам.дыр. па навуковай рабоце: к.б.н. Іван Казіміравіч ВАЛАДЗЬКО, тэл.: (017) 284-14-79
Вучоны сакратар: к.б.н. Людміла Уладзіміраўна ГАНЧАРОВА, тэл.: (017) 284-14-83

Напрамкі дзейнасці: Эфектыўнае выкарыстанне, аднаўленне і ахова рэсурсаў расліннага свету; фізіёлага-біяхімічныя механізмы фарміравання ўстойлівасці і прадуктыўнасці раслін; навуковыя асновы інтрадукцыі, абароны, селекцыі гаспадарча карысных раслін на аснове традыцыйных і сучасных метадаў біятэхналогіі і геннай інжынерыі; біялагічны маніторынг, экалогія, бія- і экабяспека; фітарэкультывацыя зямель, парушаных гаспадарчай дзейнасцю чалавека; зялёнае будаўніцтва і фітадызайн; выкарыстанне раслінных рэсурсаў у сельскай і лясной гаспадарцы, харчовай прамысловасці і медыцыне; біяінфармацыйныя сістэмы раслінных арганізмаў, пратэёміка; тэхналогіі і працэсы перапрацоўкі расліннай сыравіны; дакументаванне і пашпартызацыя батанічных аб'ектаў

Структурныя падраздзяленні: аддзелы біяхіміі і біятэхналогіі раслін, садаўстройства і садова-паркавага будаўніцтва; лабараторыі біяразнастайнасці раслінных рэсурсаў, інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін, інтрадукцыі драўняных раслін; экалагічнай фізіялогіі раслін, кланальнага размнажэння раслін, прыкладной біяхіміі, клетачнай біятэхналогіі, хіміі раслін, аховы раслін, інтрадукцыі і тэхналогіі ягадных раслін, аранжарэйны раслін; сектары гербарыя, дэкаратыўнага садоўніцтва, ландшафтнай архітэктуры і фітадызайна, "Экспазіцыйная аранжарэя", інфармацыйна-асветніцкай працы, рэалізацыі, эксперыментальна-вытворчы сектар "Журавінка"

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.01.04 Біяхімія; 03.01.05 Фізіялогія і біяхімія раслін; 03.02.01 Батаніка; 03.02.08 Экалогія; 03.02.14 Біялагічныя рэсурсы

Дактарантура па спецыяльнасцях: 03.01.04 Біяхімія; 03.01.05 Фізіялогія і біяхімія раслін; 03.02.01 Батаніка; 03.02.08 Экалогія; 03.02.14 Біялагічныя рэсурсы

Прадукцыя і паслугі: кансультацыйныя паслугі па профілі дзейнасці ўстановы; правядзенне выпрабаванняў сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі; лабараторныя даследаванні біялагічна актыўных рэчываў інтрадуцыраваных раслін; рэалізацыя саджанцаў дэкаратыўных і гаспадарча карысных раслін; праектныя работы па фітадызайну; экскурсійнае абслугоўванне, навукова-асветніцкая дзейнасць


logo
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ БІЯФІЗІКІ І КЛЕТАЧНАЙ ІНЖЫНЕРЫІ

вул. Акадэмічная, 27, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-23-59. E-mail: ibce@ibp.org.by
Вэб-сайт: http://www.ibp.org.by


Заснаваны ў 1973 г.

Дырэктар: к.б.н. Людміла Вячаславаўна ДУБОЎСКАЯ, тэл.: (017) 284-17-49
Вучоны сакратар: к.б.н. Алена Васільеўна КНЯЗЕВА, тэл.: (017) 284-23-57

Напрамкі дзейнасці: Малекулярная і клетачная біяфізіка, генная і клетачная інжынерыя, біялогія ствалавых клетак, пратэёміка, нанатаксікалогія і лекавы дызайн

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі малекулярнай біялогіі клеткі; біяфізікі і біяхіміі расліннай клеткі; біяфізікі і інжынерыі клеткі; прыкладной біяфізікі і біяхіміі; медыцынскай біяфізікі; пратэомікі

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.01.02 Біяфізіка; 03.01.04 Біяхімія; 03.01.05 Фізіялогія і біяхімія раслін

Прадукцыя і паслугі: напрацоўка біямасы мезенхімальных ствалавых клетак з косцевага мозгу, тлушчавай тканіны , абаняльнага эпітэлія для замяшчальнай і карэгіруючай тэрапіі захворванняў чалавека, якія не паддаюцца хірургічнаму і медыкаментознаму лячэнню; распрацоўка ліпасамальных формаў лекавых прэпаратаў; лекавы дызайн; ацэнка эфектыўнасці дзеяння проціпухлінных прэпаратаў; новыя высокаэфектыўныя геномныя і пратэомныя тэст-сістэмы для дыягностыкі шэрагу хвароб чалавека, жывёл і раслін; тэхналогіі вырошчвання біямасы хларэлы і спіруліны, матачныя культуры сельскагаспадарча карысных водараслей і напрацоўка кармавой дабаўкі для сельскагаспадарчых жывёл і птушак на аснове хларэлы; адаптыўныя тэхналогіі вырошчвання яравой і азімай пшаніцы; ахоўна-стымулюючыя саставы для перадпасяўной апрацоўкі насення і для ўкаранення чаранкоў; метады павышэння ўстойлівасці раслін да ўздзеяння біятычных і абіятычных стрэсавых фактараў; стварэнне трансгенных раслін; клетачныя сістэмы-інкубатары для атрымання біялагічна актыўных рэчываў рознага паходжання, вызначэнне макра- і мікраэлементаў метадам атамна-эмісійнай спектраметрыі; ачыстка пітной вады з выкарыстаннем азанавання; вытворчасць ДНК-праймераў; малекулярнае кланаванне; ДНК-секвеніраванне; MALDI-ToF-мас-спектраметрыя; высокаэфектыўная вадкасная храматаграфія


logo
Рэспубліканскі навукова-медыцынскі цэнтр
"КЛЕТАЧНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ"

вул. П. Броўкі 15 А-2, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Тэл: +375 (17) 284-18-21 (адміністратар), +375 (17) 284-17-49 (прыёмная),
+375 (17) 332-16-04 (аддзел платных паслуг)
Факс: (017) 284-23-59. E-mail: ibce@ibp.org.by
Вэб-сайт: http://celltech.by


Створаны ў 2014 г.

Напрамкі дзейнасці: распрацоўка і вытворчасць стандартызаваных біямедыцынскіх клетачных прадуктаў; прымяненне ў клінічнай практыцы новых медыцынскіх тэхналогій на іх аснове

Структурныя падраздзяленні: вытворчасць біямедыцынскіх клетачных прадуктаў, банк ствалавых клетак, паліклінічнае аддзяленне

Прадукцыя і паслугі: лячэнне трафічных язваў канечнасцей з выкарыстаннем уласных мезенхімальных ствалавых клетак з тлушчавай тканіны метадам, зацверджаным Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь (рэг. ад 18.11.2011 № 093-0911); крыакансервацыя і крыазахоўванне мезенхімальных ствалавых клетак чалавека; УГД крывяносных сасудаў, тканін і органаў, з выкарыстаннем сучаснага абсталявання; ультрагукавая дыягностыка; кансультацыі высокакваліфікаваных лекараў


logo
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ГЕНЕТЫКІ І ЦЫТАЛОГІІ

вул. Акадэмічная, 27, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-19-17. E-mail: office@igc.bas-net.by
Вэб-сайт: http://igc.by


Заснаваны ў 1965 г.

Дырэктар: к.б.н. Валянціна Аляксандраўна ЛЕМЕШ , тэл.: (017) 294-93-03
Вучоны сакратар: к.б.н. Надзея Іванаўна РАБАКОНЬ, тэл.: (017) 284-19-44

Напрамкі дзейнасці: Вывучэнне структурна-функцыянальнай арганізацыі і зменлівасці генома раслін, жывёл, мікраарганізмаў і чалавека; даследаванне генетычных працэсаў рэгуляцыі жыццядзейнасці жывых арганізмаў; распрацоўка праблем генетычнай і клетачнай інжынерыі; стварэнне эфектыўных ДНК-тэхналогій для сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, аховы навакольнага асяроддзя; вывучэнне праблем біябяспекі

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі малекулярнай генетыкі; экалагічнай генетыкі і біятэхналогіі; генетыкі чалавека; нехрамасомнай спадчыннасці; генетыкі і клетачнай інжынерыі раслін; генетычнай бяспекі; генетыкі жывёл; генетыкі мікраарганізмаў; мадэліравання генетычных працэсаў; храмасомнай інжынерыі раслін; генетыкі фітаімунітэту; генетыкі бульбы; Нацыянальны каардынацыйны цэнтр біябяспекі; цэнтр ДНК-біятэхналогій

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.00.15 Генетыка; 03.00.26 Малекулярная генетыка; 03.00.23 Біятэхналогія

Дактарантура па спецыяльнасцях: 03.00.15 Генетыка

Прадукцыя і паслугі: аналіз харчовай сыравіны і прадуктаў харчавання на ГМА; ДНК-пашпартызацыя сартоў сельскагаспадарчых культур; ДНК-маркіраванне сельскагаспадарчых раслін і жывёл па гаспадарча-карысных прыкметах; ДНК-дыягностыка спадчынных захворванняў чалавека; ДНК-ідэнтыфікацыя дзікіх жывёл і мікраарганізмаў; распрацоўка і экспертыза нарматыўна-прававой базы ў галіне біябяспекі; правядзенне семінараў і кансультацый па пытаннях бяспечнасці генна-інжынернай дзейнасці


logo
НАЦЫЯНАЛЬНЫ КААРДЫНАЦЫЙНЫ ЦЭНТР БІЯБЯСПЕКІ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

вул. Акадэмічная, 27, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-16-91. E-mail: Biosafety.BY@gmail.com
Вэб-сайт: http://biosafety.org.by


Заснаваны ў 1998 г.

Кіраўнік: к.б.н. Галіна Валер'еўна МАЗГОВА, тэл.: (017) 284-02-97

Напрамкі дзейнасці: збор, аналіз і сістэматызацыя інфармацыі аб заканадаўстве і навуковых даследаваннях па біябяспецы, палявых выпрабаваннях, увозе/вывазе, камерцыйным выкарыстанні ГМА і прадуктаў, якія складаюцца з ГМА або іх змяшчаюць у Беларусі, а таксама інфармацыі па біябяспецы з баз даных міжнародных інфармацыйных сетак; стварэнне нацыянальнай базы даных па біябяспецы; прадстаўленне інфармацыі па біябяспецы зацікаўленым міністэрствам і іншым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, юрыдычным і фізічным асобам, сродкам масавай інфармацыі; абмен інфармацыяй з каардынацыйнымі цэнтрамі біябяспекі іншых краін, міжнароднымі арганізацыямі; арганізацыя навуковай экспертызы бяспекі ГМА і прадуктаў на іх аснове, выпрабаванне або выкарыстанне якіх мяркуецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; аказанне кансультатыўных паслуг міністэрствам і іншым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў распрацоўцы праектаў заканадаўчых актаў, якія тычацца ўвозу/вывазу і бяспечнага выкарыстання ГМА і прадуктаў на іх аснове, дакументаў па ацэнцы і папярэджанні рызыкі для навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека, інструкцый па тэхніцы бяспекі для лабараторый генетычнай інжынерыі і г.д.; аказанне кансультатыўных паслуг міністэрствам і іншым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў падрыхтоўцы прапаноў па заключэнні двухбаковых і рэгіянальных пагадненняў, у распрацоўцы міжнародных пагадненняў па біябяспекі


logo
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ МІКРАБІЯЛОГІІ

вул. акадэміка В.Ф. Купрэвіча, 2, 220141, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 264-47-66. E-mail: microbio@mbio.bas-net.by
Вэб-сайт: http://mbio.bas-net.by


Заснаваны ў 1975 г.

Дырэктар: член-карэспандэнт Эмілія Іванаўна КАЛАМІЕЦ, тэл.: (017) 265-99-46
Нам.дыр. па навуковай рабоце: Наталля Уладзіміраўна СВЯРЧКОВА, тэл.: (017) 267-46-65
Вучоны сакратар: Анастасія Вячаславаўна СІДАЭНКА, тэл.: (017) 264-47-18

Напрамкі дзейнасці: Вывучэнне фізіёлага-біяхімічных і генетычных асноў выкарыстання мікраарганізмаў у біятэхналагічнай працэсах, распрацоўка біятэхналогій для прамысловасці, сельскай гаспадаркі, медыцыны і аховы навакольнага асяроддзя

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі сродкаў біялагічнага кантролю; ферментаў; малочнакіслых і біфідабактэрый; узаемаадносін мікраарганізмаў глебы і вышэйшых раслін; бялку; прыродаахоўных біятэхналогій; «Калекцыя мікраарганізмаў»; «Цэнтр аналітычных і генна-інжынерных даследаванняў»; біятэхналагічны цэнтр, аддзелы суправаджэння навуковых праграм; фінансава-эканамічны; маркетынгу забеспячэння і збыту; кадраў і справаводства

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.02.03 Мікрабіялогія; 03.01.06 Біятэхналогія (у тым ліку біянанатэхналогія)

Прадукцыя і паслугі: біялагічныя прэпараты для жывёлагадоўлі, раслінаводства, медыцыны, харчовай прамысловасці, ачысткі глебы і вады; кансультацыі па прымяненні прэпаратаў, напрацоўка невялікіх партый прэпаратаў; мікрабіялагічнае абследаванне будаўнічых аб'ектаў, прыродных і прамысловых матэрыялаў са слядамі біяпашкоджанняў і распрацоўка рэкамендацый па іх устараненню



Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне
"ХІМІЧНЫ СІНТЭЗ І БІЯТЭХНАЛОГІІ"

вул. акадэміка В.Ф. Купрэвіча, 2, 220141, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: (017) 380-39-25. E-mail: gnpo@mbio.bas-net.by


Заснавана ў 2007 г.

Генеральны дырэктар: член-карэспандэнт Эмілія Іванаўна КАЛАМІЕЦ, тэл.: (017) 265-99-46

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка і асваенне вытворчасці новых відаў канкурэнтаздольнай навукаёмістай прадукцыі, развіццё навукова-тэхнічнай і вытворчай базы біятэхналагічных і хімічных тэхналогій, распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы біятэхналогіі

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Арганізацыі Аддзялення біялагічных навук / Да пачатку старонкі