Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.10.2019

У часопісе Astrophysical Journal выходзіць артыкул супрацоўнікаў ICRANet, у якой прадстаўлены вынікі даследавання гама-ўсплёску GRB 190114C

3 кастрычніка 2019 ў часопісе Astrophysical Journal выходзіць артыкул супрацоўнікаў міжнароднай сеткі цэнтраў астрафізікі ICRANet, у якой прадстаўлены вынікі даследавання гама-ўсплёску GRB 190114C. Гэта першы гама-ўсплёск, зарэгістраваны ў жорсткім гама дыяпазоне ў галіне энергій больш за 100 ГэВ абсерваторыяй MAGIC. У новым артыкуле супрацоўнікі ICRANet паказалі, што дадзены гама-ўсплёск унікальны яшчэ і тым, што ў яго сігнале зафіксавана “рэха” ўтварэння чорнай дзіркі. У мадэлі, якая распрацоўваецца гэтай групай, гама-ўсплёскі адбываюцца ў цеснай двайной зорнай сістэме, адзін кампанент якой выбухае як звышновая, а другі, які ўяўляе сабой нейтронную зорку, адначасова з гэтым акрэцыруе дастаткова масы, каб ператварыцца ў чорную дзірку. У выніку ўтварэння чорнай дзіркі адбываецца наймагутнейшы выбух, назіраны на касмалагічных адлегласцях як гама-ўсплёск. Наяўнасць побач з нованароджанай чорнай дзіркай абалонкі звышновай зоркі прыводзіць да адлюстравання сігналу ад гэтай абалонкі. Гэты адлюстраваны сігнал і быў зарэгістраваны касмічнымі абсерваторыямі Swift і Fermi.

У 2017 годзе ў Нацыянальнай акадэміі навук быў адкрыты філіял ICRANet ў Мінску. Супрацоўнікі гэтага філіяла актыўна ўдзельнічаюць у рабоце ICRANet, праходзяць стажыроўкі ў іншых цэнтрах арганізацыі, а таксама друкуюць вынікі сумесных даследаванняў у вядучых навуковых часопісах. З 2019 года сумесныя даследаванні беларускіх вучоных і даследчыкаў ICRANet падтрыманы фондам БРФФД у рамках сумеснай з ICRANet праграмы.

Артыкул даступны на сайце прэпрынтаў: R. Ruffini, J.D. Melon Fuksman, G.V. Vereshchagin, “On the role of a cavity in the hypernova ejecta of GRB 190114C”, ApJ, 883 191 (2019); arXiv:1904.03163.

Прэс-рэліз на сайце ICRANet (па-англійску): http://www.icranet.org/communication/30092019/eng.pdf