Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.10.2019

НАН Беларусі наведала дэлегацыя Ліннаньскага педагагічнага ўніверсітэта

8 кастрычніка 2019 года Нацыянальную акадэмію навук Беларусі наведала дэлегацыя Ліннаньскага педагагічнага ўніверсітэта на чале з дэканам факультэта палітыкі і права, кіраўніком Кітайска-беларускага даследчага цэнтра філасофіі і культуры, прафесарам Джанам Цзянвэем.

Дэлегацыя прыбыла для абмеркавання вынікаў работы сумеснага даследчага цэнтра, які быў заснаваны Ліннаньскім педагагічным універсітэтам і Інстытутам філасофіі НАН Беларусі ў кастрычніку 2017 года, а таксама планавання далейшых сумесных праектаў.

На сустрэчы ў Прэзідыуме НАН Беларусі дэлегацыю вітаў акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Каваленя. Бакі абмеркавалі магчымасці навучання кітайскіх студэнтаў у магістратуры і аспірантуры па спецыяльнасцях сацыяльна-гуманітарнага профілю.

Кітайская дэлегацыя наведала Музей гісторыі НАН Беларусі і пастаянна дзеючую выставу НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”, археалагічны музей Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У Інстытуце філасофіі адбылася адкрытая лекцыя прафесара Джана Цзянвэя на тэму “Сацыяльна-філасофскія і этычныя ідэі ў філасофіі Лаа Цзы”, прэзентацыя сумеснага навуковага зборніка “Адзін пояс, адзін шлях: гуманітарныя аспекты беларуска-кітайскага супрацоўніцтва”, прэзентацыя комплексу беларуска-кітайскіх адукацыйных праграм “Філасофія, якая вядзе да поспеху”, які будзе прадстаўлены ў экспазіцыі НАН Беларусі на Другой Міжнароднай выставе імпарту China International Expo 2019 у Шанхаі.




Тэгi
#візіты