Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

31.07.2015

Савет маладых вучоных НАН Беларусі арганізуе штогадовую Міжнародную навуковую канферэнцыю «Моладзь у навуцы - 2015»

Савет маладых вучоных НАН Беларусі 1-4 снежня 2015 года ў г. Мінску ў рамках I Еўразійскага форуму маладых вучоных (YES-форум) арганізуе штогадовую Міжнародную навуковую канферэнцыю «Моладзь у навуцы - 2015».
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца маладыя вучоныя (у тым ліку аспіранты і магістранты), студэнты і навучэнцы.
Падрабязнасці і дакументы ў далучаных файлах.

30.07.2015

У НАН Беларусі адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі Сяргеем Рахманавым

30 ліпеня 2015 г. у НАН Беларусі адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі Сяргеем Рахманавым. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі арганізацый НАН Беларусі, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў і прамысловых прадпрыемстваў краіны. У ходзе сустрэчы Сяргей Рахманаў зрабіў даклад аб развіцці дзелавых адносін паміж Беларуссю і Японіяй, асабліва падкрэсліўшы нарастанне цікавасці з боку прадстаўнікоў японскага бізнесу да інвестыцый і развіцця супрацоўніцтва з бізнесам у Рэспубліцы Беларусь. У апошнія гады ўсё большая цікавасць у святле актывізацыі супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза праяўляецца ў японскіх партнёраў да вопыту і напрацовак беларускіх вучоных і вытворцаў. У дакладзе быў таксама адзначаны рост экспарту паслуг з боку Беларусі ў сферы навукі і адукацыі ў 2,7 разы за 2011-2014 гг.
"Дадзеныя факты сведчаць аб пазітыўных зрухах у двухбаковых дзелавых адносінах, якія неабходна выкарыстоўваць больш актыўна", - падкрэсліў Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі А.В. Кільчэўскі.

30.07.2015

У НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах адбыўся семінар "Рукакрылыя Беларусі: відавая разнастайнасць, экасістэмная роля, асаблівасці вывучэння і аховы»

Навуковы і турыстычны аддзел Нацыянальнага парку «Нарачанскі» сумесна з НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах правялі семінар «Рукакрылыя Беларусі: відавая разнастайнасць, экасістэмная роля, асаблівасці вывучэння і аховы». Для ўдзельнікаў былі праведзены тэарэтычныя заняткі з выкарыстаннем медыяматэрыялаў і інфармацыйна-паліграфічных выданняў, якія раскрываюць аспекты біялогіі, экасістэмнай ролі і значэння прадстаўнікоў атрада рукакрылых на тэрыторыі Беларусі, а таксама асноўныя тэндэнцыі навуковых даследаванняў і сістэмы іх аховы за мяжой. Актуальнасць тэмы семінара звязана з малой вывучанасцю атрада рукакрылых на тэрыторыі НП «Нарачанскі» і Беларусі ў цэлым. Практычная частка ўключыла палявыя даследаванні, дзе супрацоўнікамі навуковага аддзела і студэнтамі былі на практыцы адпрацаваны базавыя навыкі ультрагукавой дэтэкцыі, адлову, вывучэння відавой разнастайнасці і сутачнай актыўнасці прадстаўнікоў атрада рукакрылых, а таксама навучанне метадам адбору біялагічнага матэрыялу. Па выніках семінара будзе створаны адкрыты вэб-дадатак на аснове collector ArcGIS, які дазволіць больш разнастайна выкарыстоўваць у экалагічнай асвеце, візуалізаваць і адкрыта папаўняць базу дадзеных наяўных звестак аб лятучых мышах на тэрыторыі краіны.

29.07.2015

НАН Беларусі выступіць адным з арганізатараў Першай Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Еўразійская бульба-2015»

20-21 жніўня 2015 г. на палях фермерскай гаспадаркі «Сула» Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Мінскага аблвыканкама праводзіцца Першая Міжнародная спецыялізаваная выстава «Еўразійская бульба-2015» у Рэспубліцы Беларусь.
У выставе будуць прымаць удзел вытворцы бульбы і вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі з краін Еўрасаюза, Мытнага саюза, краін ЕАЭС.

27.07.2015

РУП «НПЦ НАН Беларусі па харчаванні» правяло семінар на базе ААТ "Савушкін прадукт" па развіцці кансервавай галіны ў Рэспубліцы Беларусь

3.JPG22-23 ліпеня 2015г. РУП «НПЦ НАН Беларусі па харчаванні» пры фінансавай падтрымцы канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і ААТ «Савушкін прадукт» правяло чарговы семінар на базе ААТ «Савушкін прадукт». Тэма семінара: «Шляхі развіцця кансервавай галіны рэспублікі на аснове вопыту прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці». У яго рабоце прынялі ўдзел 80 прадстаўнікоў 33 прадпрыемстваў рэспублікі, якія займаюцца вытворчасцю плодаагароднінных кансерваў і замарожаных кансерваваных прадуктаў. Прадстаўнікі вытворчых і навуковых арганізацый абмяняліся вопытам і ведамі, расказалі пра сваё бачанне падыходу да пабудовы і функцыянавання бізнесу ў галіне кансерваваных прадуктаў.

24.07.2015

НАН Беларусі прызначана адказнай за каардынацыю і кантроль за рэалізацыяй праекта «Інстытуцыянальнае развіццё і падтрымка палітыкі па мадэрнізацыі прадпрыемстваў-вытворцаў кампанентаў для аўтамабільнага сектара ў Рэспубліцы Беларусь»

Урад Рэспублікі Беларусь на падставе прапаноў камісіі па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Саўміне ўхваліў тры праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Адпаведная пастанова N612 ад 21 ліпеня 2015 г. апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Каардынацыю і кантроль за рэалізацыяй праекта «Інстытуцыянальнае развіццё і падтрымка палітыкі па мадэрнізацыі прадпрыемстваў-вытворцаў кампанентаў для аўтамабільнага сектара ў Рэспубліцы Беларусь» даручана ажыццяўляць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

23.07.2015

На Міжнароднай біялагічнай алімпіядзе беларусы заваявалі срэбра і дзве бронзы

На 26-й Міжнароднай біялагічнай алімпіядзе беларусы заваявалі срэбра і дзве бронзы, паведамляе БЕЛТА. Алімпіяда праходзіла з 12 па 19 ліпеня ў г.Орхус (Данія). У ёй прынялі ўдзел 239 школьнікаў з 63 краін. Беларусь на алімпіядзе прадстаўлялі навучэнец гімназіі №1 імя Ф.Скарыны Мінска Сяргей Янушкевіч (срэбра), навучэнцы Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Патурэмскі (бронза), Дзяніс Яроцкі (бронза), Дзяніс Пасанен (пахвальная грамата). Кіраўнікі і трэнеры каманды - кандыдат біялагічных навук, супрацоўнік лабараторыі нехрамасомнай спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Панкратаў і дацэнт кафедры батанікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Зоя Грушэцкая. Міжнародная біялагічная алімпіяда з'яўляецца вышэйшым спаборніцтвам сярод школьнікаў розных краін. Кожная з краін-удзельніц дасылае чатырох навучэнцаў з ліку пераможцаў адпаведных нацыянальных спаборніцтваў.

22.07.2015

У гэты дзень у 2012 годзе з касмадрома Байканур быў паспяхова запушчаны Беларускі касмічны апарат

sputnik.jpgТры гады таму з касмадрома Байканур быў паспяхова выведзены на разліковую арбіту беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.
Запуск Беларускага касмічнага апарата стаў эпахальным, прарыўным дасягненнем айчыннай навукі і тэхнікі. Ён даў магутны імпульс развіццю ў Беларусі навуковых даследаванняў, стварэнню вопытных распрацовак, а таксама вытворчасці касмічнага абсталявання па айчынных тэхналогіях.
Рэспубліка Беларусь увайшла ў лік сусветных касмічных дзяржаў. На 68-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у лістападзе 2013 прынята рашэнне аб уключэнні Рэспублікі Беларусь у члены Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах. Прэс-рэліз

22.07.2015

Створана сумесная навукова-даследчая лабараторыя тэхналогій інтэрнэту рэчаў

Навукова-даследчая лабараторыя тэхналогій інтэрнэту рэчаў (Internet of Things) створана на базе факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ пры ўдзеле «Цэнтра сістэм ідэнтыфікацыі» НАН Беларусі і ТАА "ЗТЕ". Подпісы пад дакументам аб стварэнні лабараторыі паставілі: рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі» НАН Беларусі Віктар Дравіца і дырэктар замежнага ТАА «ЗТЕ» Тан Лухаа. Створаная лабараторыя ўвойдзе ў склад навукова-адукацыйнага кластара «Вялікія інфармацыйныя сістэмы».
У навукова-даследчай лабараторыі будуць выконвацца доследна-канструктарскія і тэхналагічныя работы ў сферы аўтаматычнай ідэнтыфікацыі і электроннага бізнесу.

20.07.2015

21 ліпеня 2015 года ў НАН Беларусі адбудзецца сустрэча кіраўніцтва з дэлегацыяй “Інстытута Арктыкі і Антарктыкі” (РФ)

21 ліпеня 2015 года ў НАН Беларусі (пр.Незалежнасці, 66, аўд.216) адбудзецца сустрэча кіраўніцтва НАН Беларусі з дэлегацыяй Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы “Інстытут Арктыкі і Антарктыкі” і Расійскай антарктычнай экспедыцыі на чале з намеснікам дырэктара ФДБУ “Інстытут Арктыкі і Антарктыкі”, начальнікам Расійскай антарктычнай экспедыцыі Валерыем Лукіным.

15.07.2015

НАН Беларусі аб’яўляе адкрыты конкурс праектаў (работ), фінансуемых за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2015 годзе

З мэтай выканання пункта 7 Палажэння аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2012 г. № 357, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе адкрыты конкурс праектаў (работ), фінансуемых за кошт інавацыйнага фонду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2015 годзе. Зацікаўленыя арганізацыі НАН Беларусі, а таксама навуковыя, праектныя і канструктарскія арганізацыі, не падпарадкаваныя НАН Беларусі, могуць прадставіць у тэрмін да 28 ліпеня 2015 года заяўкі на ўдзел у адкрытым конкурсным адборы па праекце (рабоце), фінансуемым за кошт сродкаў інавацыйнага фонду НАН Беларусі ў 2015 годзе, па адрасе: пр.Незалежнасці, 66, п.452, т.284-03-73, на папяровым носьбіце і па эл. адрасе: bloshkina@presidium.bas-net.by Дадтковая інфармацыя змешчана тут.

13.07.2015

Прадстаўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у 22-й Паўднёваафрыканскай міжнароднай шматпрофільнай выставе “САІТЭКС&Біг7”

З 18 па 25 чэрвеня беларуская дэлегацыя наведала Іаганесбург (ЮАР), дзе прыняла ўдзел у рабоце Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь у рамках 22-й Паўднёваафрыканскай міжнароднай шматпрофільнай выставы “САІТЭКС&Біг7”. У складзе дэлегацыі былі намеснік генеральнага дырэктара НПЦ па матэрыялазнаўстве НАН Беларусі Алег Ігнаценка, дырэктар Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі (ІХНМ) Уладзімір Агабекаў. Як адзначыў У.Агабекаў, найбольшую цікавасць наведвальнікаў акадэмічнай экспазіцыі вызвалі распрацоўкі па стварэнні мікрафільтрацыйных мембран з біяцыднымі пакрыццямі для ачысткі вады, мадыфікаванага вогнетрывалага валакна тыпу “Арселон” і інш. Экспанаты былі падрабязна прадстаўлены карпарацыі Manna Trust LDA, вынікам чаго стала падпісанне пратакола аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НПЦ па матэрыялазнаўстве, ІХНМ НАН Беларусі, БДУ і Manna Trust LDA.


06.07.2015

У НАН Беларусі з’явілася спецыялізаванае перыядычнае выданне для апублікавання навуковых прац у галіне філасофіі “Філасофскія даследаванні”

У 2014 годзе Выдавецкім домам “Беларуская навука” выдадзены першы выпуск штогадовага зборніка навуковых прац “Філасофскія даследаванні”, у якім змешчаны навуковыя працы вядомых беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх філосафаў. Выданне атрымала станоўчую ацэнку. Загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 19.06.2015 № 156 зборнік навуковых парац “Філасофскія даследаванні” ўключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філасофскай галіне навукі. К цяперашняму часу рэдкалегія, якую ўзначальвае доктар філасофскіх навук, прафесар, загадчык Цэнтра сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі Т.І.Адула, падрыхтавала другі выпуск зборніка, які быў зацверджаны Вучоным саветам Інстытута філасофіі НАН Беларусі і рэкамендаваны да апублікавання. Ідзе збор матэрыялаў, якія афармляюцца згодна з патрабаваннямі, для наступнага выпуску выдання.



02.07.2015

Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка 1 ліпеня падпісаў Указ № 296 “Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару 62 кандыдатуры, адабраныя ўрадам, у тым ліку за дасягненне высокіх паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў - 11. Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” ўдастоены занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі



01.07.2015

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дарагія ветэраны, паважаныя калегі! Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з галоўным для ўсяго беларускага народа святам – Днём Незалежнасці. Глыбока сімвалічна, што ў гэтым годзе яно адзначаецца разам са знамянальнай датай – 70-годдзем Вялікай Перамогі. Менавіта дата вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па волі беларускага народа стала Днём Незалежнасці, звязаўшы для ўсіх нас святыя словы і паняцці – Свабода і Незалежнасць.
Асаблівыя словы ўдзячнасці мы адрасуем ветэранам-вучоным. Вашы поспехі ў даваенны і пасляваенны час дазволілі нашай краіне і беларускаму народу дасягнуць прарыўных вынікаў ва ўсіх сферах развіцця. Без базы, закладзенай вамі многія дзесяцігоддзі назад, не было б і сучаснай Беларусі.
Вучоныя змагаліся на франтах і працавалі ў тыле. Многія паказвалі бяспрыкладны подзвіг і адзначаны найвышэйшымі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Свяшчэнная памяць аб гераічным подзвігу дапамагае нам не дапускаць трагічных памылак, а рэальна ацэньваць пагрозы і атрымліваць сур’ёзныя ўрокі з мінулага. З кожным годам наша краіна набывае новую вагу на сусветнай палітычнай арэне. Беларусаў чакаюць у розных кутках планеты, лічацца з нашымі прапановамі, паважаюць наш статус. Падзеі апошніх гадоў гавораць пра міралюбівую палітыку нашай дзяржавы, якая нікому не пагражае. Узважаная і паслядоўная пазіцыя Беларусі па многіх міжнародных пытаннях стала рашаючым фактарам на карысць таго, што менавіта Мінск выбраны ў якасці галоўнай пляцоўкі для ўрэгулявання ваенных канфліктаў. Шырокі рэзананс у грамадстве атрымаў праект Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года. Згодна з апошнімі данымі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, тры чвэрці беларусаў глядзяць у будучыню з аптымізмам. Галоўны вывад даследавання сацыёлагаў – Беларусь адбылася як моцная, незалежная, самастойная дзяржава. Так лічыць большасць, а дакладней, 74,9% рэспандэнтаў.
Дзень Незалежнасці – нагода задумацца пра тое, што сіла беларусаў знаходзіцца ў іх адзінстве. Толькі разам мы зможам перавесці краіну на больш устойлівыя рэйкі развіцця, павялічыць яе фінансавы і чалавечы капітал, ісці ўперад у супярэчлівым сучасным свеце. Упэўнены, што аб’яднаўшы намаганні дзеля адзінай нацыянальнай ідэі пабудовы моцнай і квітнеючай краіны, будуць дасягнуты яшчэ большыя вынікі. І ў авангардзе павінна быць моцная і выніковая навука!
3 ліпеня – вялікае свята, сімвал адданасці Радзіме, надзеі і аптымізму. Шчыра жадаю ўсім шчасця, дабра, здароўя і поспехаў у працы на карысць любімай Радзімы. Са святам вас, дарагія ветэраны і калегі!

Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі

01.07.2015

1 июля состоялось заседание межведомственного координационного совета по проблемам питания при НАН Беларуси

Участники заседания, которое прошло под руководством Председателя Президиума НАН Беларуси Владимира Гусакова, заслушали доклады, посвященные состоянию и оптимизации питания детей в организованных коллективах детских дошкольных учреждений, текущему мониторингу качества детского питания по результатам исследований Республиканского контрольно-испытательного комплекса по качеству и безопасности продуктов питания, а также обсудили целесообразность внесения закона «О детском питании» в Палату Представителей Республики Беларусь.