Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

28.10.2016

У НАН Беларусі дадзены ўрачысты старт 9-ай беларускай антарктычнай экспедыцыі

27 кастрычніка 2016 года ў НАН Беларусі быў дадзены ўрачысты старт 9-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі. Перад пачаткам афіцыйнай часткі мерапрыемства дэманстраваліся інфармацыйныя фота- і друкаваныя матэрыялы, прысвечаныя тэматыцы вечара, экспанаты Цэнтра акіянаграфіі “Адкрыты акіян”. Са сказанымі на дарогу словамі да ўдзельнікаў экспедыцыі звярнуліся прадстаўнікі Прэзідыума і аддзяленняў НАН Беларусі. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў урачыста перадаў новаму складу экспедыцыі сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Падчас вечарыны быў паказаны фільм пра мантаж першай чаргі беларускай антарктычнай станцыі “Каманда А”. Кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры мікрабіялогіі БДУ Уладзіслаў Мямін выступіў з дакладам пра таямніцы антарктычных азёр, удзельнікі мінулых экспедыцый і вучоныя падзяліліся ўспамінамі і вынікамі навуковых даследаванняў. Таксама маладыя артысты дзіцячай студыі «ЛеМари» прадставілі мастацкія нумары. Пасля завяршэння афіцыйнай часткі ва ўсіх жадаючых была магчымасць задаць прадстаўнікам экспедыцыі свае пытанні.

28.10.2016

НАН Беларусі паведамляе аб правядзенні конкурсаў на права заключэння дагавораў на рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржаўных праграм

НАН Беларусі паведамляе аб правядзенні конкурсаў на права заключэння дагавораў на рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўных праграм развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016 - 2020 гады (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2016 года № 196) і “Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў” на 2016-2020 гг.” (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 2016/03/17 №205).
У прымацаваных Паведамленнях знаходзяцца звесткi аб арганiзатары, даце, часе і месцы правядзення конкурсаў, звесткі пра мерапрыемства, афармленні ўдзелу і тэрмінах рэалізацыі:

  • Комплекс для мікракланальнага размнажэння і дыягностыкі фітаінфекцыі бульбы ў пас. Самахвалавічы Мінскага раёна (Паведамленне №1)
  • Стварэнне навукова-эксперыментальнай вытворчасці сухіх малочных прадуктаў і інгрэдыентаў на РУП “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці”, г. Мінск (Паведамленне №2)
  • Навукова-даследчая работа па мерапрыемстве 29 “Правядзенне назіранняў за рэсурсамі воднай расліннасці, а таксама за асяроддзем яе вырастання” (Паведамленне №3)
  • 28.10.2016

    Маладыя вучоныя НАН Беларусі прымуць удзел у першым Чэмпіянаце свету "Composite Battle"

    Маладыя вучоныя зборнай каманды Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 29 кастрычніка 2016 г. прымуць удзел у Чэмпіянаце свету па кампазіцыйных матэрыялах Composite Battle World Cup Kazan 2016 і міжнароднай канферэнцыі па кампазітных тэхналогіях (г. Казань, Расійская Федэрацыя).
    У 2015 годзе маладзёжная каманда НАН Беларусі “CompAS” прайшла конкурсны адбор чэмпіянату Расіі па кампазітах сярод маладых спецыялістаў прадпрыемстваў і студэнтаў ВНУ “Composite Battle”. У склад каманды ўваходзяць прадстаўнікі Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі і Навукова-вытворчага цэнтра шматфункцыянальных беспілотных комплексаў. Кіраўнік дэлегацыі - намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і інавацыйнай дзейнасці Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Алег Елавой, эксперт конкурсу; дакладчык на канферэнцыі - галоўны інжынер НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў Міхаіл Лузан.

    26.10.2016

    Дэлегацыя Народнага ўрада прамысловага раёна Кэцяа наведала НАН Беларусі

    26 кастрычніка 2016 года НАН Беларусі наведала дэлегацыя Народнага ўрада прамысловага раёна Кэцяа (КНР). Узначаліў кітайскую дэлегацыю намеснік Старшыні Народнага ўрада дадзенага раёна Чжоу Шусень. У ходзе сустрэчы са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым госці абмяркоўвалі розныя варыянты магчымага супрацоўніцтва. Кітайскія калегі зацікавіліся напрацоўкамі беларускіх вучоных у галіне ўдасканалення тэкстыльных машын, паляпшэння ўласцівасцей тэкстыльнай прадукцыі і фарбаў, водаачысткі і рашэння іншых экалагічных праблем.

    25.10.2016

    У НАН Беларусі адбудзецца адкрыццё лабараторна-эксперыментальнага ўчастка па вылучэнні і ачыстцы чалавечага лактаферыну з малака трансгенных коз

    26 кастрычніка 2016 г. у 15.00 у Інстытуце мікрабіялогіі НАН Беларусі (вул. акад. В.Ф.Купрэвіча, 2) адбудзецца адкрыццё лабараторна-эксперыментальнага ўчастка па вылучэнні, ачыстцы і ліафілізацыі* чалавечага лактаферыну з малака коз-прадуцэнтаў.

    25.10.2016

    У НАН Беларусі адбылася сустрэча з дэлегацыяй кітайскай дзяржаўнай авіяцыйнай кампаніі AVIC

    25 кастрычніка 2016 года ў НАН Беларусі адбылася сустрэча з дэлегацыяй кітайскай дзяржаўнай авіяцыйнай кампаніі AVIC на чале з віцэ-прэзідэнтам кампаніі спадарыняй Джан Хэрань. З боку НАН Беларусі перагаворы ўзначаліў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. Асноўнай тэмай перагавораў стала супрацоўніцтва ў галіне распрацоўкі, стварэння і эксплуатацыі беспілотных лятальных апаратаў. Бакі дамовіліся аб далейшай сумеснай працы па стварэнні канкурэнтаздольных узораў беспілотнай тэхнікі на базе наяўных у НАН Беларусі распрацовак у гэтай сферы.

    21.10.2016

    У НАН Беларусі будзе дадзены ўрачысты старт дзявятай Беларускай антарктычнай экспедыцыі

    27 кастрычніка 2016 года з 17.00 да 20.00 у Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 66) адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў беларускіх антарктычных экспедыцый з шырокай грамадскасцю і публічная лекцыя “Беларусь: кропка апоры ў Антарктыцы”. Мерапрыемства, у якім могуць прыняць удзел усе жадаючыя, прысвечана старту новай дзявятай Беларускай антарктычнай эккспедыцыі. Лекцыя пройдзе ў рамках праекта “Навука па-за сабой”, накіраванага на папулярызацыю навуковых ведаў і дзейнасці беларускіх вучоных і спецыялістаў.

    20.10.2016

    Відэа адкрытай лекцыі аб сацыякультурнай эканоміцы дэкана эканамічнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава даступна на нашым сайце

    5 кастрычніка 2016 г. у актавай зале Ліцэя БДУ адбылася лекцыя Аляксандра Аляксандравіча Аўзана – доктара эканамічных навук, прафесара, дэкана эканамічнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава, загадчыка кафедры прыкладной інстытуцыянальнай эканомікі эканамічнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава, члена Эканамічнага савета пры Прэзідэнце РФ, члена ўрадавай камісіі па правядзенні адміністрацыйнай рэформы. Тэма лекцыі – сацыякультурная эканоміка, аб важнасці культуры для эканомікі, аб тым, што прызнанне яе эканамічнага значэння, стаўка на чалавечы капітал, нестандартныя віды дзейнасці і інклюзіўнае інстытуцыянальнае асяроддзе дазваляюць стварыць краіну, у якой хочацца жыць і тварыць.

    20.10.2016

    Дэлегацыя Усходне-кітайскага педагагічнага ўніверсітэта наведала НАН Беларусі

    20 кастрычніка 2016 года адбыўся візіт дэлегацыі Усходне-кітайскага педагагічнага ўніверсітэта ў НАН Беларусі. Кітайскую дэлегацыю ўзначаліў акадэмік Кітайскай акадэміі навук, дырэктар Інстытута інфарматыкі і тэхналогій Чу Цзюньхаа. З боку НАН Беларусі гасцей вітаў першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык. Бакі правялі перамовы аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва. Сяргей Чыжык азнаёміў гасцей са структурай і дзейнасцю НАН Беларусі, расказаў пра праекты з кітайскімі партнёрамі, засяродзіў увагу на магчымасці развіваць супрацоўніцтва ў галіне генетыкі, біялогіі, матэрыялазнаўства, здабычы і перапрацоўкі торфу, падрыхтоўкі навуковых кадраў.

    19.10.2016

    Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы запрашае абмеркаваць праблемы беларускай тэксталогіі

    Філіял “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Белварусі” запрашае прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Сучасная беларуская тэксталогія: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця”, якая адбудзецца 22-23 лістапада 2016 года. Праблемнае поле канферэнцыі: актуальныя праблемы тэксталогіі; тэксталогія і гісторыка-літаратурны працэс; гісторыя тэксту, атрыбуцыя і датаванне, творчая воля аўтара, унутраная і знешняя цэнзура, асаблівасці выбару асноўнага і дэфініцыйнага тэкстаў; тэкст, пераклад, каментарыі; праблемы падрыхтоўкі навукова каментаваных збораў твораў з улікам нацыянальнай спецыфікі; асаблівасці тэксталогіі пісьменнікаў і асобных твораў; тэксталогія ў кантэксце філалагічных навук і інш.

    19.10.2016

    У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі прэзентуюць фундаментальнае двухтомнае выданне “Полацкія граматы ХІІІ – пачатку ХVI стагоддзя”.

    21 кастрычніка (пятніца) в 14.30 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі, 1 паверх, п. 110) адбудзецца прэзентацыя фундаментальнага двухтомнага выдання “Полацкія граматы ХІІІ – пачатку ХVI стагоддзя”. Гэта выданне падрыхтавана сумеснымі намаганнямі беларускіх і расійскіх вучоных, прадстаўнікоў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, гістачычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук, Інстытута расійскай гісторыі РАН, Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў. У склад групы, якая працавала над праектам, увайшлі Аляксандр Груша, Алесь Жлукта, Кацярына Сквайрс, Ганна Харашкевіч, Сяргей Полехаў, Васілій Варонін, Андрэй Цюльпін.

    19.10.2016

    Навукова-тэхнічны прагрэс у сельскагаспадарчай вытворчасці абмяркоўваюць у НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі

    19 кастрычніка 2016 г. у РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі” пачала працу міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Навукова-тэхнічны прагрэс у сельскагаспадарчай вытворчасці. Аграрная навука – сельскагаспадарчай вытворчасці Сібіры, Казахстана, Манголіі, Беларусі і Балгарыі”. Удзел у канферэнцыі прымаюць больш за 50 вучоных з Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Манголіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Казахстана і Малдавіі.

    14.10.2016

    Лясную тыпалогію абмяркуюць 20 кастрычніка ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча

    У дзяржаўнай навуковай установе “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбудзецца Міжнародны навуковы сімпозіум “Лясная тыпалогія: сучасныя метады выдзялення, класіфікацыі і раяніравання”.
    У рабоце семінара прымуць удзел вядомыя вучоныя-лесатыполагі з Расіі, Украіны, Літвы і Беларусі.
    Мэта семінара – шырокае абмеркаванне пытанняў тыпалогіі лясоў, праблем геабатанічнага раяніравання, а таксама дынамікі лясной расліннасці пад уздзеяннем прыродных і антрапагенных фактараў.

    13.10.2016

    Прадстаўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у Форуме супрацоўніцтва “Сардзінія – Беларусь”

    Форум супрацоўніцтва “Сардзінія – Беларусь” у аэракасмічнай сферы, галіне высокіх тэхналогій і навуковых даследаванняў прайшоў у горадзе Кальяры (Італія) 6–8 кастрычніка. У гэтым мерапрыемстве ў складзе беларускай дэлегацыі прынялі ўдзел прадстаўнікі НАН Беларусі. Форум праходзіў у рамках 4-й выстаўкі інавацыйных тэхналогій Сардзініі (Sinnova 2016), на якой былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўккі гэтага італьянскага рэгіёна. Таксама ў ходзе візіту адбылася сустрэча з кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта рэгіёна Сардзінія.
    Важная частка Форума супрацоўніцтва“Сардзінія – Беларусь” была прысвечана распрацоўкам у галіне высокіх тэхналогій. У сферы навуковых даследаванняў падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Універсітэтам горада Кальяры (адзін са старэйшых Італіі) і НАН Беларусі.

    13.10.2016

    Інавацыйнае развіццё энергетыкі абмеркавалі прадстаўнікі НАН Беларусі ў рамках ХХІ Беларускага энергетычнага і экалагічнага кангрэса

    12 кастрычніка 2016 года адбылося пленарнае пасяджэнне ХХІ Беларускага энергетычнага і экалагічнага кангрэса “Інавацыйнае развіццё энергетыкі як фактар павышэння энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь” з удзелам міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка. Мерапрыемства праходзіць у рамках 21-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра”. Таксама ў пасяджэнні прынялі ўдзел першы намеснік міністра эканомікі Леанід Шэнец, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Віктар Назаранка, намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Анатолій Сільчанка, начальнік Цэнтра ЕС і міжнароднага супрацоўніцтва Аўстрыйскага энергетычнага агенцтва Леанарда Барэта-Гомес.

    12.10.2016

    Першы Усебеларускі форум па харчовай бяспецы праходзіць у Інстытуце сістэмных даследаванняў у АПК

    12 кастрычніка 2016 года напярэдадні Сусветнага дня харчавання (16 кастрычніка) на базе Рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адкрыўся Першы Усебеларускі форум па харчовай бяспецы. Форум праводзіцца для абазначэння і рашэння ў значнай ступені праблем сусветнай і нацыянальнай харчовай сістэм, у тым ліку з выкарыстаннем магчымасцей, якія забяспечвае ўдзел рэспублікі ў міжнародным інтэграцыйным фарміраванні - Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС).

    12.10.2016

    Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне абмяркоўваюць на канферэнцыі ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

    12–13 кастрычніка 2016 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбываецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы”, ініцыятарамі якой сталі Пасольства Італьянскай Рэспублікі і НАН Беларусі.

    11.10.2016

    19 арганізацый НАН Беларусі прымаюць удзел у 21-й міжнароднай спецыялізаванай выставе “Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра”

    З 11 па 14 кастрычніка 2016 года ў горадзе Мінску (пр. Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж) праходзіць 21-ы Беларускі энергетычны і экалагічны форум.
    У рамках Форуму пройдзе XX Міжнародная спецыялізаваная выстава “Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра” (Energy Expo'2016), Спецыялізаваная выстава святлотэхнічнага абсталявання “Экспасвятло”, Міжнародная спецыялізаваная выстава “Водныя і паветраныя тэхналогіі” і Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс.

    10.10.2016

    Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Нанатэхналогіі і нанаіндустрыі ў Рэспубліцы Беларусь: сучасны стан і развіццё”

    7 кастрычніка 2016 г. у прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Нанатэхналогіі і нанаіндустрыі ў Рэспубліцы Беларусь: сучасны стан і развіццё”. Ад НАН Беларусі ў прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел: Першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Чыжык Сяргей Антонавіч і старшы навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут фізіка-арганічнай хіміі” НАН Беларусі кіраўнік нанапраектаў для аграпрамысловага комплексу Азізбекян Сяргей Гургенавіч. Таксама ў прэс-канферэнцыі прыняў удзел акадэмік НАН Беларусі, старшыня праўлення Рэспубліканскай асацыяцыі нанаіндустрыі Жданок Сяргей Аляксандравіч.

    08.10.2016

    У Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці”

    4–5 кастрычніка 2016 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася сумесная з Інстытутам славістыкі Польскай акадэміі навук (ПАН) міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці”.


    Новости 1 - 20 из 30
    Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец