Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

24.02.2016

Акадэмік А.М. Бабосаў узнагароджаны Залатым медалём НАН Беларусі

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакоў узнагародзіў доктара філасофскіх навук, прафесара, акадэміка Бабосава Яўгена Міхайлавіча вышэйшай узнагародай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - нагрудным знакам “Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “За вялікі ўклад у развіццё навукі”. Узнагарода ўручана “За значны ўклад у развіццё тэорыі сацыялагічнай навукі, арганізацыю і правядзенне рэспубліканскіх рэпрэзентатыўных сацыялагічных даследаванняў і падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі”, згодна з Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі №3 ад 26 студзеня 2016 г.

24.02.2016

Пачаты прыём заявак на ўдзел у IX Міжнародным водна-хімічным форуме

Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі пачаў прыём заявак на ўдзел у IX Міжнародным водна-хімічным форуме, які пройдзе з 17 па 19 мая 2016 года ў горадзе Мінску на базе Інстытута.
У 2016 годзе арганізатарамі Форума выступаюць Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Маскоўскі Энергетычны Інстытут», Расійскі хіміка-тэхналагічны ўніверсітэт імя Д. І. Мендзялеева і ААТ «Белэнергарамналадка».
Мэта правядзення Форуму - інфармаванне спецыялістаў аб перадавых замежных і айчынных тэхналогіях водападрыхтоўкі і водаачысткі ў розных галінах прамысловасці, матэрыялах і абсталяванні, вопыце іх прымянення і ўкаранення ў практыку, прасоўванне перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак.

24.02.2016

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі правядзе Тэматычны дзень адчыненых дзвярэй

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць Тэматычны дзень адчыненых дзвярэй “Моладзь у акадэмічнай навуцы” 29 лютага 2016 года ў 14.00 па адрасе г. Мінск, вул. Кнорына, 1, актавая зала.
Мэта правядзення Тэматычнага Дня адчыненых дзвярэй - папулярызацыя акадэмічнай навукі, азнаямленне з навукова-даследчымі распрацоўкамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ўмовамі падрыхтоўкі навуковых кадраў.
Удзельнікам мерапрыемства будзе прадастаўлена магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі Прэзідыума, Савета маладых вучоных і навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь.

23.02.2016

У НАН Беларусі адбыўся прыём дэлегацыі Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія

23 лютага 2016 года ў НАН Беларусі адбыўся прыём дэлегацыі Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія. Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі А.У. Кільчэўскі азнаёміў гасцей са структурай і дзейнасцю НАН Беларусі, звярнуўшы ўвагу на вопыт Акадэміі ў галіне сельскай гаспадаркі і тэхналогій вытворчасці прадуктаў харчавання. Таксама А.У. Кільчэўскі выказаў зацікаўленасць у вопыце калег па вытворчасці сыроў з каровінага і авечага малака. Дэлегацыя пад кіраўніцтвам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія Філіпа Спан выказала гатоўнасць да супрацоўніцтва па прафiлюючых для дадзенага рэгіёна напрамках: заатэхнік і вытворчасці кармоў для сельскай гаспадаркі. Таксама госці зацікавіліся вопытам НАН Беларусі ў галіне касмічных даследаванняў.

22.02.2016

Віншаванне Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэміка Уладзіміра Гусакова з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя калегі!
Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - 23 лютага!
Абарона Айчыны ва ўсе часы беларускай гісторыі лічылася святым абавязкам кожнага. У гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто ў гады вялікага ліхалецця на ратных палях бітваў каваў перамогу, хто з доблесцю і гонарам выконваў інтэрнацыянальны абавязак, хто сваёй працай умацоўваў баявую магутнасць нашай арміі. Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, захоўваючы традыцыі, ўносяць дастойны ўклад у справу ўмацавання абараназдольнасці нашай Радзімы. Стварэнне новых узораў тэхнікі, мадэрнізацыя сродкаў абароны, укараненне новых тэхналогій і матэрыялаў забяспечваюць высокі ўзровень абсталявання беларускай арміі, надзейную бяспеку краіны.

22.02.2016

23 лютага акадэміку Яўгену Міхайлавічу Бабосаву спаўняецца 85 гадоў

23 лютага 2016 г. вядомаму беларускаму вучонаму і арганізатару навукі, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Яўгену Міхайлавічу Бабосаву споўніцца 85 гадоў. Урачысты сход у гонар юбілею вучонага і адкрыццё кніжнай выставы “Філасофія і сацыялогія - гэта мой выбар, гэта мой лёс” адбудзецца 23 лютага 2016 года ў 15:00 у інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 15, 1 паверх, п. 110). На ўрачыстае мерапрыемства з нагоды юбілею акадэміка Я.М. Бабосава запрошаны вядомыя вучоныя НАН Беларусі, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама вядучыя беларускія ВНУ, калегі і вучні Яўгена Міхайлавіча.

18.02.2016

Папярэднія вынікі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці НАН Беларусі ў 2015 годзе і задачы на 2016 год разгледжаны на пашыраным пасяджэнні Бюро Прэзідыума НАН Беларусі

18 лютага 2016 года адбылося пашыранае пасяджэнне Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з удзелам кіраўнікоў арганізацый, на якім былі разгледжаны папярэднія вынікі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці НАН Беларусі ў 2015 годзе і задачы на 2016 год.
З дакладам «Аб папярэдніх выніках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці НАН Беларусі ў 2015 годзе і задачах на 2016 год» выступіў член-карэспандэнт, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі. З судаклада - начальнік планава-фінансавага ўпраўлення апарату НАН Беларусі Надзежда Сцяпанава і начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва апарату НАН Беларусі Уладзімір Падкапаеў. На пашыраным пасяджэнні Бюро Прэзідыума НАН Беларусі былі разгледжаны вынікі выканання ў 2015 годзе Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 - 2015 гады, выкананне арганізацыямі НАН Беларусі паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2015 год, а таксама паказчыкі па экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі.
Таксама прайшло ўручэнне Прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за 2015 год.

17.02.2016

На мерапрыемства, прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы запрашае Цэнтральная навуковая бібліятэка ім. Я. Коласа НАН Беларусі

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі арганізуе сустрэчу з вучнямі адной з мінскіх школ і запрашае ўсіх жадаючых на культурна-пазнавальнае мерапрыемства «Дык хто смяецца апошнім?!», прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага вучонага, пісьменніка, паэта, сатырыка, драматурга і перакладчыка Кандрата Крапівы.
Сустрэча адбудзецца 18 лютага 2016 года ў 13:15 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, 1 паверх, п.110).

16.02.2016

4 праекты НАН Беларусі перамаглі ў конкурсе “100 ідэй для Беларусі”

У НВЦ “БелЭкспа” завяршыўся фінальны этап рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” па выніках 2015 года, які ўпершыню праходзіў у фармаце “Шоу тэхналогій: выстава маладзёжных інавацый”. Арганізатар конкурсу - Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Конкурс праводзіць адбор лепшых праектаў у розных сферах, якія маглі б быць карысныя для грамадства і служыць для актывізацыі інавацыйнага мыслення моладзі, прыцягнення яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, стымулявання грамадзянскіх ініцыятыў да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак.

15.02.2016

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уручыў дыпломы доктара навук 6 прадстаўнікам арганізацый НАН Беларусі

12 лютага Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара. Сярод удастоеных ступені доктара навук 6 прадстаўнікоў НАН Беларусі.




15.02.2016

Выдавецкі дом "Беларуская навука" адзначаны дыпломам I ступені Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2016”

Выдавецкі дом “Беларуская навука” ўдастоены Дыплома I Ступені 55-ага Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2016” “Залаты фаліянт” у намінацыі “Эўрыка” (навуковыя, навукова-папулярныя выданні) за выданне серыі кніг “Традыцыйны лад жыцця”.
Дыплом з рук арганізатараў атрымаў галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Беларуская навука” Георгій Канстанцінавіч Кісялёў.



15.02.2016

НАН Беларусі і Пакістанская літаратурная акадэмія дамовіліся аб супрацоўніцтве

У рамках выканання Мемарандума аб намерах у галіне навуковага супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Пакістанскай літаратурнай акадэміяй у Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы 12 лютага адбылася сустрэча кіраўніцтва і калектыву Інстытута са старшынёй Пакістанскай літаратурнай акадэміі прафесарам, доктарам Мухамедам Касімам Букхіа і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан ў Рэспубліцы Беларусь Масудам Ханам Раджой.
Бакі абмяняліся інфармацыяй аб структуры і дзейнасці Пакістанскай літаратурнай акадэміі і Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, абмеркавалі планы супрацоўніцтва, абмен навуковай і мастацкай літаратурай, адбор твораў класічнай і сучаснай літаратуры для перакладаў на мовы Пакістана і Беларусі.

12.02.2016

Арганізацыі НАН Беларусі бяруць удзел у XXIIІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

Выдавецкі дом “Беларуская навука” і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі бяруць удзел у XХIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.
Выдавецкі дом “Беларуская навука” прадставіў на выставе кнігі з новай серыі “Традыцыйны лад жыцця”, аўтары - этнографы і мастацтвазнаўцы НАН Беларусі. Як адзначыў дырэктар выдавецтва Аляксандр Сташкевіч, серыя раскрывае ўсе бакі жыцця беларускага народа: абрады, рамёствы, кухня, творчасць розных напрамкаў. На бягучы год запланаваны выхад яшчэ дзвюх кніг гэтай серыі. Акрамя таго, на выставе былі прадстаўлены выданні: “Славяне на тэрыторыі Беларусі ў дадзяржаўны перыяд: да 90-годдзя з дня нараджэння Леаніда Давыдавіча Побаля” В. Ляўко, “Беларусь: культурна-цывілізацыйны выбар” А.А. Лазарэвіч, І.Я. Левяш, “Мае Каласавіны” да юбілею М.Мушынскага і многія іншыя праекты Выдавецкага дома. Асобная прэзентацыя была прысвечана трэцяму выданню кнігі “Беларускі народны касцюм”.

12.02.2016

У Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі прадстаўнікоў СМІ азнаёмілі з саюзнай праграмай “ДНК-ідэнтыфікацыя”

У Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі прайшла сустрэча з групай прадстаўнікоў СМІ Беларусі і Саюзнай дзяржавы. Мэтай сустрэчы стала азнаямленне з саюзнай праграмай “ДНК-ідэнтыфікацыя” (“Распрацоўка інавацыйных генагеаграфічных і геномных тэхналогій ідэнтыфікацыі асобы і індывідуальных асаблівасцей чалавека на аснове вывучэння генафондаў рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы”). Перад прысутнымі выступілі: Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі А.В. Кільчэўскі, нам. дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Сычова Я.А.
Таксама журналісты былі азнаёмленыя з працай лабараторыі генетыкі чалавека, Цэнтра калектыўнага карыстання “Геном” і Рэспубліканскага банка ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў.

10.02.2016

5 арганізацый НАН Беларусі прымуць удзел у XII Міжнароднай выставе-кангрэсе “Высокія тэхналогіі. Інавацыі. Інвестыцыі”(HI-TECH'2016)

На XXII Міжнароднай выставе-кангрэсе “Высокія тэхналогіі. Інавацыі. Інвестыцыі” (HI-TECH'2016), якая адбудзецца 15-17 сакавіка 2016 г. у г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадставіць экспанаты, якія дэманструюць навуковыя распрацоўкі і інавацыйныя праекты па напрамках: энергазберажэнне, абсталяванне і тэхналогіі машынабудавання, прыборабудавання, металургіі, электратэхнічнае абсталяванне, кіраўнічыя сістэмы, новыя хімічныя матэрыялы і прадукты. У рамках HI-TECH'2016 будзе праходзіць комплекс дзелавых мерапрыемстваў: “Дзень Hi-Tech” і конкурс “Лепшы інавацыйны праект і лепшая навукова-тэхнічная распрацоўка года” (далей - Конкурс). Мэта Конкурсу - актывізацыя дзейнасці прадпрыемстваў у галіне інавацыйных тэхналогій, выяўленне перспектыўных інавацыйных праектаў і распрацовак, а таксама садзейнічанне іх прасоўванню на ўнутраны і знешні рынкі.

08.02.2016

У Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі пройдзе прэс-мерапрыемства, прысвечанае распрацоўцы інавацыйных генагеаграфічных і геномных тэхналогій у рамках Саюзнай дзяржавы

11 лютага, нядзеля, у 10.00 пройдзе выязное прэс-мерапрыемства: Рэалізацыя праграмы Саюзнай дзяржавы “Распрацоўка інавацыйных генагеаграфічных і геномных тэхналогій ідэнтыфікацыі асобы і індывідуальных асаблівасцей чалавека на аснове вывучэння генафондаў рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы” з удзелам прадстаўнікоў Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Месца правядзення: Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі (г. Мінск, вул.Акадэмічная 27) Абавязкова акрэдытацыя (да 10.02.2016) па тэлефонах: + 375-17-220-22-53; + 375-17-327-79-16

03.02.2016

Да 85-годдзя Інстытута філасофіі НАН Беларусі аб’яўлены конкурс на лепшую філасофскую працу сярод студэнтаў і магістрантаў

Інстытут філасофіі НАН Беларусі аб’яўляе рэспубліканскі конкурс філасофскіх прац (эсэ) для пачаткоўцаў даследчыкаў. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі, Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі ўсіх спецыяльнасцей. Арганізатары чакаюць ад удзельнікаў творчых ідэй у сферы сацыяльнай філасофіі, філасофіі навукі і тэхнікі, філасофіі культуры, гісторыка-філасофскіх даследаванняў, а таксама просяць падзяліцца сваім бачаннем месца і ролі філасофскіх ведаў у структурных пераўтварэннях сучаснага грамадства як на нацыянальным, так і на глабальным узроўнях. Пераможцаў чакаюць дыпломы, падарункі і права апублікаваць сваю працу ў навуковых выданнях Інстытута філасофіі.

03.02.2016

У Савецкай Беларусі выйшаў артыкул, прысвечаны 85-годдзю Інстытута эканомікі НАН Беларусі

У 2016 годзе Інстытут эканомікі НАН Беларусі адзначае 85-гадовы юбілей. Гэтай падзеі прысвечана шырокая публікацыя на старонках вядучага друкаванага выдання Рэспублікі Беларусь - Савецкай Беларусі. У матэрыяле ўтрымліваюцца гістарычныя звесткі пра інстытут, расказваецца пра даследаванні і распрацоўкі ўстановы, а таксама змешчана інтэрв’ю з дырэктарам інстытута Аляксеем Яўгенавічам Дайнека.