Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

29.04.2016

Абноўлена Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

29 красавіка 2016 года адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У адпаведнасці з Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 04.04.2016 № 157 прызнаны пераможцамі і занесены на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за дасягненне ў 2015 годзе найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай і вытворчай дзейнасці 9 арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

29.04.2016

Прадстаўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у пасяджэнні Генеральнай Асамблеі Еўрапейскай асацыяцыі акадэмій навук (ALLEA)

18-19 красавіка 2016 г. у Вене праведзена штогадовае пасяджэнне Генеральнай Асамблеі Еўрапейскай асацыяцыі акадэмій навук (ALLEA). Нацыянальная акадэмія навук Беларусі на гэтым мерапрыемстве была прадстаўлена дэлегацыяй у складзе Галоўнага вучонага сакратара НАН Беларусі А.У. Кільчэўскага і начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва апарату НАН Беларусі У.В. Падкапаева. Пасяджэнне было арганізавана на базе Аўстрыйскай акадэміі навук.

29.04.2016

Песні пакінутых вёсак загучалі ў выданні Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Напярэдадні 30-годдзя чарнобыльскай катастрофы ў выдавецтве ТДА «Бяловагруп» выйшла кніга “Песні пакінутых вёсак”. Выданне падрыхтавана сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і адкрывае шырокаму колу чытачоў забытыя старонкі культурнай спадчыны сакральнага гучання.

Архіўныя матэрыялы, прадстаўленыя ў дадзенай кнізе, – гэта ўнікальная песенная спадчына, якая вылучаецца высокім густам і друкуецца ўпершыню. Песні былі запісаны і сабраны ў розныя часы задоўга да чарнобыльскай катастрофы ў вёсках, якія зараз ужо не існуюць (Брагінскага, Ельскага, Нараўлянскага, Хойніцкага раёнаў).

29.04.2016

Аб’яўлены рэспубліканскі конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2017 год

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 года № 367 “Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных”, аб’яўлены рэспубліканскі конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2017 год. Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдатуры, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук - да 35 гадоў, вучоных без ступені - да 30 гадоў (па стане на 1 студзеня 2016 года) . Пры вылучэнні кандыдатур таленавітых маладых вучоных для ўдзелу ў конкурсе ўлічваюцца іх дасягненні ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці, уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.

27.04.2016

“Асновы культурсацыялогіі” беларускага сацыёлага У.Л. Абушэнкі прэзентуюць у ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі

29 красавіка (пятніца) 2016 г. у 15.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі беларускага сацыёлага і філосафа Уладзіміра Леанідавіча Абушэнкі “Асновы культурсацыялогіі: выбраныя працы”. У кнізе У.Л. Абушэнкі (1957-2015) прадстаўлены выбраныя работы па гісторыі і тэорыі сацыялогіі, культурсацыялогіі і сацыяльнай тэорыі, даследаванні сацыяльнай і нацыянальнай ідэнтычнасці.

26.04.2016

У Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі адбудзецца семінар - прэзентацыя Рэспубліканскага цэнтра альгалогіі

28 красавіка 2016 г. у ДНУ “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі” адбудзецца семінар-прэзентацыя Рэспубліканскага цэнтра альгалогіі. У ходзе мерапрыемства будуць разгледжаны перспектывы выкарыстання водарасцей у якасці кармавой дабаўкі ў птушкагадоўлі, для біярэмедыяцыі (метадаў ачысткі) глебы і інш. Адбудзецца таксама прэзентацыя альгалагічнай калекцыі гаспадарча карысных водарасцей Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.

25.04.2016

У НАН Беларусі адбылася сустрэча з галоўным саветнікам па навуковых пытаннях Міністэрства замежных спраў Велікабрытаніі

25 красавіка 2016 года намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С.Я. Кілін сустрэўся з галоўным саветнікам па навуковых пытаннях Міністэрства замежных спраў Велікабрытаніі Робінам Граймсам і Паслом Велікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь Фіёнай Гіб. Бакі правялі перагаворы аб пашырэнні навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Велікабрытаніяй, абмеркавалі магчымыя напрамкі далейшага навуковага ўзаемадзеяння. Таксама гасцей азнаёмілі з пастаянна дзеючай выставай НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”.

25.04.2016

5-6 мая 2016 года ў НАН Беларусі адбудзецца Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры

5-6 мая 2016 года ў НАН Беларусі на Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры збяруцца больш за 300 даследчыкаў, вучоных і спецыялістаў па культуралогіі, гісторыі, этнаграфіі, літаратура- і мовазнаўстве з розных куткоў планеты: Расіі, Украіны, ЗША, Велікабрытаніі, Аўстрыі, Японіі, Ірана, Польшчы, Літвы, Славакіі, Беларусі. Арганізатарамі маштабнага мерапрыемства выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Беларусі” і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

23.04.2016

Кіраўніцтва і супрацоўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

23 красавіка 2016 года кіраўніцтва і супрацоўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Мерапрыемства было арганізавана ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 18 сакавіка 2016 г. № 214. Месцам правядзення суботніка для супрацоўнікаў НАН Беларусі стаў ДНУ “Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Усяго на добраўпарадкаванне і ўборку батанічнага сада ў гэты дзень выйшла больш за 300 чалавек. У адпаведнасці з Загадам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі ад 8 красавіка 2016 г. № 37, 23 мая 2016 года ў арганізацыях НАН Беларусі суботнік быў праведзены па добраўпарадкаванні уласных і замацаваных тэрыторый.

22.04.2016

Завяршыла працу сесія Агульнага сходу НАН Беларусі

22 красавіка 2016 года завяршыла працу сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, маладыя навукоўцы краіны.
Са справаздачай аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2015 годзе і задачах на 2016 год выступіў галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, член-карэспандэнт Кільчэўскі А.У. З дакладам “Аб ліквідацыі рэгіянальных філіялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” выступіў намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сукала А.В. Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Чыжык С.А. выступіў з дакладам “Аб унясенні змяненняў у Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

21.04.2016

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі пройдзе Ноч з навукай

Усіх, хто цікавіцца навукай і імкнецца спазнаць сябе і свет вакол у незвычайны час запрашае да сябе ў госці Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Упершыню бібліятэка адчыняе свае дзверы ў незвычайным фармаце і ў незвычайны час. 22 красавіка 2016 года з 19.00 да 23.00 галоўная навуковая скарбніца краіны далучаецца да гарадской акцыі «Бібліяноч 2016», якая будзе праводзіцца ў гэтым годзе буйнымі навуковымі бібліятэкамі Мінска: Фундаментальнай бібліятэкай БДУ, Навуковай бібліятэкай БНТУ, Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкай і Навукова-педагагічнай бібліятэкай ГІАЦ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

20.04.2016

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі адкрывае летні сезон

24 красавіка (нядзеля) 2016 года адбудзецца адкрыццё летняга сезону 2016 года ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. З’яўляючыся помнікам прыроды рэспубліканскага значэння і ландшафтнай архітэктуры другой паловы ХХ стагоддзя, Цэнтральны батанічны сад круглы год радуе мінчан і гасцей сталіцы сваімі прыгажосцямі і застаецца любімым месцам адпачынку ў любую пару года. Аднак асабліва прыгожы Батанічны сад вясной, калі зацвітаюць прымулы, цюльпаны, гіяцынты, нарцысы. Сярод кустоўя адкрываюць сезон гамамеліс віргінскі, фарзіцыя еўрапейская. Вас чакае ні з чым не параўнальнае цвіценне сакуры, магноліі Кобус і зорчатай, чаромхі Маака, глогу згладжанага і многіх іншых цікавых раслін.

20.04.2016

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі запрашае на семінар пра рэсурсы і сэрвісы eLibrary.ru

У рамках навукова-практычнага семінара “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы на платформе eLibrary.ru для выдаўцоў і вучоных” прадстаўнікі найбуйнейшага расійскага інфармацыйна-аналітычнага партала ў галіне навукі, тэхналогіі, медыцыны і адукацыі раскажуць аб практычных пытаннях размяшчэння беларускіх навуковых выданняў на платформе eLibrary і ў РІНЦ, магчымасцях доступу да поўных тэкстаў артыкулаў, прадстаўленых на партале eLibrary.ru, а таксама раскрыюць тонкасці вызначэння SCIENCE INDEX для навуковых арганізацый.

19.04.2016

У НАН Беларусі адкрылася канферэнцыя, прысвечаная 30-годдзю Чарнобыльскай трагедыі

У НАН Беларусі 19 красавіка 2016 года пачала працу міжнародная канферэнцыя “Чарнобыль: пераадоленне. Уклад навуковай і творчай інтэлігенцыі Беларусі, Расіі і Украіны”. Форум арганізаваны Міністэрствам інфармацыі Беларусі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Беларусі, Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД. Канферэнцыя праходзіць пры падтрымцы беларускіх міністэрстваў замежных спраў, энергетыкі, аховы здароўя, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, культуры; а таксама МЗС Расіі, Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях, расійскага даследчага цэнтра “Курчатаўскі інстытут”, МГІМО, карпарацыі “Расатам” і Дома прэсы (Беларусь). У канферэнцыі прымаюць удзел вучоныя-эксперты ў галіне атамнай энергетыкі, удзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі, сацыёлагі, палітолагі, журналісты і дзеячы культуры.

19.04.2016

У НАН Беларусі праходзіць пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі

У НАН Беларусі праходзіць пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на тэму “Прыярытэтныя напрамкі навуковых даследаванняў і роля маладых вучоных у іх вырашэнні”. У пасяджэнні ўдзельнічаюць: Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковіч, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р.Гусакоў, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь М.А. Жураўкоў, Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Г.У.Пальчык, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях А.Г. Шумілін, прадстаўнікі навуковай грамадскасці.

19.04.2016

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі пройдзе Ноч з навукай

Усіх, хто цікавіцца навукай і імкнецца спазнаць сябе і свет вакол у незвычайны час запрашае да сябе ў госці Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Упершыню бібліятэка адкрывае свае дзверы ў незвычайным фармаце і ў незвычайны час. 22 красавіка 2016 года з 19.00 да 23.00 галоўная навуковая скарбніца краіны далучаецца да гарадской акцыі «Библионочь 2016», якая будзе праводзіцца ў гэтым годзе буйнымі навуковымі бібліятэкамі Мінска: Фундаментальнай бібліятэкай БДУ, Навуковай бібліятэкай БНТУ, Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкай і Навукова-педагагічнай бібліятэкай ГІАЦ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

18.04.2016

22 красавіка 2016 года адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

22 красавіка 2016 года ў 10.00 у Вялікай канферэнц-зале (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-гі паверх) адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На парадку дня сесіі – “Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2015 годзе і задачы на 2016 год”. Па гэтым пытанні з дакладам выступіць галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, член-карэспандэнт Кільчэўскі А.У. З дакладам “Аб ліквідацыі рэгіянальных філіялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” выступіць намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сукала А.В. Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Чыжык С.А. выступіць з дакладам “Аб унясенні змяненняў у Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

18.04.2016

Арганізацыі НАН Беларусі прымуць удзел у XXIIІ Міжнародным IT-форуме ТІБО-2016

РУП “Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі” і Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прымуць удзел у XXIII Міжнародным спецыялізаваным форуме па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО-2016”.
У рамках форуму арганізацыі НАН Беларусі выступяць у якасці арганізатараў мерапрыемстваў: канферэнцыя «Trade forum - інавацыйныя тэхналогіі ў гандлі», круглы стол “Science 2.0 - лічбавая трансфармацыя сектара даследаванняў і распрацовак”.

15.04.2016

Праект НАН Беларусі перамог у намінацыі на выставе "100 ідэй для СНД”

Праект аспіранта Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі Аліны Марышавай перамог у намінацыі “Прамысловыя тэхналогіі і вытворчасць” на першай міжнароднай выставе-прэзентацыі “100 ідэй для СНД”, якая праходзіць у Мінску. Яе распрацоўка “Унікальны спосаб штампоўкі ключавых дэталей калайдара” прадугледжвае стварэнне ў Беларусі канкурэнтнага, энергаэфектыўнага і эканамічна выгаднага спосабу вырабу дэталяў паскаральніка, які дазволіў бы атрымліваць якасныя вырабы, якія адпавядаюць патрабаваным характарыстыкам.

14.04.2016

Падпісаны пратакол да пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Балгарскай акадэміі навук

14 красавіка 2016 года адбыліся перагаворы старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова і прэзідэнта Балгарскай акадэміі навук Стэфана Вадзенічарава. Бакі выказалі намер развіваць супрацоўніцтва ў бія- і касмічных тэхналогіях.
Уладзімір Гусакоў адзначыў што вучоных дзвюх краін аб’ядноўваюць працяглыя гістарычныя сувязі і, у сувязі з гэтым, выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва акадэмій дзвюх краін мае вялікія перспектывы для развіцця. Для гэтага неабходна стварэнне агульных праектаў і нарошчванне абмену вопытам. Беларускі бок мае намер прапанаваць развіваць узаемадзеянне ў АПК, машынабудаванні, матэрыялазнаўстве, у галіне хіміі, біялогіі і фармацэўтыкі.


Новости 1 - 20 из 33
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец