Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

31.05.2016

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р.Гусакоў сустрэўся са Старшынёй Інданезійскага інстытута навук

31 мая 2016 года прайшла сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакова з дэлегацыяй Інданезійскага інстытута навук на чале са Старшынёй інстытута Іскандарам Зулкарнаінам. Госці азнаёміліся з пастаянна дзеючай выставай НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці” і правялі перагаворы з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб перспектыўных кірунках беларуска-інданезійскага супрацоўніцтва ў галіне навукі і адукацыі і механізмах іх рэалізацыі. У праграме візіту дэлегацыі таксама запланавана наведванне ДНУ “Інстытут парашковай металургіі” НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Парка высокіх тэхналогій.

31.05.2016

У НАН Беларусі прайшла сустрэча з дэлегацыяй Упраўлення навукі і тэхнікі Народнага ўрада г. Даляня

31 мая 2016 года ў НАН Беларусі адбыліся перагаворы з дэлегацыяй Упраўлення навукі і тэхнікі Народнага ўрада г. Даляня (КНР) на чале з намеснікам генеральнага дырэктара Упраўлення спадаром Цзянь Сыцзінем. У дэлегацыю ўвайшлі прадстаўнікі ўпраўленняў па напрамках навукі і тэхнікі, палітыкі і рэгулявання, а таксама кіравання рынкам тэхналогій, акрамя таго кіраўнікі і менеджары кампаній г. Даляня - Titanium LTD., Jinma Boron Tech. Group LTD., Dongfang Intellectual Property Agent. З беларускага боку перагаворы ўзначаліў намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі А.В. Сукала.

30.05.2016

I Еўрапейская біятэхналагічная школа адкрылася ў НАН Беларусі

У НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё I Еўрапейскай біятэхналагічнай школы. Падобнае мерапрыемства праводзіцца ў краіне ўпершыню. Маладым вучоным акадэміі навук, прадстаўнікам арганізацый Аддзялення аграрных навук, Аддзялення біялагічных навук і Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі прачытаюць лекцыі вядучыя прафесары, якія працуюць у сферы біятэхналогій, краін Еўрапейскага Саюза, а таксама Рэспублікі Беларусь. У лекцыях прадстаўлена навейшая інфармацыя аб апошніх дасягненнях фундаментальнай, прыкладной біятэхналогіі, а таксама перспектыўныя даследаванні і распрацоўкі. Рабочая мова школы - англійская.

27.05.2016

Уручаны дыпломы лаўрэатам прэміі РАН і НАН Беларусі 2015 года

27 мая 2016 года на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў дыпломы супрацоўнікам арганізацый НАН Беларусі, лаўрэатам прэміі Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2015 года. Як вядома, прэміі Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2015 года прысуджаны за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў двум аўтарскім калектывам.

27.05.2016

Калектыў беларускіх і сібірскіх вучоных стаў лаўрэатам прэміі імя акадэміка В. А. Капцюга 2016 года

Калектыў беларускіх і сібірскіх вучоных стаў лаўрэатам штогадовай прэміі імя акадэміка Валянціна Капцюга за цыкл прац “Аптычная спектраскапія і электронная структура нанаструктур Ge / Si з малекуламі з квантавых кропак Ge”. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі 27 мая 2016 года.

27.05.2016

Падрабязныя бібліяграфіі першых акадэмікаў Беларускай акадэміі навук даступныя ў Рэпазіторыі ЦНБ НАН Беларусі

У Рэпазіторыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі з’явіліся матэрыялы электроннага выдання “Першыя акадэмікі Беларускай акадэміі навук. 1928 г.” У выданні сабрана найбольш поўная бібліяграфія прац і літаратура, якая адлюстроўвае жыццёвы і навуковы шлях першых акадэмікаў Беларускай акадэміі навук, фотаархіў персаналій, даступныя многія поўныя тэксты артыкулаў і выданняў.

26.05.2016

Абноўлены пералік невыкарыстоўваемых будынкаў, збудаванняў і нежылых памяшканняў рэспубліканскай уласнасці

На вэб-сайце апублікавана абноўленая рэдакцыя Пераліку невыкарыстоўваемых будынкаў, збудаванняў і нежылых памяшканняў рэспубліканскай уласнасці, якія знаходзяцца ў аператыўным кіраванні або ў гаспадарчым распараджэнні арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама ва ўласнасці адкрытых акцыянерных таварыстваў (па стане на 01.04.2016г .) з прапановамі па іх далейшым выкарыстанні.

26.05.2016

I Еўрапейская біятэхналагічная школа будзе працаваць у Мінску 30 мая-4 чэрвеня

30 мая 2016 года ў 14.00 у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, 2 паверх, Малая канферэнц-зала) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё I Еўрапейскай біятэхналагічнай школы, якая будзе працаваць у Акадэміі навук па 4 чэрвеня. Падобнае мерапрыемства праводзіцца ўпершыню. Маладым вучоным акадэміі навук, прадстаўнікам арганізацый Аддзялення аграрных навук, Аддзялення біялагічных навук і Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі прачытаюць лекцыі вядучыя прафесары, якія працуюць у сферы біятэхналогій, краін Еўрапейскага Саюза, а таксама Рэспублікі Беларусь. Рабочая мова школы - англійская.

25.05.2016

Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі правёў круглы стол па праблеме садзейнічання комплекснаму выкананню Картахенскага пратакола

25 мая 2016 года адбыўся Круглы стол па міжнародным праекце “Стварэнне патэнцыялу ў мэтах садзейнічання комплекснаму выкананню Картахенскага пратакола па біябяспецы і Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці на нацыянальным узроўні” у сувязі з Міжнародным днём біяразнастайнасці. Пасяджэнне круглага стала прайшло ў рамках выканання міжнароднага праекта “Стварэнне патэнцыялу ў мэтах садзейнічання комплекснаму выкананню Картахенскага пратакола па біябяспецы і Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці на нацыянальным узроўні”. Арганізатар мерапрыемства - Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, які выконвае функцыі Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра біябяспекі, пры садзейнічанні Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

25.05.2016

VII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Кветкаводства: гісторыя, тэорыя, практыка” праходзіць у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі 24-26 мая 2016 года праводзіць VII Міжнародную навуковую канферэнцыю “Кветкаводства: гісторыя, тэорыя, практыка”. У канферэнцыі прымаюць удзел больш за 40 вучоных з Расіі, Украіны, Польшчы, Кіргізіі, Латвіі, Літвы, Арменіі, Азербайджана, Кітая. Свае матэрыялы на канферэнцыю прадставілі 36 батанічных садоў.
На адкрыцці канферэнцыі дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі, член-карэспандэнт Уладзімір Ціток расказаў прысутным аб калекцыях раслін і гербарыях ЦБС НАН Беларусі. З канца 90-х гадоў яны папоўніліся больш чым на 4 тысячы ўзораў і на пачатак 2016 года склалі 13 633 узоры. “Мы вядзём выразны ўлік калекцыйнага матэрыялу і рэгіструем навінкі, займаемся маркіраваннем і пашпартызацыяй”, - адзначыў Уладзімір Ціток.

25.05.2016

25 мая 2016 года спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Валянцінавіча Шкурко

25 мая 2016 года спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння прарэктара па вучэбнай рабоце Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта Уладзіміра Валянцінавіча Шкурко. Уладзімір Валянцінавіч працуе ў ІПНК з дня яго заснавання: спачатку дэканам фізіка-тэхнічнага факультэта, затым - прарэктарам па вучэбнай рабоце. Са снежня 2005 па красавік 2015 года з’яўляўся рэктарам інстытута. Уладзімір Валянцінавіч стаяў ля вытокаў станаўлення інстытута і шмат у чым дзякуючы яго дзейнасці сёння ў ІПНК паспяхова функцыянуе і развіваецца шырокі спектр адукацыйных праграм: магістратура, аспірантура, перападрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі, разнастайныя курсы дадатковай адукацыі дарослых.

25.05.2016

У НАН Беларусі пачаў працу III Міжнародны семінар экспертаў па аднаўляльных крыніцах энергіі

III Міжнародны семінар экспертаў па аднаўляльных крыніцах энергіі “Аднаўляльныя крыніцы энергіі: патэнцыял, дасягненні, перспектывы” праходзіць з 25 па 27 мая 2016 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У праграме семінара прадугледжаны даклады экспертаў з акадэмічных і ўніверсітэцкіх колаў Беларусі, Малдовы, Кіргізіі па пытаннях выкарыстання, ацэнкі эфектыўнасці, укаранення канкрэтных рашэнняў у практычнай галіне на аснове аднаўляльных крыніц энергіі. Адкрываючы работу семінара, акадэмік НАН Беларусі А.А. Міхалевіч прывёў некаторыя факты, датычна аднаўляльных крыніц энергіі, у прыватнасці “у Германіі ў 2015 годзе выпрацоўка энергіі на аднаўляльных крыніцах перавысіла выпрацоўку на вуглевадароднай сыравіне - што выводзіць дадзеную праблему ў якасна новы стан”, - падкрэсліў акадэмік.

24.05.2016

На Браслаўскіх азёрах прайшоў VI Міжнародны навучальны семінар “Дынаміка, стан і маніторынг лясных экасістэм на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях”

VI Міжнародны навучальны семінар “Дынаміка, стан і маніторынг лясных экасістэм на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях” для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” ( “Лясная справа”), прысвечаны Міжнароднаму дню біялагічнай разнастайнасці (22 мая) , прайшоў 16-22 мая на базе ГПУ “Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”. Арганізатарам семінара выступіў Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі сумесна з навуковымі і прыродаахоўнымі ўстановамі, профільнымі вядучымі ВНУ Беларусі і Расіі.

24.05.2016

24 мая 2016 года падпісаны пакет дакументаў аб супрацоўніцтве з арганізацыямі правінцыі Шаньдун (КНР)

У рамках прыёму ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэлегацыі правінцыі Шаньдун (КНР) на чале з віцэ-губернатарам правінцыі Ван Шуцзянам 24 мая 2016 года адбылося падпісанне пакета дакументаў аб супрацоўніцтве з арганізацыямі дадзенага рэгіёну КНР, сярод якіх дагавор аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і ўрадам горада Ліньі, рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве па перадачы тэхналогій паміж ДНВА па матэрыялазнаўстве і кампаніяй новых матэрыялаў “Хэн Хуа” і шэраг іншых.

23.05.2016

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі пройдзе Міжнародны круглы стол “Інтэлектуальная спадчына Імама Хамейні ў дыскурсе гісторыі і геапалітыкі”

Міжнародны круглы стол “Інтэлектуальная спадчына Імама Хамейні ў дыскурсе гісторыі і геапалітыкі” пройдзе 1 чэрвеня ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Мэта круглага стала - абмеркаваць духоўную, ідэйна-палітычную спадчыну заснавальніка сучаснай іранскай дзяржавы аяталы Рухалы Мусаві Хамейні (1902-1989), яго ролю ў фарміраванні сучаснай практыкі міжкультурных і міжцывілізацыйных адносін. У ходзе дыскусіі будуць закрануты пытанні развіцця сучаснага беларуска-іранскага супрацоўніцтва, вывучэння найбагацейшай спадчыны іранскай славеснасці і культуры ў Рэспубліцы Беларусь.

23.05.2016

25 гадоў - Беларускаму рэспубліканскаму фонду фундаментальных даследаванняў (БРФФД)

20 мая 2016 года ў НАН Беларусі адбылося ўрачыстае пасяджэнне Навуковага савета і Апякунскага Савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (БРФФД), прысвечанае 25-годдзю Фонду. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядучыя вучоныя Беларусі, Расіі, Азербайджана, Украіны. Сярод ганаровых гасцей - старшыня савета Расійскага фонду фундаментальных даследаванняў (РФФД) акадэмік Уладзіслаў Панчанка, выканаўчы дырэктар Фонду развіцця навукі пры Прэзідэнце Азербайджана Эльчын Бабаеў, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі мастацтваў Украіны Віктар Сідарэнка і іншыя.

23.05.2016

Акадэмічныя бібліятэкі Беларусі і Літвы дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве

19 мая 2016 г. адбыўся візіт прадстаўнікоў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на чале з дырэктарам Аляксандрам Грушай у Бібліятэку імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. У рамках візіту было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве. Бібліятэкі пацвердзілі дамоўленасць, якая датычыцца ўзаемнага інфармавання аб выданнях, якiя атрымлiваюцца бакамі, пашырэнні ўзаемных паставак навуковай літаратуры і супрацоўніцтве ў галіне арганізацыі і правядзення навуковых даследаванняў. На рабочай нарадзе бакі сышліся на думцы аб неабходнасці больш актыўнага і цеснага супрацоўніцтва ў дадзеных галінах, у прыватнасці, пацвердзілі намеры аб правядзенні ў наступным годзе сумесных навукова-асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю пачатку выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны.

19.05.2016

23-26 мая 2016 года ў НАН Беларусі адбудзецца XV Мінскі міжнародны форум па цепла- і масаабмене

Больш як 250 вядучых вучоных з 10 краін свету прымуць удзел у XV Мінскім міжнародным форуме па цепла- і масаабмене. Гэта найбуйнейшае навуковае мерапрыемства пройдзе ў НАН Беларусі 23 - 26 мая 2016 года.
У Мінск прыедуць даследчыкі з Расіі, ЗША, Кітая, Японіі, Англіі, Германіі, Нарвегіі, Польшчы і іншых краін. Сустрэчы вядучых сусветных экспертаў, рэгулярна (раз у чатыры гады) праводзяцца ў сталіцы Беларусі з пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя, - знак прызнання заслуг айчыннай навуковай школы ў галіне цепла- і масаабмену. І яшчэ гэта выдатная магчымасць для спецыялістаў абмяняцца ідэямі, зверыць, якія праводзяцца даследаванні з сусветнымі тэндэнцыямі, знайсці партнёраў для пашырэння навуковага пошуку, інвестараў і патэнцыйных вытворцаў навукаёмістай прадукцыі.

19.05.2016

У НАН Беларусі прынялі дэлегацыю Акадэміі аграрных навук правінцыі Цзілінь Кітайскай Народнай Рэспублікі

19 мая 2016 года па запрашэнні беларускага боку НАН Беларусі наведала дэлегацыя Акадэміі аграрных навук правінцыі Цзілінь Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з Прэзідэнтам акадэміі У Сінь Хунам. У ходзе візіту госці азнаёміліся з экспазіцыяй пастаянна дзеючай выставы НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”, а таксама правялі перагаворы з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб магчымасцях і механізмах развіцця супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі на аснове падпісанага ў кастрычніку 2015 года пагаднення паміж НАН Беларусі і Акадэміяй аграрных навук правінцыі Цзілінь.

19.05.2016

Інстытут філасофіі НАН Беларусі праводзіць міжнародны круглы стол “Філосаф і час: ісціна, мудрасць, дабрачыннасць”, прымеркаваны да 95-годдзя вядомага беларускага філосафа Аляксея Кліменцьевіча Манеева

19 мая 2016 года ў 12:00 (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 810) Інстытут філасофіі НАН Беларусі праводзіць міжнародны круглы стол “Філосаф і час: ісціна, мудрасць, дабрачыннасць”, прымеркаваны да 95-годдзя вядомага беларускага філосафа Аляксея Кліменцьевіча Манеева. У ходзе круглага стала плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні сучаснай філасофіі, логікі і метадалогіі навуковага пазнання, сацыяльнай антрапалогіі і экалогіі, звязаныя з рознымі бакамі шматпланавай творчасці А.К. Манеева. Зборнік навуковых прац, які плануецца выдаць па выніках форуму, стане яшчэ адным падарункам філасофскай супольнасці рэспублікі выдатнаму юбіляру.


Новости 1 - 20 из 38
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец