Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

30.06.2017

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Днём Незалежнасці (Днём Рэспублікі)

Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці - Днём Незалежнасці (Днём Рэспублікі).
3 ліпеня - асаблівы дзень для нашай краіны. Няма сям’і, якую б абышла бокам самая страшная вайна ў гісторыі чалавецтва. Гэта гістарычная дата - напамін пра тое, якім коштам 73 гады назад дасталася свабода беларускаму народу.
У ліку тых, хто прымаў удзел у вызваленні Беларусі, было нямала працаўнікоў Акадэміі навук. Мы шануем іх заслугі на баявым і працоўным фронце. Мы ўдзячныя ветэранам, якія вызвалілі нашу краіну ад акупантаў, аднаўлялі рэспубліку і на працягу многіх гадоў умацоўвалі яе магутнасць і дабрабыт. Гэты подзвіг мае асаблівае значэнне для ўсёй сучаснай гісторыі, фарміруе грамадзянскую пазіцыю беларускай нацыі, умацоўвае пачуццё патрыятызму, з’яўляецца прыкладам для моладзі і падрастаючага пакалення. Менавіта дзякуючы незалежнасці, здабытай у той суровы час, Беларусь дынамічна развіваецца, з’яўляецца дэмакратычнай, суверэннай дзяржавай з устойлівай эканомікай і перадавымі тэхналогіямі. Памяць пра мінулае - залог сілы пакаленняў, якія жывуць цяпер, бясспрэчны маральны арыенцір для будучыні.

30.06.2017

5 ліпеня адбудзецца цырымонія ўручэння дыпломаў магістра выпускнікам Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі

5 ліпеня 2017 года (серада) у 10.00 у Канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66) адбудзецца цырымонія ўручэння дзяржаўных дыпломаў выпускнікам магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі 2017 года. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел прадстаўнікі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі, вядомыя вучоныя краіны.
У Год навукі магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі паспяхова скончылі 77 чалавек па спецыяльнасцях: Біялогія, Мастацтвазнаўства, Машынабудаванне і Машыназнаўства, Прыкладная матэматыка і інфарматыка, Сацыялогія, Фізіка, Хімія, Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай. Сярэдні бал абароны магістарскіх дысертацый - 9,1.

29.06.2017

Беларускія вучоныя запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе Міжнароднай экалагічнай прэміі «EcoWorld»

Расійскай акадэміяй прыродазнаўчых навук (РАПН) аб’яўлены конкурс 2017 года на саісканне звання лаўрэата Міжнароднай экалагічнай прэміі «EcoWorld».
Міжнародная экалагічная прэмія «EcoWorld» з’яўляецца грамадскай узнагародай за выдатныя дасягненні ў ахове навакольнага асяроддзя і забеспячэнні экалагічнай бяспекі, а таксама ў іншай экалагічнай дзейнасці, накіраванай на ўстойлівае развіццё ў XXI стагоддзі. Правядзенне конкурсу павінна садзейнічаць развіццю экалагічнай палітыкі, павышэнню ўзроўню экалагічнай адукацыі і экалагічнай культуры насельніцтва, развіццю экалагічнай навукі, распаўсюджванню экалагічна чыстых тэхналогій, паляпшэнню здароўя насельніцтва і захаванню біяразнастайнасці.

29.06.2017

Прадстаўнікі кіраўніцтва НАН Беларусі прынялі ўдзел у Днях беларускай навукі ў Маскве

Дні беларускай навукі прайшлі 27-28 чэрвеня 2017 года ў Маскве. Іх правядзенне было прымеркавана да IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адкрываецца 29 чэрвеня ў расійскай сталіцы. Асноўная мэта Дзён беларускай навукі - пашырэнне прамых кантактаў, абмен вопытам працы ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах вучоных Беларусі і Расіі, папулярызацыя навукі як рухаючай сілы інавацыйнай эканомікі і яе ўзрастаючай ролі ў жыцці грамадства, дэманстрацыя найноўшых навукова-тэхнічных дасягненняў. У пленарным пасяджэнні ад НАН Беларусі прынялі ўдзел першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык, кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі.

28.06.2017

НАН Беларусі, В’етнамская акадэмія навук і тэхналогій і В’етнамская акадэмія грамадскіх навук падпісалі дакументы аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

27 чэрвеня 2017 года на перагаворах Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам В’етнама Чан Дай Куангам быў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. У прыватнасці, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Старшыня В’етнамскай акадэміі навук і тэхналогій (ВАНТ) Цьяу Ван Мінь падпісалі Пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Мемарандум аб узаемаразуменні паміж НАН Беларусі і В’етнамскай акадэміяй грамадскіх навук (ВАГН) падпісалі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Старшыня В’етнамскай акадэміі грамадскіх навук Нгуен Куанг Тхуа.

28.06.2017

Інстытут гісторыі і Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 чэрвеня падпісаў указ №222 “Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2016 год”. Па выніках працы за 2016 год вызначаны 68 пераможцаў для іх занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару. Сярод лепшых навуковых арганізацый адзначаны ДНУ “Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі” і ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”.
Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з’яўляецца грамадскім прызнаннем працы жыхароў і калектываў прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і дабрабыт краіны.

28.06.2017

Прадстаўнікі НАН Беларусі ўдастоены медалёў Францыска Скарыны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №218, у адпаведнасці з якім 58 чалавек удастоены дзяржаўных узнагарод. Прадстаўнікі розных галін дзейнасці ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у стварэнне Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, развіццё будаўнічай галіны і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, беларускага друку, сферы мастацтва, культуры і архітэктуры, значныя дасягненні ў галіне сувязі, навуковай дзейнасці і падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў.

27.06.2017

Пачаты прыём дакументаў у магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачаў прыём дакументаў для паступлення ў магістратуру на 2017-2018 навучальны год па дзеcяці спецыяльнасцях: біялогія, мастацтвазнаўства, матэматыка, машынабудаванне і машыназнаўства, прыкладная матэматыка і інфарматыка, сацыялогія, фізіка, хімія, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай, юрыспрудэнцыя. Прыём у магістратуру ажыццяўляецца на бюджэтнай і платнай аснове. Заявы прымаюцца з 27 чэрвеня па 5 ліпеня 2017 г., уступныя экзамены будуць праводзіцца з 6 па 12 ліпеня 2017 г. Азнаёміцца з правіламі прыёму ў магістратуру, графікам прыёму дакументаў і здачы экзаменаў можна на сайце ІПНК НАН Беларусі.

26.06.2017

НАН Беларусі і Хэнаньскі ўніверсітэт (КНР) падпісалі Дагавор аб супрацоўніцтве

26 чэрвеня 2017 года ў НАН Беларусі падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Хэнаньскім універсітэтам (КНР). Дакумент падпісалі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў і рэктар Хэнаньскага ўніверсітэта прафесар Лоу Юаньгун.
Як падкрэсліў на цырымоніі падпісання Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў: “Гэты важны дакумент стане асновай для аб’яднання намаганняў вучоных Беларусі і Кітая для дасягнення значных навуковых вынікаў”.
Дагавор аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Хэнаньскім універсітэтам накіраваны на ўсталяванне стратэгічнага супрацоўніцтва ў мэтах вывучэння сацыяльна-культурнай і эканамічнай праблематыкі рэалізацыі ініцыятывы “Адзін пояс, адзін шлях”.

23.06.2017

Распрацоўка АІПІ дапаможа навучыцца правільнай інтанацыі маўлення

Камп’ютарная сістэма, распрацаваная ў Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі, прызначана для паглыбленага навучання інтанацыі вуснай мовы. Распрацаваная сістэма будзе карыснай для асоб, якія жадаюць асвоіць інтанацыйныя асаблівасці як роднай мовы, так і мовы іншых краін. На дадзены момант падтрымліваюцца руская і англійская мовы навучання.
Навучанне інтанацыі заснавана на параўнанні эталонных інтанацыйных партрэтаў зададзенага набору фраз з інтанацыяй фраз, якія вымаўляюцца навучэнцам. Акустычная база даных уключае набор стандартных сказаў, які дастаткова поўна пакрывае разнастайнасць інтанацыйных эталонаў і іх асноўных варыяцый, якія выкарыстоўваюцца ў мове. Сістэма заснавана на інтэрактыўным узаемадзеянні з навучэнцам, забяспечваючы слыхавую і зрокавую зваротную сувязь, а таксама колькасную ацэнку правільнасці інтанавання фразы.

23.06.2017

У Інстытуце лесу Міжнародная школа-канферэнцыя маладых вучоных “Лясная навука, моладзь, будучыня”

З 26 па 30 чэрвеня 2017 г. у г. Гомелі на базе ДНУ “Інстытут лесу НАН Беларусі” (г. Гомель, Інстытут лесу НАН Беларусі, вул. Пралетарская, 71) адбудзецца Міжнародная школа-канферэнцыя маладых вучоных “Лясная навука, моладзь, будучыня”, прымеркаваная да абвешчанага ў Беларусі Года навукі.
Адкрыццё форуму адбудзецца 27 чэрвеня ў 12:00

23.06.2017

Праект Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі названы лепшым высокатэхналагічным стартапам INMAX’17

У рамках выставы EXPО-RUSSIA BELARUS - 2017 21-23 чэрвеня 2017 года ў Мінску прайшоў Навукова-практычны інавацыйны форум INMAX’17. Мерапрыемства было арганізавана Мінскім гарадскім тэхнапаркам, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, Цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА “Лабараторыя інтэлекту”. У рамках INMAX’17 прайшоў конкурс стартап-праектаў. На конкурс было прадстаўлена 14 высокатэхналагічных распрацовак ад дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, вышэйшых навучальных устаноў. Па выніках конкурсу лепшым высокатэхналагічным стартапам названа аўтаматызаваная сістэма сінтэзу штучных генаў Autogene Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. Пераможца конкурсу атрымае грашовы прыз. Таксама арганізатары конкурсу акажуць дапамогу ў далейшым суправаджэнні праекта.

23.06.2017

Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі прыме ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай пытанням даўгалецця ў Сардзініі

24 чэрвеня 2017 года ў г. Кальяры (Аўтаномны рэгіён Сардзінія, Італія) пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная пытанням даўгалецця і актыўнага старэння. У канферэнцыі прымуць удзел спецыялісты з Італіі, Іспаніі і Рэспублікі Беларусь.
Правядзенне дадзенага мерапрыемства на Сардзініі з’яўляецца працягам супрацоўніцтва, пачатак якога быў пакладзены правядзеннем Міжнароднага навукова-практычнага семінара “Параўнанне сардзінскай міжземнаморскай дыеты і беларускай дыеты ў мэтах падтрымання здароўя і актыўнага ладу жыцця ў сталым узросце”, які адбыўся ў лістападзе 2016 года ў НАН Беларусі.
У будучым плануюцца сумесныя навуковыя даследаванні Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія і Рэспублікі Беларусь, якія будуць накіраваны на вывучэнне сардзінскіх і беларускіх доўгажыхароў, якія перайшлі ўзроставую адзнаку 100 гадоў.

22.06.2017

НАН Беларусі аб’яўляе конкурсы па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсаў па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка” на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавiка 2016 г. № 327 падпраграмы 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020”.

22.06.2017

У Інстытуце сацыялогіі адбылося абмеркаванне мадэрнізацыі грамадскай свядомасці з удзелам паслоў Казахстана, Туркменістана і Рэспублікі Таджыкістан

У рабоце Міжнароднага круглага стала “Мадэрнізацыя грамадскай свядомасці ў Казахстане і Беларусі - залог далейшага паспяховага развіцця дзяржаў”, які адбыўся 21 чэрвеня 2017 года ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі, прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Ергалі Булегенаў, паслы Туркменістана і Рэспублікі Таджыкістан, дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Ігар Катляроў, беларускія палітолагі, сацыёлагі і іншыя спецыялісты.
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі новыя ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, замежнага члена НАН Беларусі Нурсултана Назарбаева, выкладзеныя ў праграмным артыкуле “Погляд у будучыню: мадэрнізацыя грамадскай свядомасці” (ад 12.04.2017).

22.06.2017

Дні беларускай навукі, інавацый, інвестыцый пройдуць у рамках “ЭКСПА-2017” у Казахстане

Дні беларускай навукі, інавацый, інвестыцый пройдуць 5-6 ліпеня 2017 г. у рамках Міжнароднай спецыялізаванай выставы “ЭКСПА-2017”, якая праходзіць у г. Астане, Рэспубліка Казахстан з 10 чэрвеня па 10 верасня 2017 г.
Мэтай правядзення Дзён беларускай навукі, інавацый, інвестыцый з’яўляецца прэзентацыя перспектыўных напрамкаў навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, абмен вопытам і правядзенне перамоў паміж дзеючымі і патэнцыяльнымі партнёрамі з Беларусі і Казахстана на прадмет сумеснага вырашэння навукова-тэхналагічных задач і камерцыялізацыі інавацыйных распрацовак.

21.06.2017

Калектыў беларускіх і сібірскіх вучоных стаў лаўрэатам прэміі імя акадэміка В. А. Капцюга 2017 года

Калектыў беларускіх і сібірскіх вучоных стаў лаўрэатам штогадовай прэміі імя акадэміка Валянціна Капцюга за цыкл прац “Даследаванне фундаментальных асаблівасцей лазернай генерацыі трохвалентных іонаў еўропію ў анізатронных крышталічных матрыцах падвойных малібдатаў і вальфраматаў”. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Прэзідыума Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук.
Сярод лаўрэатаў з беларускага боку - супрацоўнікі Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі: акадэмік НАН Беларусі Арловіч Валянцін Антонавіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук Дашкевіч Уладзімір Іванавіч, а таксама супрацоўнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта: доктар фізіка-матэматычных навук Куляшоў Мікалай Васільевіч і кандыдат фізіка-матэматычных навук Кісель Віктар Эдуардавіч.

20.06.2017

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа прызнана лепшай навуковай бібліятэкай года

16 чэрвеня 2017 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Лепшая бібліятэка года”, арганізаванага ГА “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя” і ТАА “Агенцтва Уладзіміра Граўцова” ў рамках святкавання 25-годдзя стварэння грамадскага прафесійнага аб’яднання бібліятэкараў Беларусі. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 50 бібліятэк краіны па 5 намінацыях. Па рашэнні журы Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі была названая пераможцай конкурсу ў намінацыі “Лепшая навуковая бібліятэка”.

19.06.2017

У НАН Беларусі пачаў працу рэгіянальны семінар ФАО

19 чэрвеня 2017 года ў НАН Беларусі адкрыты двухдзённы рэгіянальны семінар па пытаннях устойлівай будучыні “Устойлівая вытворчасць харчавання і вядзенне сельскай гаспадаркі для рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 г. i Парыжскага пагаднення па змяненні клімату” закліканы звязаць надзённыя патрэбы і прыклады з розных краін з тэхнічнымі ведамі і глабальнай ацэнкай сітуацыі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО). На мерапрыемства сабралася больш за 100 удзельнікаў з 19 краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія прадстаўляюць органы дзяржаўнай улады, арганізацыі фермераў і вытворцаў, партнёраў ФАО па развіцці і фінансавыя інстытуты.

19.06.2017

Дзяржаўны кадастр жывёльнага свету распрацаваны супрацоўнікамі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах

Супрацоўнікамі ДНВА “НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах” распрацаваны інфармацыйны рэсурс “Дзяржаўны кадастр жывёльнага свету”. Дадзены інфармацыйны рэсурс з’яўляецца сістэматызаваным зборам інфармацыі аб геаграфічным распаўсюджванні відаў дзікіх жывёл, якія адносяцца да аб’ектаў рыбалоўства, палявання і закупкі і/або нарыхтоўкі. Змяшчае інфармацыю аб колькаснай і якаснай характарыстыках дадзеных аб’ектаў жывёльнага свету, выкарыстанні іх рэсурсаў, а таксама іншыя звесткі, неабходныя для забеспячэння іх устойлівага выкарыстання.
Кадастр вядзецца шляхам унясення ў электронную базу даных інфармацыі арганізацыямі, якія вядуць сваю гаспадарчую дзейнасць у галіне рыбнай і паляўнічай гаспадаркі, а таксама ажыццяўляюць дзейнасць у галіне закупкі і / або нарыхтоўкі дзікіх жывёл. Зараз у базе даных зарэгістравана больш за 200 профільных арганізацый. Наведвальнасць інфармацыйнага рэсурсу за няпоўныя тры месяцы пасля яго адкрыцця склала больш за 57 000 праглядаў.


Новости 1 - 20 из 45
Начало | Пред. | 1 2 3 | След. | Конец