Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2012 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Ліпень 2012 года

31.07.2012

Член-карэспандэнт А.В. Сукала прызначаны намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сёння Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2012 г. №342 член-карэспандэнт Аляксандр Васільевіч Сукала прызначаны намеснікам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


30.07.2012

Падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 10 ліпеня 2012 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь №425-З "Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь", прыняты Палатай прадстаўнікоў 31 траўня 2012 г. і адобраны Саветам Рэспублікі 22 чэрвеня 2012 г. Закон, які ўступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, накіраваны на вызначэнне прававых і арганізацыйных асноў дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Закон устанаўлівае, што мэтай дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца стварэнне спрыяльных сацыяльна-эканамічных, арганізацыйных і прававых умоў для інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі. Ён распаўсюджваецца на адносіны, звязаныя з ажыццяўленнем інавацыйнай дзейнасці, за выключэннем адносін у галіне ацэнкі адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі. Да адносін, звязаных з правядзеннем навуковых даследаванняў, распрацовак у рамках ажыццяўлення інавацыйнай дзейнасці, у частцы, што не ўрэгуляваныя гэтым Законам, прымяняецца заканадаўства аб навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці.


30.07.2012

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка В.М. Шлапунова

30 ліпеня 2012 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне кормавытворчасці, з 1964 г. старшага навуковага супрацоўніка, у 1970-2000 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ земляробства, з 2001 г. загадчыка аддзела, з 2005 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, замежнага члена Украінскай акадэміі аграрных навук, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Васіля Мікалаевіча Шлапунова.


27.07.2012

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта І.І. Саламатава (1907-1989)

27 ліпеня 2012 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне хімічнага машынабудавання, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1946-1967 гг. намесніка дырэктара, у 1959-1965 гг. дырэктара Усесаюзнага НДІ хімічнага машынабудавання, у 1967-1977 гг. намесніка дырэктара Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Іллі Ілліча Саламатава.


27.07.2012

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта С.А. Самцэвіча (1902-1985)

27 ліпеня 2012 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння мікрабіёлага, заслужанага дзеяча навукі БССР, з 1964 г. загадчыка лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР, з 1966 г. загадчыка Аддзелам мікрабіялогіі АН БССР, з 1973 г. загадчыка лабараторыі, з 1977 г. навуковага кансультанта Інстытута мікрабіялогіі АН БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Сямёна Андрэевіча Самцевича.


27.07.2012

Праверка сінтэзу слыхам

СБ-Беларусь Сегодня Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты "Савецкая Беларусь" апублікаваны аповяд аб працы над стварэннем больш дасканалых камп'ютэрных сінтэзатараў натуральнага маўлення, якая вядзецца ў лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На маладзёжным інавацыйным форуме распрацаваны ў інстытуце сінтэзатар рускай і беларускай мовы па тэксту для стацыянарных і мабільных платформаў быў прызнаны лепшым, атрымаў таксама дыплом на "ТІБО-2012". Сёння кампутар і мабільнік, што размаўляюць, - не навіна, без праблем можна купіць і праграмы, што агучваюць тэкст. Аднак камерцыйныя кампаніі, адаптуюцца саму ідэю сінтэзу маўлення для ўжывання ў канкрэтных галінах, "наперадзе паравоза" не бягуць - выкарыстоўваюць выключна напрацаванае навукай. Аб дасягненнях маладых акадэмічных вучоных у гэтым кірунку можна падрабязней прачытаць тут.


27.07.2012

Сёння спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.М. Перцава (1877-1960)

27 ліпеня 2012 г. спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння гісторыка, заслужанага дзеяча навукі БССР, з 1918 г. прафесара Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1918-1921 гг. прафесара Маскоўскага педагагічнага інстытута, з 1922 г. прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова ў 1943-1960 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара Уладзіміра Мікалаевіча Перцава.


25.07.2012

Выйшла з друку навукова-папулярнае выданне "Хто жыве ў Беларусі", падрыхтаванае акадэмічнымі этнолагамі

Хто жыве ў Беларусі У Выдавецкім доме "Беларуская навука" выйшла з друку навукова-папулярнае выданне "Хто жыве ў Беларусі", вялікая частка якога падрыхтавана этнолагамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Багата ілюстраваная 800-старонкавая кніга дае поўнае ўяўленне аб сацыяльнай (дэмаграфія, сямейныя адносіны, грамадскія аб'яднанні), матэрыяльнай (жыллё, традыцыі харчавання, адзенне) і духоўнай (вераванні, абрады, фальклор, рэлігійныя традыцыі) культуры народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. У ёй таксама разглядаюцца гісторыя канфесій і сучасная рэлігійная сітуацыя ў краіне. Выданне разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, а таксама на шырокае кола чытачоў і ўсіх тых, хто цікавіцца пытаннямі міжнацыянальных і міжканфесійных адносін. Набыць яго можна ў кнігарні "Акадэмічная кніга".


24.07.2012

Вадародная "бомба" падоўжыць маладосць

Газета Рэспубліка Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" распавядаецца аб праекце, што выконваецца лабараторыяй хіміі біякан'югатаў Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з невялікай амерыканскай кампаніяй "Retrotope". Акадэмічныя вучоныя сінтэзуюць тлустыя кіслоты, у якіх вадарод замешчаны дэйтэрыям, гэта значыць цяжкім вадародам, а біёлагі і медыкі ў ЗША з выкарыстаннем атрыманых з Беларусі эксперыментальных узораў на клетачных культурах і жывёлах даследуюць уплыў дэйтэрыю на іх устойлівасць да акісляльнага стрэсу і працягласць жыцця. Больш падрабязна аб распрацоўцы будучага "эліксіра маладосці" можна прачытаць тут.


24.07.2012

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта І.М. Качуры (1902-1988)

24 ліпеня 2012 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння эканаміста, заслужанага дзеяча навукі БССР, з 1947 г. дырэктара Інстытута эканомікі АН БССР, з 1951 г. дырэктара Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута, у 1957-1969 гг. дырэктара, у 1969-1971 гг. загадчыка аддзела БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Івана Міхайлавіча Качуры.


23.07.2012

Нарвежская акадэмія навук і літаратуры аб'явіла конкурс на атрыманне прэміі Абеля 2013 года

Abel Prisen Як паведаміў у сваім лісце генеральны сакратар Нарвежскай акадэміі навук і літаратуры прафесар Эйвінд Андэрсан, Акадэмія навук абвясціла конкурс на атрыманне прэміі Абеля 2013 года. Прэмія Абеля ўручаецца з 2003 года за выдатныя дасягненні ў галіне матэматыкі, уключаючы матэматычныя аспекты інфарматыкі, матэматычнай фізікі, тэорыі імавернасцей, колькаснага аналізу, статыстыкі, а таксама прымяненне матэматыкі ў іншых навуках. Прэмія можа быць ўручана індывідуальна альбо групе навукоўцаў за правядзенне сумесных даследаванняў. Яе памер складае 6 млн нарвежскіх крон, імя чарговага лаўрэата будзе аб'яўлена ў сакавіку 2013 года. Інфармацыя аб конкурсе і ўмовы намініравання кандыдатаў прадстаўлены на сайце прэміі Абеля. Дакументы неабходна адправіць не пазней 25 верасня 2012 г. ў Нарвежскую акадэмію навук і літаратуры (The Norwegian Academy of Science and Letters, Drammensveien 78, NO-0271 Oslo, Norway), альбо па электроннай пошце на адрас: abelprisen@dnva.no.


22.07.2012

Беларускі касмічны апарат паспяхова запушчаны з касмадрома Байканур

Як паведамляе БЕЛТА, сёння з касмадрома Байканур у Казахстане запушчаны беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Запуск адбыўся ў 9 гадзін 41 хвіліну па мінскім часе. Беларускі касмічны апарат (БКА) запушчаны ў космас у кластары з пяці касмічных апаратаў. Як заявіў карэспандэнту БЕЛТА галоўны канструктар апарата, дырэктар УП "Геаінфармацыйныя сістэмы" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Залаты, запуск зроблены паспяхова, спадарожнік працуе ў штатным рэжыме, сувязь устойлівая, атрымана пацвярджэнне аб раскрыцці сонечных батарэй, бартавыя сістэмы працуюць нармальна.


22.07.2012

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Л.Ф. Яўменава

22 ліпеня 2012 года спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння філосафа, з 1975 г. дацэнта, загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта, у 1979-1982 гг. загадчыка сектара Інстытута філасофіі і права АН Беларусі, з 1982 г. загадчыка Аддзела навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках НАН Беларусі, з 2002 г. загадчыка кафедры, з 2006 г. прафесара Беларускага інстытута правазнаўства, галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута філасофіі НАН Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філасофскіх навук, прафесара Леаніда Фёдаравіча Яўменава.


21.07.2012

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння акадэміка Б.М. Хрусталёва

21 ліпеня 2012 г спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне машынабудавання, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, у 1983-1998 гг. загадчыка кафедры, у 1987-1997 гг. прарэктара па вучэбнай рабоце Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1997-2000 гг. першага намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, з 2000 г. рэктара Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Барыса Міхайлывіча Хрусталёва.


20.07.2012

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння акадэміка С.М. Чаранкевіча

20 ліпеня 2012 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне біяфізікі клеткі, клетачнай інжынерыі, клетачнай інфарматыкі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, з 1980 г. загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Сяргея Мікалаевіча Чаранкевіча.


19.07.2012

Створана Міжведамасная камісія па пытаннях дзяржаўнай водагаспадарчых палітыкі

Дом Урада У мэтах вырашэння арганізацыйных, навукова-тэхнічных, экалагічных, фінансава-эканамічных і сацыяльных задач воднай гаспадаркі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2012 г. №640 створана Міжведамасная камісія па пытаннях дзяржаўнай водагаспадарчай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, зацверджаны палажэнне аб камісіі і яе склад. У склад камісіі ўключаны члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Більдзюкевіч А.В. - дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" і Кудельский А.В. - загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".


18.07.2012

Выйшаў з друку каталог-агрэгатар "СНД: Інавацыі"

СНД: Інавацыі У Выдавецкім доме "Беларуская навука" выйшаў з друку "Каталог-агрэгатар інавацыйных праектаў і распрацовак арганізацый акадэмій навук дзяржаў-удзельніц СНД. 2012". Выдадзены пад эгідай Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД (МФГС) і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, каталог закліканы спрыяць камерцыялізацыі навуковых распрацовак, асваенню новай высокатэхналагічнай прадукцыі (паслуг) у сферы ўзаемных інтарэсаў дзяржаў-удзельніц СНД, азнаямленню спецыялістаў і кіраўнікоў вытворчасцей з новымі перспектыўнымі тэхналогіямі, прыцягненню інвестараў і спажыўцоў. У першы выпуск каталога, падрыхтаваны часопісам "Навука і інавацыі", уключаны апісанні 75 інавацыйных праектаў і распрацовак арганізацый акадэмій навук Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан і Украіны.


17.07.2012

"Кішэнная" энергетыка з зялёным характарам

Газета Рэспубліка Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" распавядаецца аб праекце "Біяпаліўныя ячэйкі новага пакалення на аснове мадыфікаваных рэдокс-ферментаў", які рэалізуюць сумесна вучоныя Інстытута мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іх калегі з навуковага цэнтра "NanoTechnas" хімічнага факультэта Вільнюскага ўніверсітэта. Электрахімічныя паліўныя элементы, што наўпрост ператвараюць у электрычнасць энергію гаручага матэрыялу, робяць яшчэ толькі першыя крокі на транспарце і ў малой энергетыцы, а даследчыкі ўжо думаюць над тым, чым іх замяніць. Вось чаму ідэя стварэння экалагічна дружалюбных паліўных ячэяк набыла ў апошнія гады папулярнасць сярод вучоных. Пры гэтым прапануецца не марнаваць час на пошук хімічных кампанентаў, якія задаволяць эколагаў, а зрабіць стаўку на мікраарганізмы або ферменты. Ініцыятыву арганізацыі згаданага сумеснага праекта праявілі літоўскія партнёры, якія па публікацыях у навуковай літаратуры даведаліся пра тое, што вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі маюць у сваім распараджэнні так званыя рэдокс-ферменты глюкозааксідазы высокай якасці. Іншыя падрабязнасці - тут.


17.07.2012

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Я.Я. Анегіна (1932-2002)

17 ліпеня 2012 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне электроннага машынабудавання, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, з 1963 г. вядучага канструктара, начальніка аддзела, галоўнага інжынера, намесніка начальніка Канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання (КБТЭМ) Міністэрства электроннай прамысловасці СССР, з 1971 г. намесніка генеральнага дырэктара па навуковай рабоце НВА "Планар", галоўнага інжынера КБТЭМ, з 1974 г. генеральнага дырэктара НВА "Планар", начальніка КБТЭМ, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Яўгена Яўгенавіча Анегіна.


16.07.2012

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і НДЦ "Курчатаўскі інстытут" абмеркавалі перспектывы сумеснага супрацоўніцтва

НДЦ Курчатаўскі інстытут Як паведамляе сайт Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатаўскі інстытут" (Расійская Федэрацыя), у пачатку ліпеня ў НДЦ "Курчатаўскі інстытут" адбылася сустрэча яго кіраўніцтва з прадстаўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На афіцыйнай сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі пытанні навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж двума найбуйнейшымі навуковымі арганізацыямі дзвюх краін. Абмяркоўваліся таксама пытанні супрацоўніцтва ў галіне бяспекі ядзернай энергетыкі, перспектыўных энергетычных тэхналогій, а таксама ў галіне IT-тэхналогій, якая дынамічна развіваецца. Падрабязнасці - тут.


14.07.2012

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта І.І. Бардышава (1912-2000)

14 ліпеня 2012 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне лесахіміі, у 1940-1941 і 1946-1954 гг. загадчыка лабараторыі Цэнтральнага НДІ лесахімічнай прамысловасці, з 1954 г. загадчыка кафедры Беларускага лесатэхнічнага інстытута, адначасова загадчыка лабараторыі Інстытута хіміі АН БССР, у 1963-1979 гг. загадчыка лабараторыі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Івана Іларыёнавіча Бардышава.


13.07.2012

Адобрана канцэпцыя праграмы Саюзнай дзяржавы "Маніторынг-СД", прадстаўленая Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2012 г. №631 адобрана прадстаўленая Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і ўзгодненая з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання Канцэпцыя праграмы Саюзнай дзяржавы "Распрацоўка касмічных і наземных сродкаў забеспячэння спажыўцоў Расіі і Беларусі інфармацыяй дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі" ("Маніторынг-СД"). Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана ва ўстаноўленым парадку ўнесці азначаную Канцэпцыю на разгляд Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.


12.07.2012

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта П.Ц. Петрыкава (1927-2007)

12 ліпеня 2012 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння гісторыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Украінскай ССР, з 1968 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, у 1975-1988 гг. дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР, у 1996-1999 гг. першага намесніка галоўнага рэдактара выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", з 1999 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі, адначасова ў 1991-2002 гг. дырэктара Музея гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара Пятра Ціханавіча Петрыкава.


11.07.2012

Адобрана канцэпцыя новай праграмы Саюзнай дзяржавы, прадстаўленая Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. №624 адобрана прадстаўленая Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і ўзгодненая з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання Канцэпцыя праграмы Саюзнай дзяржавы "Інавацыйнае развіццё вытворчасці бульбы і тапінамбура на 2012-2015 гады". Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана ва ўстаноўленым парадку ўнесці азначаную Канцэпцыю на разгляд Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.


11.07.2012

Заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца семінар, прысвечаны выяўленню базона Хігса

Институт философии НАН Беларуси 12 ліпеня 2012 г. у Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца чарговае пасяджэнне навукова-метадалагічнага семінара "Філасофскія праблемы прыродазнаўства і тэхнікі", якое будзе прысвечана адной з найважнейшых нядаўніх падзей навуковага жыцця - справаздачы міжнародных даследчых груп па эксперыментах CMS і ATLAS у Еўрапейскай арганізацыі ядзерных даследаванняў (ЦЭРН) аб меркаваным выяўленні новай элементарнай часціцы. З дакладам на тэму: "Па слядах базона Хігса: апошнія даныя эксперыментаў на Вялікім адронным калайдэры ў ЦЭРН" выступіць удзельнік эксперыменту CMS, дырэктар Нацыянальнага навукова-вучэбнага цэнтра фізікі часціц і высокіх энергій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар М.М. Шумейка. Інфармацыйнае паведамленне для прэсы размешчана тут.


10.07.2012

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацаваны цэлы букет тэхналогій атрымання штучнага вадкага паліва з вугалю і торфу

Газета Рэспубліка Пра гэта распавядае матэрыял "Вугаль пайшоў, але абяцаў вярнуцца", апублікаваны ў рубрыцы "Навука" сённяшняга нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка". З заходам эпохі нафты і газу прыйдзецца ў аўральным парадку перабудоўваць энергетыку пад выкарыстанне вугалю. А гэта каласальныя грошы. Але калі да другога прышэсця вугальнай эры падрыхтавацца загадзя, гэта значыць навучыцца спальваць "гаручы камень" з мінімальнай пераробкай існуючага топачнага абсталявання электрастанцый, то выдаткі апынуцца цалкам памяркоўнымі. Менавіта такі шлях прапануюць навукоўцы Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія распрацавалі цэлы букет тэхналогій атрымання штучнага вадкага паліва з вугалю і торфу, а таксама спальвання яго з выкарыстаннем найноўшых дасягненняў цеплатэхнікі. Гэтыя тэхналогіі нарадзіліся ў розных лабараторыях інстытута і ніколькі паміж сабой не супернічаюць, ва ўсякім разе пакуль, паколькі ў кожнай, па задуме, павінна быць свая ніша. Падрабязнасці - тут.


10.07.2012

Абноўлены склад Нацыянальнага савета па гендэрнай палітыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2012 г. №613 зацверджаны Палажэнне аб Нацыянальным савеце па гендэрнай палітыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і склад Нацыянальнага савета па гендэрнай палітыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама прызнаныя страціўшымі сілу раней прынятыя пастановы Урада па гэтым пытанні. У склад Нацыянальнага савета, які па пасадзе ўзначальвае Міністр працы і сацыяльнай абароны, уключаная доктар сацыялагічных навук, прафесар Сакалова Г.М., загадчык аддзелам дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".


09.07.2012

На гэтым тыдні ў Мінску пройдзе цыкл мерапрыемстваў па пытаннях фінансавання інавацыйных праектаў

ДКНТ На гэтым тыдні Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Еўрапейская эканамічная камісія ААН праводзяць у Мінску шэраг мерапрыемстваў па пытаннях фінансавання інавацыйных праектаў. 11 ліпеня 2012 г. адбудзецца семінар "Фінансаванне высока рызыкоўных інавацыйных праектаў" для экспертаў органаў дзяржаўнага кіравання, а 12-13 ліпеня 2012 г. - двухдзённы трэнінг "Фінансаванне інавацый у малым бізнэсе і фірмах-пачаткоўцах". Мерапрыемствы праводзяцца ў рамках цыклу міжнародных навукова-практычных семінараў "Актуальныя пытанні, звязаныя з рэалізацыяй у Рэспубліцы Беларусь рэкамендацый Агляду інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь". Іншыя падрабязнасці тут.


07.07.2012

Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.Д. Луцэвіча (Янкі Купалы)

Янка Купала7 ліпеня 2012 г. спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння класіка белорусcкой літаратуры, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, грамадскага дзеяча, Народнага паэта БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, актыўнага дзеяча літаратурна-грамадскага і культурнага жыцця, удзельніка стварэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускай Акадэміі навук, нацыянальнага тэатра, рэспубліканскіх выдавецтваў, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Івана Дамінікавіча Луцэвіча (Янкі Купалы) .


06.07.2012

Аб'яўлены конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў на 2013 год

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 г. № 398 "Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб'явілі аб правядзенні адкрытага конкурсу для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2013 год. Вылучэнне кандыдатур для назначэння стыпендый праводзіцца ў тры этапы, першыя два этапы для ўдзельнікаў з ліку аспірантаў, што навучаюцца пры навуковых арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, праводзяцца ў Акадэміі навук. Інфармацыя аб парадку і ўмовах правядзення адкрытага конкурсу размешчана тут. Аформленыя ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі дакументы неабходна прадставіць да 20 верасня 2012 г. у аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод упраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата НАН Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 66, пакой 117. Кантактны тэл.: 284-14-52.


05.07.2012

Міжнародны сімпозіум "Нецярпімасць да ўсіх формаў гвалту ў сям'і: на шляху да ўсёабдымнай агульнаеўрапейскай стратэгіі" пройдзе ў Брусэлі ў верасні 2012 года

Zero-Tolerance on All Forms of Domestic Violence According to the Organizing committee information, the International Symposium "Zero-Tolerance on All Forms of Domestic Violence: Towards Comprehensive EU-Wide Action" will be held in Brussels on 26th September 2012. This international symposium will examine the challenges that lie ahead in shaping a truly comprehensive and holistic strategy and toolkit for assessing, preventing and protecting against every type of violence and abuse in a domestic environment. Delegates will focus on the role of regional and international organisations in combating domestic violence at all levels and analyse evidence of the repercussions of intimate partner violence. Furthermore, the symposium will discuss the urgent need to collect comprehensive data in order to deal with the challenges posed and provide an invaluable platform to share best practices. Please click here to download the Event Brochure or visit the Symposium's web site to find additional information.


05.07.2012

Сёння завяршаецца прыём у магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

5 ліпеня прыёмная камісія завяршае прыём дакументаў у магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на 2012 год. Магістратура з'яўляецца другой ступенню вышэйшай адукацыі, забяспечвае фарміраванне ведаў і навыкаў навукова-педагагічнай і навукова-даследчай работы, для наступнага навучання ў аспірантуры, для навуковай, педагагічнай і інавацыйнай дзейнасці. Тэрмін навучання - 1 год. Дыплом магістра пацвярджае права на навучанне ў аспірантуры і (або) на працаўладкаванне з улікам раней прысвоенай кваліфікацыі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй і навучання ў магістратуры. Прыёмная камісія сёння працуе з 9.00 да 18.00. З пералікам спецыяльнасцей, правіламі прыёму, кантактнай і іншай неабходнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.


04.07.2012

Уклад Нацыянальнай акадэміі навук у забеспячэнне выпуску новай прадукцыі, створанай па навукова-тэхнічных праграмах, з'яўляецца вызначальным

У мінулым годзе арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прымалі ўдзел у выкананні каля трэці заданняў 28 дзяржаўных (ДНТП) і 9 галіновых (ГНТП) навукова-тэхнічных праграм на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года, выступаючы заказчыкам па 10 ДНТП і 2 ГНТП. Пры гэтым, паводле даных Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, у выніку выканання зводных планаў выпуску (укаранення) ізноў асвоенай (новай) прадукцыі, створанай па завершаных заданнях ДНТП, звыш 1142,4 млн долараў ЗША, або 77,9% ад агульнага аб'ёму выпуску прадукцыі, які склаў у 2011 годзе больш 1465,7 млн долараў ЗША, прыпадае на праграмы або іх падпраграмы, адзіным дзяржаўным заказчыкам якіх з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. У агульным жа аб'ёме выпуску (укаранення) ізноў асвоенай (новай) прадукцыі, створанай па завершаных заданнях ГНТП, уклад толькі адной галіновай праграмы НАН Беларусі "Імпартазамяшчальная прадукцыя" склаў звыш 20,5 млн долараў ЗША, або 88,6%.


04.07.2012

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук аб'явіў прыём на навучанне ў форме суіскальніцтва

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" аб'явіў прыём на навучанне ў форме суіскальніцтва на I ступені паслявузаўскай адукацыі для здачы кандыдацкіх экзаменаў і кандыдацкага заліку (дыферэнцыраванага заліку) па агульнаадукацыйных дысцыплінах у мэтах далейшага паступлення ў аспірантуру ў дзённай або завочнай форме атрымання адукацыі. Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 1 ліпеня па 31 жніўня бягучага года. Асобы, што паступаюць на навучанне на I ступені паслявузаўскай адукацыі ў форме суіскальніцтва для здачы кандыдацкіх экзаменаў і заліку, павінны мець вышэйшую адукацыю. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць тут.


02.07.2012

Заўтра спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Л.А. Шэмяткова

3 ліпеня 2012 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння матэматыка, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, з 1962 г. навуковага супрацоўніка Інстытута матэматыкі АН БССР, з 1977 г. прарэктара па вучэбнай рабоце, у 1989-2000 гг. рэктара, з 2000 г. прафесара, загадчыка кафедры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Фр.Скарыны, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Леаніда Аляксандравіча Шэмяткова.


02.07.2012

Віншаванне Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з Днём Незалежнасці

Минск, Беларусь Паважаныя калегі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Гэты дзень нагадвае ўсім нам аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду і незалежнасць Радзімы. Традыцыйна мы зноў гаворым словы падзякі ветэранам. Іх подзвіг стаў яркім прыкладам для цяперашніх і будучых пакаленняў, у руках якіх - лёс нашай краіны.

Сёння можна сцвярджаць, што Беларусь адбылася як суверэнная дзяржава. З нашым меркаваннем лічацца, многія важныя рашэнні сусветнага значэння прымаюцца з удзелам прадстаўнікоў нашай рэспублікі. Адной з асноў незалежнасці Беларусі з'яўляецца згуртаванасць і нястомная праца яе грамадзян, у тым ліку і прадстаўнікоў навуковай сферы, якія ўносяць свой пасільны ўклад у многія сферы народнай гаспадаркі.

3 ліпеня - сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні.

Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Са святам вас, дарагія ветэраны і калегі!

З павагай,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі
Анатоль Русецкі


02.07.2012

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.П. Дастанкі

2 ліпеня 2012 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне цвёрдацельнай мікраэлектронікі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, заслужанага вынаходніка СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Прэміі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 1975 г. загадчыка кафедры, з 1985 г. прарэктара, першага прарэктара Мінскага радыётэхнічнага інстытута, з 1992 г. Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 1996-2001 гг. Старшыні Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь, адначасова загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Анатолія Паўлавіча Дастанкі.


01.07.2012

Масачусецкі шыфр. Расіянам адкрылі сакрэты падрыхтоўкі інжынераў у ЗША

Газета Поиск Пад такім загалоўкам у свежым нумары штотыднёвай газеты навуковай супольнасці "Пошук" апублікаваны матэрыял аб амерыканскім вопыце падрыхтоўкі інжынераў, з якім пазнаёміліся прадстаўнікі Нацыянальнага даследчага Томскага політэхнічнага ўніверсітэта ў рамках праграмы BEng мадэрнізацыі бакалаўрыяту ў галіне тэхнікі і тэхналогій. Чаму ў ЗША бакалаўр, выйшаўшы са сцен каледжа, гатовы да працы на вытворчасці, а ў Расіі да гэтага часу да яго ставяцца, як да "недавучыўшагася" спецыяліста? Высветлілася, у прыватнасці, што ў навучальных праграмах у Амерыцы няма вытворчай практыкі. Тут студэнтаў далучаюць да навукова-даследчай працы дзесьці з трэцяга курсу, а там іх пачынаюць вучыць інжынернай творчасці з першага курсу. Студэнты яшчэ глыбінь фундаментальных навук не ведаюць, але іх ужо прывучаюць да будучай інжынернай дзейнасці. Яркія ўражанні засталіся ў расіян і ад арганізацыі лабараторных работ у амерыканскіх ВНУ. Студэнты робяць іх самастойна - над імі не сядзяць лабаранты, майстры і выкладчыкі, што сочаць за ходам заняткаў. Лабараторыя, літаральна нашпігаваная самым разнастайным, у тым ліку і вельмі складаным, абсталяваннем, адкрыта 24 гадзіны ў суткі. Вучні прыходзяць, калі ім зручна - хоць у дзве гадзіны ночы, і працуюць. Бо да амерыканскага студэнту ставяцца як да дарослага чалавека з першага курса: яго навучылі спосабам бяспечнай эксплуатацыі тэхнікі, і ніхто больш за ім не сочыць. Больш падрабязна пра тое, чым яшчэ адрозніваецца падрыхтоўка будучых інжынераў у ЗША ад гэтакай у Расіі, можна даведацца тут.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Ліпень 2012 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай