Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2013 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Травень 2013 года

31.05.2013

Для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўстаноўлены паказчыкі прагнозу на 2013 год па экспарту тавараў і паслуг

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 траўня 2013 г. №420 унесены змяненні і дапаўненні ў пастанову ад 6 лістапада 2012 г. №1021 "Аб паказчыках прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2013 год". Дакументам, у прыватнасці, устаноўлены паказчыкі прагнозу на 2013 год па нарошчванню экспарту для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Экспарт тавараў, вырабленых акадэмічнымі арганізацыямі, у гэтым годзе павінен скласці 130% у адносінах да 2012 года, што з'яўляецца самым высокім прагнозным паказчыкам сярод зацверджаных для рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь. Экспарт паслуг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2013 годзе павінен вырасці на 30% у параўнанні з мінулым годам, што саступае толькі паказчыку, устаноўленаму для Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва (150%). Сальда знешняга гандлю таварамі для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўстаноўлена ў памеры 1 млн долараў ЗША, станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі ў 2013 годзе павінна скласці 11 млн долараў ЗША.


30.05.2013

Абноўлена інфармацыя аб міжнародных мерапрыемствах 2013 года

КанферэнцыіНа старонцы Міжнародныя мерапрыемствы абноўлена інфармацыя аб шэрагу навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных канферэнцый, запланаваных для правядзення ці арганізуемых пры падтрымцы арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2013 годзе. Дабаўлены спасылкі на вэб-старонкі і інфармацыйныя лісты арганізацыйных камітэтаў гэтых мерапрыемстваў, у пералік уключаны новыя канферэнцыі і сімпозіумы.


30.05.2013

НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі прадставіць на выставе "Белагра-2013" дзясяткі перспектыўных агрэгатаў

Белагро-2013 Як паведамляе сённяшні нумар грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва", да 70 перспектыўных агрэгатаў прадставіць на міжнароднай спецыялізаванай выставе "Белагра-2013" Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Традыцыйна экспазіцыя гэтага цэнтра на галоўнай аграрнай выставе года будзе адной з самых буйных. У гэтым годзе акадэмічныя вучоныя і спецыялісты ўпершыню прадэманструюць унікальны камбінаваны глебаапрацоўчы пасяўны агрэгат АПН-4, які не мае аналагаў у свеце. Падрабязнасці - тут.


30.05.2013

У краіну Пчаландыю - без "цяжкой хіміі"

Газета Рэспубліка Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны аповяд аб экалагічна чыстых сродках для абароны пчол, створаных у Інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пра экалагізацыю пчалярства ў свеце загаварылі параўнальна нядаўна, калі дзякуючы новым метадам даследаванняў у прадукцыі пчальнікоў сталі ўсё часцей знаходзіць не толькі гербіцыды, якімі труцяцца пчолы, але і сляды лекаў, якія павінны ахоўваць крылатых працаўніц ад шматлікіх хвароб і паразітаў. Але ці можна замяніць традыцыйныя хімічныя прэпараты? Тое, што ў прыроды ёсць экалагічна чыстыя сродкі для абароны пчол, і даказалі акадэмічныя вучоныя, якія распрацавалі гаму прэпаратаў на аснове мясцовай сыравіны прыроднага паходжання. Падрабязнасці - тут.


29.05.2013

Новым прэзідэнтам Расійскай акадэміі навук абраны акадэмік У.Я. Фортаў

Расійская акадэмія навук Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, новым прэзідэнтам Расійскай акадэміі навук абраны акадэмік Уладзімір Яўгенавіч Фортаў, які ў ходзе тайнага галасавання набраў больш за палову галасоў членаў Агульнага сходу Расійскай акадэміі навук і перамог у першым туры выбараў. У адпаведнасці са Статутам Расійскай акадэміі навук абраны прэзідэнт павінен быць зацверджаны на пасадзе Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі па прадстаўленні Агульнага сходу Акадэміі навук.


29.05.2013

Члену-карэспандэнту Лоўкісу З.В. прысвоена ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь"

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2013 г. №238 генеральнаму дырэктару рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванню", члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Лоўкісу Зянону Валянцінавічу прысвоена ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь". Сардэчна віншуем Зянона Валянцінавіча з высокай дзяржаўнай узнагародай і жадаем новых творчых дасягненняў!


29.05.2013

Прысуджана прэмія імя акадэміка В.А. Капцюга 2013 года

Медаль прэміі Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, у адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук ад 16 траўня 2013 г. №185 за вынікі, атрыманыя пры выкананні сумесных навуковых работ па тэме: "Цеплафізічныя асновы сучасных энергетычных тэхналогій і апаратаў з порыстымі і дысперснымі сістэмамі", калектыву беларускіх і сібірскіх вучоных прысуджана прэмія імя акадэміка В.А. Капцюга 2013 года. Сярод лаўрэатаў - супрацоўнікі дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі": член-карэспандэнт Барадуля В.А., член-карэспандэнт Паўлюкевіч М.У., доктар тэхнічных навук Васільеў Л.Л., доктар фізіка-матэматычных навук Грынчык М.М., доктар тэхнічных навук Цяпліцкі Ю.С. Сардэчна віншуем лаўрэатаў і жадаем новых творчых дасягненняў!


29.05.2013

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта І.С. Кавалёва (1913-1987)

29 траўня 2013 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне прыкладной электронікі і радыётэхнікі, у 1956-1962 гг. рэктара Разанскага радыётэхнічнага інстытута, з 1962 г. загадчыка кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1964-1973 гг. рэктара, загадчыка кафедры Мінскага радыётэхнічнага інстытута, з 1977 г. загадчыка лабараторыі Інстытута прыкладной фізікі Акадэміі навук БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Івана Сідаравіча Кавалёва.


28.05.2012

Абноўлена Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Па выніках конкурсу, праведзенага ў 2013 г., прызнаны пераможцамі і занесены на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за дасягненне ў 2012 годзе найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай і вытворчай дзейнасці 9 арганізацый:

  • дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";
  • дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";
  • дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўству";
  • дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";
  • рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні";
  • навукова-інжынернае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Геаінфармацыйныя сістэмы";
  • дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";
  • рэспубліканскае вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства "Талачынскі кансервавы завод";
  • рэспубліканскае санаторна-курортнае ўнітарнае прадпрыемства "Санаторый "Іслач" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У адпаведнасці з пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 01.04.2013 №120 кіраўнікі арганізацый, занесеных на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прэміраваны ў памеры службовага акладу са сродкаў цэнтралізаванага фонду Акадэміі навук. Ім рэкамендавана прэміраваць з уласных сродкаў арганізацыі работнікаў у залежнасці ад іх асабістага ўкладу ў дасягненне высокіх вынікаў працы.


27.05.2013

Заўтра адкрываецца IV Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя "Альтэрнатыўныя крыніцы сыравіны і паліва"

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 28-30 траўня 2013 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца IV Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя "Альтэрнатыўныя крыніцы сыравіны і паліва" (АИСТ-2013). У форуме прымуць удзел вядучыя вучоныя і спецыялісты Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана, Арменіі, Казахстана і іншых краін. У цэнтры ўвагі навуковай грамадскасці будуць такія важныя праблемы, як аднаўляльныя крыніцы альтэрнатыўнага паліва і хімічнай сыравіны; тэхналогіі атрымання альтэрнатыўных маторных паліваў і вуглевадароднай сыравіны для хімічнай прамысловасці; выкарыстанне вугалю, торфу, сланцаў, драўнянай сыравіны і адходаў сельскай гаспадаркі для атрымання хімічнай сыравіны і паліва. Не застануцца без увагі пытанні выкарыстання энергіі сонца, вады, ветру, экалагічныя праблемы, звязаныя з вытворчасцю альтэрнатыўнага паліва і сыравіны, а таксама гістарычныя аспекты вытворчасці альтэрнатыўнага паліва і сыравіны для хімічнай прамысловасці. З праграмай канферэнцыі і іншай інфармацыяй аб мерапрыемстве можна азнаёміцца тут.


27.05.2013

Прыняты меры па стымуляванню інавацыйнай актыўнасці суб'ектаў малога прадпрымальніцтва

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах стымулявання інавацыйнай актыўнасці суб'ектаў малога прадпрымальніцтва прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 траўня 2013 г. №229 "Аб некаторых мерах па стымуляванні рэалізацыі інавацыйных праектаў", якім прадугледжана, што пры рэалізацыі інавацыйных праектаў можа быць аказана дзяржаўная фінансавая падтрымка грамадзянам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку тым, што з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у выпадку рэалізацыі імі інавацыйных праектаў з удзелам навукова-тэхналагічных паркаў або інкубатараў малога прадпрымальніцтва; юрыдычным асобам - рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, якія з'яўляюцца суб'ектамі малога прадпрымальніцтва. Указам устаноўлены патрабаванні да інавацыйных праектаў, што прэтэндуюць на аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, умовы і парадак ажыццяўлення такой падтрымкі на беззваротнай і зваротнай аснове.


25.05.2013

Біятэхналогіі - гэта тэхналогіі для Беларусі

Такое меркаванне выказаў учора Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Мясніковіч М.У. падчас наведвання Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе ён правёў нараду па пытаннях развіцця біятэхналагічнай галіны ў краіне. Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, падчас візіту кіраўнік урада азнаёміўся з працай Цэнтра клетачных тэхналогій Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі, арганізацыяй вытворчасці ствалавых клетак у яго мадэрнізаваных памяшканнях, ходам стварэння Міжнароднага навукова-медыцынскага цэнтра - Клетачныя тэхналогіі, а таксама з асноўнымі этапамі сертыфікацыі цэнтра на адпаведнасць міжнародным стандартам. Развіццё біятэхналагічнага напрамку з'яўляецца адным з 11 прыярытэтных напрамкаў развіцця эканомікі Беларусі да 2020 года. Вялікую ўвагу гэтаму пытанню надае Кіраўнік дзяржавы, пад яго кантролем знаходзяцца асноўныя праекты ў гэтым кірунку. Менавіта гэтай праблеме была прысвечана нарада, якую правёў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь. Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


25.05.2013

Зацверджаны мерапрыемствы па святкаванні 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Курган Славы З мэтай каардынацыі дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадскіх аб'яднанняў па падрыхтоўцы і правядзенню святкавання 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 траўня 2013 г. №230 створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню святкавання 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, зацверджаны палажэнне аб камітэце і яго склад, а таксама план падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў. У склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта ўключаны акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Каваленя А.А. Нацыянальная акадэмія навук уключана ў лік адказных за выкананне ў 2014-2015 гг. шэрагу мерапрыемстваў плана падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


24.05.2013

Аб'яўлены чарговыя выбары ў Расійскую акадэмію навук

Расійская акадэмія навук Расійская акадэмія навук у адпаведнасці з артыкулам 18 яе Статута аб'явіла аб правядзенні чарговых выбараў правадзейных членаў (акадэмiкаў) i членаў-карэспандэнтаў Расійскай акадэміі навук на выбарах 2013 года па 14 аддзяленнях і больш чым па 50 спецыяльнасцях. Шэраг вакансій аб'яўлены з абмежаваннем узросту кандыдата на момант абрання: у члены-карэспандэнты РАН - менш 51 года, у правадзейныя члены РАН (акадэмікі) - менш за 56 гадоў. Палажэнне аб выбарах, спіс вакансій, рэкамендацыі па прадстаўленні дакументаў, кантактная і іншая неабходная інфармацыя прадстаўлены тут.


24.05.2013

Запыт на тэхналогію зніжэння абсорбцыі вады парашкападобнымі драўнянымі кампазітамі

NineSigma NineSigma, representing a National Supplier of Composite Construction Materials, invites proposals for reducing the absorption of water by powdered wood composites. More information is available here and in the Request for Proposal document online. The final submission date for Proposal Briefs is Friday, June 14, 2013. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


23.05.2013

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.В. Мацвеева

23 траўня 2013 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння геолага, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1978-1980 гг. старшага навуковага супрацоўніка, з 1980 г. загадчыка лабараторыі, у 1989-1993 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, у 1993-1998 гг. дырэктара Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2008 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара геолага-мінералагічных навук, прафесара Аляксея Васільевіча Мацвеева.


22.05.2013

Адкрыты інтэрнэт-сайт Эксперыментальнага завода Навукова-практычнага цэнтра па механізацыі сельскай гаспадаркі

Эксперыментальны завод У сетцы Інтэрнэт па адрасе http://eznan.by адкрыты афіцыйны сайт Рэспубліканскага вытворчага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Эксперыментальны завод" Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Створанае ў 1958 г. прадпрыемства з'яўляецца вытворцам комплексу машын (сельскагаспадарчай тэхнікі) для вырошчвання, пасадкі, перапрацоўкі, захоўвання бульбы і іншых карэнеклубняплодаў, машын для ўборкі лёну, для апрацоўкі глебы, для ўборкі гародніны. На сайце прадстаўлена інфармацыя аб прадпрыемстве і яго кіраўніцтве, серыйна выпускаемай прадукцыі, яе дылерах у Расіі, Украіне і Казахстане, а таксама навіны галіны і неабходная кантактная інфармацыя.


22.05.2013

Расійская акадэмія навук і Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі заключылі Пагадненне аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве

Расійская акадэмія навук Як паведамляюць афіцыйныя сайты Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі і Расійскай акадэміі навук, 15 траўня 2013 г. Генеральны пракурор Расійскай Федэрацыі і Прэзідэнт Расійскай акадэміі навук падпісалі Пагадненне аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве, якое вызначае асновы ўзгодненай работы двух ведамстваў па распрацоўцы мер, накіраваных на садзейнічанне развіццю навукі ў Расіі. Бакамі дасягнута дамоўленасць аб сумесным удзеле ва ўдасканаленні заканадаўства ў галіне навукі, навуковай творчасці і аховы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама аб навуковым забеспячэнні дзейнасці па папярэджанні, выяўленні і ліквідацыі парушэнняў закона. Яны будуць абменьвацца інфармацыяй аб парушэннях правоў суб'ектаў навуковай дзейнасці і мерах, прынятых у мэтах іх аднаўлення, аказваць узаемнае садзейнічанне пры павышэнні кваліфікацыі навуковых кадраў і работнікаў пракуратуры. На аснове аналізу правапрымяняльнай практыкі і дасягненняў навукі будзе ажыццяўляцца распрацоўка прагнозаў развіцця асноўных сацыяльна-эканамічных працэсаў для прадухілення правапарушэнняў. Іншыя падрабязнасці - тут.


22.05.2013

Навуковае забеспячэнне племянной справы ў жывёлагадоўлі ўскладзена на Нацыянальную акадэмію навук Беларусі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 20 траўня 2013 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь №24-З "Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі", прыняты Палатай прадстаўнікоў 17 красавіка 2013 г. і адобраны Саветам Рэспублікі 3 траўня 2013 г. Закон, які ўступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, вызначае прававыя і арганізацыйныя асновы племянной справы ў жывёлагадоўлі і накіраваны на стварэнне ўмоў для атрымання і выкарыстання якаснай племянной прадукцыі (матэрыялу). Згодна з артыкулам 41 Закона навуковае забеспячэнне племянной справы ажыццяўляюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і іншыя навуковыя арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб навуковай дзейнасці.


22.05.2013

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.Дз. Закрэўскага

22 траўня 2013 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, у 1971-1994 гг. загадчыка лабараторыі, з 1994 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова ў 1971-1988 гг. прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1988-1999 гг. прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Аркадзя Дзмітрыевіча Закрэўскага.


21.05.2013

Акадэмік Уладзімір Гусакоў: Прывідныя рэформы тармозяць развіццё навукі

У.Р. Гусакоў У апошні час можна пачуць нямала пустых размоваў і супярэчлівых здагадак пра перспектывы далейшага развіцця Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Апублікаваны ліст Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, дзе М. Мясніковіч прапануе свой варыянт рэарганізацыі навуковай сферы краіны. Ёсць і іншыя прапановы. У сувязі з гэтым навуковая інфармацыйна-аналітычная газета Беларусі "Веды" папрасіла намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які выконвае абавязкі Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Уладзіміра Рыгоравіча Гусакова адказаць на шэраг пытанняў і растлумачыць сітуацыю з далейшым развіццём Акадэміі навук. З поўным тэкстам інтэрв'ю можна азнаёміцца тут.


21.05.2013

На гэтым тыдні адбудзецца навукова-практычны семінар "Сучасныя тэндэнцыі ў тэхнічным рэгуляванні і кіраванні якасцю мясной прадукцыі"

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 23-24 траўня 2013 г. на базе РУП "Інстытут мяса-малочнай прамысловасці" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь адбудзецца Міжнародны навукова-практычны семінар па пытаннях развіцця мясаперапрацоўчай прамысловасці "Сучасныя тэндэнцыі ў тэхнічным рэгуляванні і кіраванні якасцю мясной прадукцыі". Цэнтральнай тэмай семінара стане актуальнае для прадпрыемстваў мясной прамысловасці пытанне аб прымяненні тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза. Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


21.05.2013

Гаючы фактар

Газета Рэспубліка Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны аповяд пра новыя магчымасці для лячэння злаякасных новаўтварэнняў, устаноўленыя вучонымі Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даследуючы ўплыў фактару росту нерваў на развіццё злаякасных пухлін галаўнога мозгу, навукоўцы лабараторыі нейрафізіялогіі высветлілі, што гэты бялок падаўляе рост ракавых клетак. Падрабязнасці - тут.


20.05.2013

Аб'яўлены рэспубліканскі конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2014 год

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. №367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных", аб'яўлены рэспубліканскі конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2014 год. Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдатуры дасягнуўшых найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук - да 35 гадоў, вучоных без ступені - да 30 гадоў на 1 студзеня года, у якім ажыццяўляецца вылучэнне. Пры вылучэнні кандыдатур таленавітых маладых вучоных для ўдзелу ў конкурсе ўлічваюцца іх дасягненні ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці, уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. Падрабязней з інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца тут.


19.05.2013

Інда-глабальны саміт па пытаннях вышэйшай адукацыі адбудзецца ў лістападзе 2013 года

The Government of Andhra Pradesh, the Federation of AP Chambers of Commerce and Industry, and the Indus Foundation are jointly organizing the sixth edition of the Indo-Global Education Summit on academic collaborations and student enrollment to be held in New Delhi, Hyderabad, Chennai, Bangalore, Pune, and Mumbai from November 9 to 20, 2013. The Organizers are pleased to invite you and your institution to the Summit 2013. Indo-Global Education Summit 2013 will have sessions on collaborative research programs, joint / dual degree programs, twinning & transfer programs, faculty & student exchange programs, study abroad in India programs, distance education programs, vocational education programs, and other academic partnerships. There will be separate sessions for student recruitment. The Summit 2013 is specifically designed for university chancellors, presidents, vice-chancellors, provosts, deans, scientists, researchers, faculty, enrollment / recruitment officers, and their executive-level team members. Please visit the Summit web page for more information.


18.05.2013

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень музеяў

Міжнародны дзень музеяў-2013 Міжнародны дзень музеяў упершыню з'явіўся ў календары ў 1977 годзе, калі на чарговым пасяджэнні Міжнароднага савета музеяў (ICOM) была прынята прапанова расійскага боку аб заснаванні гэтага культурнага свята. З 1978 года Міжнародны дзень музеяў стаў адзначацца больш чым у 150 краінах свету. Штогод свята мае сваю пэўную тэму, тэма Міжнароднага дня музеяў-2013: "Музеі (Памяць + Крэатыўнасць) = Сацыяльныя змены". Сёння, у Міжнародны дзень музеяў, Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй і запрашае ўсіх жадаючых азнаёміцца з яго ўнікальнай экспазіцыяй. Папярэдні запіс не патрабуецца, час наведвання музея падоўжаны да 18.00.


18.05.2013

Члену-карэспандэнту Л.А. Яновічу прысуджана Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі

Державна премія України в галузі науки і техніки Як паведамляе афіцыйнае інтэрнэт-прадстаўніцтва Прэзідэнта Украіны, на падставе прадстаўлення Камітэта па Дзяржаўных прэміях Украіны ў галіне навукі і тэхнікі Указам Прэзідэнта Украіны ад 16 траўня 2013 г. №279/2013 прысуджаны 17 Дзяржаўных прэмій Украіны ў галіне навукі і тэхнікі 2012 года. За цыкл навуковых прац "Дыскрэтныя і функцыянальныя метады тэорыі прыбліжэння і іх прымяненне" у складзе аўтарскага калектыву Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі 2012 года прысуджана галоўнаму навуковаму супрацоўніку Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктару фізіка-матэматычных навук, члену-карэспандэнту Леаніду Аляксандравічу Яновічу. Сардэчна віншуем Леаніда Аляксандравіча з высокай узнагародай і жадаем новых творчых дасягненняў!


17.05.2013

У склад вэб-сайта ўключана старонка, прысвечаная акрэдытацыі навуковых арганізацый

У склад афіцыйнага вэб-сайта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўключана старонка Акрэдытацыя навуковых арганізацый, прысвечаная працэдуры дзяржаўнага прызнання кампетэнтнасці юрыдычных асоб у выкананні навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, якая ў адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрыника 1996 г. "Аб навуковай дзейнасці" праводзіцца адзін раз у пяць гадоў і ажыццяўляецца Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.


16.05.2013

Чацвёртыя Доўгірдаўскія чытанні пройдуць у Інстытуце філасофіі 16-17 траўня

Институт философии НАН Беларуси Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Міжнароднага дабрачыннага фонду "Сям'я - Яднанне - Айчына" праводзіць 16-17 траўня 2013 г. міжнародную навуковую канферэнцыю "Доўгірдаўскія чытанні IV: тэндэнцыі духоўна-маральнага развіцця сучаснага грамадства". У фокусе ўвагі Чацвёртых Доўгірдаўскіх чытанняў - духоўна-маральная праблематыка, якая ў сучасным свеце набыла новае гучанне і асаблівую вастрыню. Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


15.05.2013

17 траўня адкрываецца Міжнародная навуковая канферэнцыя "Фундаментальныя навукі - медыцыне"

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 17 траўня 2013 г. адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя "Фундаментальныя навукі - медыцыне", прысвечаная 60-годдзю Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца тут. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


15.05.2013

У гэты дзень у 1997 годзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў прадастаўлены статус вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыі

НАН Беларусі: 1928-2013 У мэтах захавання і развіцця навуковага патэнцыялу рэспублікі, узмацнення каардынацыі фундаментальных навуковых даследаванняў, стварэння ўмоў для ажыццяўлення навуковай дзейнасці 15 траўня 1997 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №281 "Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" Акадэмія навук Беларусі была ператворана ў Нацыянальную акадэміі навук Беларусі, якой быў прадастаўлены статус вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыі.


14.05.2013

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта С.А. Усанава

14 траўня 2013 г. спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння біяхіміка, лаўрэата Прэміі акадэмій навук СССР і ГДР за лепшыя работы ў галіне прыродазнаўчых навук, з 2003 г. загадчыка лабараторыі, з 2006 г. загадчыка аддзела Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, з 2011 г. генеральнага дырэктара ДНВА "Хімічны сінтэз і біятэхналогіі" - дырэктара Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, з 2010 г. члена Прэзідыума НАН Беларусі, акадэміка-сакратара Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Сяргея Аляксандравіча Усанава.


14.05.2013

Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.Г. Мрочака

14 траўня 2013 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне тэрапеўтычнай кардыялогіі, у 1991-2008 гг. загадчыка кафедры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, у 1996-1998 гг. дырэктара НДКІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі, у 1998-2004 гг. рэктара Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, з 2008 г. дырэктара РНПЦ "Кардыялогія", з 2009 г. члена Прэзідыўма НАН Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Аляксандра Генадзьевіча Мрочака.


13.05.2013

Ва ўсім важная мера

СБ-Беларусь Сегодня Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты "Савецкая Беларусь" апублікавана размова з намеснікам дырэктара па навуцы рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Інстытут аховы раслін" Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству кандыдатам сельскагаспадарчых навук Р.У. Супрановічам аб хімічных сродках аховы раслін. Ці можна вырасціць ураджай, наогул не выкарыстоўваючы хімічныя сродкі аховы? Ці аднолькава небяспечныя ўсе пестыцыды? Ці можна стоадсоткава быць упэўненым у бяспечнасці таго ці іншага хімічнага сродка аховы? Ці ёсць беларускія сродкі аховы раслін? Што самае важнае ў справе аховы раслін? З грунтоўнымі адказамі акадэмічнага вучонага на гэтыя і іншыя пытанні можна азнаёміцца тут.


13.05.2013

Тэхналагічны запыт на адчувальныя да ціску клеі для высокіх і нізкіх тэмператур

NineSigma NineSigma, on behalf of Samsung Display Co. Ltd., the Global Leader in Display Panel Technologies, invites you to submit technology proposals to address some of their perennial needs. Currently, Samsung Display has an urgent need for solutions related to Flexible Pressure Sensitive Adhesion (PSA) for High and Low Temperature. In order to submit a proposal to the need, simply follow the links above, register on NineSights, and use the red "Respond Now" button to submit a short, non-confidential proposal. The deadline to submit responses to this need is June 28th, 2013. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


12.05.2013

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.К. Мышкіна

12 траўня 2013 г. спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне матэрыялазнаўства і трыбатэхнікі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола, двух прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прэміі Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі, з 1977 г. навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі і аддзела, з 2002 г. дырэктара Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Мікалая Канстанцінавіча Мышкіна.


11.05.2013

Навуковае забеспячэнне насенняводства ўскладзена на Нацыянальную акадэмію навук Беларусі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2 траўня 2013 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь №20-З "Аб насенняводстве", прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 красавіка 2013 г. і адобраны Саветам Рэспублікі 18 красавіка 2013 г. Закон, які ўступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, рэгулюе адносіны, звязаныя з насенняводствам сельскагаспадарчых і лясных раслін, у тым ліку генна-інжынерных, і накіраваны на стварэнне ўмоў для атрымання насення раслін з найлепшымі сартавымі і пасяўнымі якасцямі. Згодна з артыкулам 26 Закона навуковае забеспячэнне насенняводства ажыццяўляюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і іншыя навуковыя арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб навуковай дзейнасці.


10.05.2013

Разведчык па прызванні

СБ-Беларусь Сегодня Пад такім загалоўкам сённяшні нумар газеты "Савецкая Беларусь" распавядае пра аднаго з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны - вядомага хіміка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Сямёнавіча Камарова, якому нядаўна споўнілася 90 гадоў. "У хімію я наогул трапіў выпадкова, да гэтага часу лічу, што маё прызначэнне - медыцына!", - распавёў карэспандэнту газеты заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, доктар хімічных навук, прафесар У.С. Камароў. Яго планы зблытала вайна... Падрабязнасці - тут.


10.05.2013

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.П. Самсонава

10 траўня 2013 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне раслінаводства, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, у 1965-1974 гг. намесніка Міністра сельскай гаспадаркі БССР, у 1974-1999 гг. дырэктара НДІ земляробства і кармоў, з 2002 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, з 2008 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута льну Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, замежнага члена Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Владимира Павловича Самсонова.


09.05.2013

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння акадэміка В.У. Івашына (1913-2009)

9 траўня 2013 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўца, педагога, у 1949-1967 гг. навуковага супрацоўніка, загадчыка сектара Інстытута літаратуры АН БССР, у 1967-1978 гг. дырэктара, з 1978 г. старшага навуковага супрацоўніка-кансультанта Навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства адукацыі БССР, з 1995 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Акадэміі педагагічных навук СССР, замежнага члена Расійскай акадэміі адукацыі, доктара філалагічных навук, прафесара Васіля Уладзіміравіча Івашына.


08.05.2013

Віншаванне намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакова з Днём Перамогі

Курган Славы Уважаемые коллеги, дорогие ветераны!

От всей души поздравляю вас с великим праздником - Днем Победы. Исключительно долгим и неимоверно трудным был к ней путь. 1418 дней и ночей полыхал огонь войны. Проявив исключительные мужество, отвагу, сплоченность, ценой героических усилий, беспримерной стойкости и самопожертвования солдаты Великой Отечественной отстояли свободу Родины и защитили мир от нацизма. Их стойкость, мужество и сама их жизнь - истинный пример доблести и патриотизма для потомков.

9 Мая, День Победы, навсегда останется символом стойкости и единения национального духа. Сегодня мы снова и снова с глубокой признательностью обращаемся к ветеранам и участникам войны, ко всем, кто в далекие сороковые своими ратными подвигами и героическим трудом приближал Великую Победу. В этот день мы вспоминаем защитников Беларуси разных поколений, чествуем людей, посвятивших свою жизнь служению Родине и отечественной науке. Этот праздник придает силы новым поколениям белорусов - представителям народа-победителя.

Особые слова благодарности мы адресуем в этот день ветеранам-ученым. Ваши замечательные успехи в годы лихолетья и послевоенный период позволили белорусскому народу достичь небывалых высот в деле восстановления республики и ее социально-экономического развития, создать мощную научную и образовательную сферу, конкурентоспособную промышленность и сельское хозяйство.

Конечно же, для многих белорусских семей это праздник со слезами на глазах. Победа далась нам нелегкой ценой. Прошло уже 68 лет с тех судьбоносных майских дней, но не утихают эмоции, когда люди вспоминают не вернувшихся с фронтов, погибших под вражескими бомбежками, замученных в фашистских лагерях смерти героев. Еще живы те люди, которые прошли войну, пережили ее ужасы. Наша задача - не обделить их вниманием, успеть выслушать их воспоминания, чтобы передать рассказы ветеранов потомкам. Подвиг этих людей навсегда останется в мировой истории символом стойкости, мужества и патриотизма. Именно такие качества необходимо перенять нам для того, чтобы сегодня строить сильную независимую и процветающую Беларусь.

Низкий поклон вам, дорогие ветераны! Крепкого здоровья вам, долгих лет жизни и душевного тепла!

В этот знаменательный день искренне желаю всем счастья, благополучия и успехов! Пусть Великая Победа и память о ней всегда вдохновляют нас на новые свершения!

С праздником, дорогие ветераны и коллеги!

С уважением,
заместитель Председателя Президиума НАН Беларуси Владимир Гусаков


08.05.2013

Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння акадэміка С.М. Некрашэвіча (1883-1937)

8 траўня 2013 г. спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускага вучонага-мовазнаўца, з 1920 г. загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела Наркамасветы БССР, старшыні Навукова-тэрміналагічнай камісіі, у 1922-1925 гг. старшыні Інстытута беларускай культуры, у 1926-1928 гг. старшыні Аддзела гуманітарных навук гэтага інстытута, у 1929 г. віцэ-прэзідэнта Беларускай Акадэміі навук, акадэміка Сцяпана Міхайлавіча Некрашэвіча.


07.05.2013

На Беларускім прамысловым форуме Нацыянальная акадэмія навук прадставіць звыш 120 распрацовак

Беларускі прамысловы форум Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, для Беларускага прамысловага форуму-2013, які пройдзе ў футбольным манежы ў Мінску 15-18 траўня 2013 г., Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падрыхтавала прадстаўнічую экспазіцыю -.больш за 120 гатовых да вытворчасці вырабаў, абсталявання і новых тэхналогій. Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


06.05.2013

Аб'яўлены конкурс сумесных беларуска-латвійскіх навукова-тэхнічных праектаў

ДКНТ У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі і навукі Латвійскай Рэспублікі аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 27 кастрычніка 2006 г. аб'яўлены конкурс сумесных беларуска-латвійскіх навукова-тэхнічных праектаў на перыяд 2014-2015 гадоў. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць у Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях заяўку на ўдзел у сумесным праекце, а таксама камплект заяўных формаў для праектаў прыкладнога або фундаментальнага характару адпаведна. Дакументы на конкурс прымаюцца да 15 чэрвеня 2013 г. Падрабязнасці - тут.


05.05.2013

15 гадоў таму прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"

85-годдзе НАНБ5 траўня 1998 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь №159-З "Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8 красавіка 1998 г. і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 16 красавіка 1998 г. Закон вызначае прававыя асновы i гарантыi дзейнасцi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, асноўныя прынцыпы яе ўзаемадзеяння з дзяржаўнымi органамi, суб’ектамi i ўдзельнiкамi навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi i накiраваны на развiццё фундаментальнай i прыкладной навукi як асновы навукова-тэхнiчнага прагрэсу, эканамiчнага, сацыяльнага i культурнага развiцця Рэспублiкi Беларусь, на стварэнне спрыяльных умоў для захавання i далейшага развiцця навуковага патэнцыялу Рэспублiкi Беларусь.


03.05.2013

Акадэмік У.У. Клубовіч узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2013 г. №325 за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у распрацоўку і ўкараненне ў прамысловую вытворчасць новых матэрыялаў i ўльтрагукавых тэхналогiй для машына- i прыборабудавання, падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай квалiфiкацыi акадэмік Клубовіч Уладзімір Уладзіміравіч, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі фізікі металаў дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сардэчна віншуем Уладзіміра Уладзіміравіча з высокай урадавай узнагародай і жадаем новых творчых дасягненняў!


03.05.2013

Акадэмік Л.У. Хатылёва ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2013 г. №325 за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё актуальных напрамкаў генетыкі і біятэхналогіі, укараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць сучасных прынцыпаў і метадаў селекцыі раслін, стварэнне новых сартоў збожжавых культур i гароднiны, падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі акадэмік Хатылёва Любоў Уладзіміраўна, галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сардэчна віншуем Любоў Уладзіміраўну з высокай урадавай узнагародай і жадаем новых творчых дасягненняў!


03.05.2013

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта В.А. Емяльянава

3 траўня 2013 г. спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне мікраэлектронікі, заслужанага вынаходніка Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прэмій Савета Міністраў СССР і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 1992-2009 гг. генеральнага дырэктара НВА "Інтэграл" - дырэктара ўнітарнага прадпрыемства "Завод паўправадніковых прыбораў", адначасова ў 1993-1998 гг. прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Віктара Андржевіча Емяльянава.


02.05.2013

Тэхналагічны запыт на новыя палімерныя матэрыялы для паляпшэння паліўнай эканамічнасці грузавых шын

NineSigma NineSigma, on behalf of Goodyear Tire & Rubber Co., leader in innovative tire technologies, invites you to submit technology proposals to address some of their perennial Needs. Goodyear has total of three needs currently available, one of which includes New Polymer Materials for Improved Fuel Economy in Truck Tires. The deadline to submit responses to this need is June 3, 2013. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


01.05.2013

Міжнародны сімпозіум "Моладзь і псіхічнае здароўе: прафілактыка і ранняе ўмяшанне ў Еўропе" адбудзецца 30 траўня 2013 г.

The International Symposium "Young People and Mental Health: Prevention and Early Intervention in Europe" provides an invaluable opportunity to explore the effectiveness of current policy measures at the EU level to ensure the positive mental health of children and young people, and raise awareness of prevention and early intervention. The symposium will discuss the vital role of health practitioners, as well as schools and parents in identifying warning signs for children and young people at high risk of mental health problems. For further details, please refer to the event abstract and programme. In the meantime, to ensure your organisation is represented, please book online or complete and return the registration form at your earliest convenience in order to secure your delegate place(s).

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Травень 2013 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай