Апарат Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'яўляецца падраздзяленнем Акадэміі навук, якое ажыццяўляе арганізацыйна-распарадчую работу па забеспячэнню рэалізацыі органамі кіравання Акадэміі навук яе функцый. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Статутам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі апарат Акадэміі навук складаецца са структурных падраздзяленняў, створаных дзеля падрыхтоўкі і арганізацыі выканання рашэнняў Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі і органаў кіравання Акадэміі навук, падпарадкоўваецца Старшыні Прэзідыума Акадэміі навук.
У мэтах забеспячэння рэалізацыі Акадэміяй навук функцый вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама асобных функцый рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання на апарат Акадэміі навук ускладзены наступныя асноўныя задачы:
- арганізацыя выканання і ўдзел у выкананні дэкрэтаў, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рашэнняў Урада Рэспублікі Беларусь, іншых прававых актаў па пытаннях навуковай дзейнасці, пастаноў Агульнага сходу, Прэзідыума, Бюро Прэзідыума Акадэміі навук, прыказаў, распараджэнняў і даручэнняў Старшыні Прэзідыума Акадэміі навук, а таксама ажыццяўленне пастаяннага кантролю ходу іх выканання;
- аператыўная і якасная падрыхтоўка праектаў дакументаў Старшыні Прэзідыума Акадэміі навук і органаў кіравання Акадэміі навук;
- сістэматычны аналіз стану асобных пытанняў дзейнасці Акадэміі навук, высвятленне актуальных праблем і падрыхтоўка на гэтай аснове адпаведных прапаноў;
- матэрыяльна-тэхнічнае і арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці органаў кіравання Акадэміі навук, а таксама мерапрыемстваў, што праводзяцца імі.
Апарат НАН Беларусі аказвае метадычную, інфармацыйную, кансультатыўную, арганізацыйную і іншую дапамогу арганізацыям Акадэміі навук у забеспячэнні іх дзейнасці, ажыццяўляе іншые меры, якія садзейнічаюць павышэнню эфектыўнасці дзейнасці Акадэміі навук. У дадзены час ён складаецца з упраўленняў і аддзелаў, якія ўзначальваюцца кіраўнікамі; апаратаў аддзяленняў Акадэміі навук, якія ўзначальваюцца акадэмікамі-сакратарамі аддзяленняў Акадэміі навук; ганаровага прэзідэнта Акадэміі навук, дарадцаў і кансультантаў Прэзідыума Акадэміі навук, якія выконваюць даручэнні Старшыні Прэзідыума Акадэміі навук і Прэзідыума Акадэміі навук.
Асноўныя структурныя падраздзяленні апарату НАН Беларусі з указаннем іх кіраўнікоў і кантактнай інфармацыі пералічаны ніжэй.
Прыёмная Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі
Мялёхіна Ірына Сцяпанаўна
Алешка Ганна Вячаславаўна
Тэл.: (017) 284-18-01
E-mail: office@presidium.bas-net.by
Арганізацыйнае ўпраўленне
Начальнік: Антонік Ірына Мікалаеўна
Тэл.: (017) 284-14-40
E-mail: antonik@presidium.bas-net.by
Аддзел справаводства і работы са зваротамі грамадзян
Начальнік - намеснік начальніка ўпраўлення:
Арганізацыйны аддзел
Начальнік: Бранчэль Ала Іванаўна
Тэл.: (017) 296-65-63
E-mail: alla@presidium.bas-net.by
Кантрольна-рэвізійнае ўпраўленне
Начальнік: Мухіна Ірына Вячаславаўна
Тэл.: (017) 284-26-30
E-mail: control@presidium.bas-net.by
Упраўленне планава-фінансавай і вытворчай дзейнасці
Начальнік: Сцяпанава Надзея Іванаўна
Тэл.: (017) 284-15-45
E-mail: finances@presidium.bas-net.by
Намеснік начальніка: Сідарава Ірына Аркадзьеўна
Тэл.: (017) 284-28-77
E-mail: finances@presidium.bas-net.by
Аддзел зводнага планавання бюджэтных арганізацый
Начальнік: Рудэнкова Вера Пятроўна
Тэл.: (017) 284-14-37
E-mail: pogasay@presidium.bas-net.by
Аддзел зводнага планавання камерцыйных арганізацый
Начальнік: Марачкіна Ларыса Уладзіміраўна
Тэл.: (017) 284-14-08
E-mail: commerce@presidium.bas-net.by
Упраўленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці
Начальнік:
Тэл.: (017) 284-28-33
E-mail: natali@presidium.bas-net.by
Упраўленне праграм і інавацыйнай дзейнасці
Начальнік: Салановіч Іван Фёдаравіч, к.ф.-м.н.
Тэл.: (017) 284-04-75
E-mail: ugp@presidium.bas-net.by
Упраўленне кадраў і кадравай палітыкі
Начальнік: Аляксандрава Наталля Мікалаеўна
Тэл.: (017) 284-26-26
E-mail: onk@presidium.bas-net.by
Аддзел кадраў
Начальнік - намеснік начальніка ўпраўлення:
Раманюк Мікалай Аляксеевіч
Тэл.: (017) 284-14-38
E-mail: onk@presidium.bas-net.by
Аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод
Начальнік: Гапоненка Вольга Анатольеўна, к.ф.-м.н.
Тэл.: (017) 284-24-56
Упраўленне навукова-арганізацыйнай і інфармацыйна-аналітычнай работы
Начальнік: Касцюковіч Мікалай Мікалаевіч, к.ф.-м.н.
Тэл.: (017) 284-07-75
E-mail: nkost@presidium.bas-net.by
Намеснік начальніка: Собалева Наталля Уладзіміраўна
Тэл.: (017) 284-18-17
E-mail: nsobol@presidium.bas-net.by
Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва
Начальнік: Падкапаеў Уладзімір Віктаравіч, к.п.н.
Тэл.: (017) 284-07-69
E-mail: inter@presidium.bas-net.by
Намеснік начальніка: Тумаш Дзяніс Іванавіч
Тэл.: (017) 284-06-58
E-mail: tumash@presidium.bas-net.by
Аддзел кіравання маёмасцю і інвестыцый
Начальнік: Пінчук Людміла Уладзіміраўна
Тэл.: (017) 284-24-54
E-mail: property@presidium.bas-net.by
Юрыдычны аддзел
Начальнік: Крывашэеў Мікалай Канстанцінавіч
Тэл.: (017) 284-27-45
E-mail: law@presidium.bas-net.by
/ Аб акадэміі / Апарат НАН Беларусі / Да пачатку старонкі