Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Органы кіравання

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Органы кіравання

Дзейнасць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ажыццяўляецца на аснове спалучэння адзінаначалля і калегіяльнасці разгляду і вырашэння пытанняў органамі кіравання Акадэміі навук з персанальнай адказнасцю іх членаў за правядзенне ў жыццё прынятых рашэнняў і стан спраў на даручаных участках работы. Органамі кіравання НАН Беларусі з'яўляюцца Агульны сход Акадэміі навук, Прэзідыум Акадэміі навук і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук.

Вышэйшы калегіяльны орган кіравання Акадэміі навук - Агульны сход Акадэміі навук, членамі якога з'яўляюцца: Старшыня Прэзідыума Акадэміі навук; члены Прэзідыума Акадэміі навук; акадэмікі і члены-карэспандэнты; кіраўнікі навуковых арганізацый, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Акадэміі навук; прадстаўнікі навуковых арганізацый, што знаходзяцца ў падпарадкаванні Акадэміі навук, якія выбіраюцца вучонымі (навукова-тэхнічнымі) саветамі гэтых арганізацый тайным галасаваннем тэрмінам на 5 гадоў з правам адклікання і замены, а таксама прадстаўнікі навуковых арганізацый міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі (да 20% членаў Агульнага сходу), якія выбіраюцца тайным галасаваннем вучонымі (навукова-тэхнічнымі) саветамі названых арганізацый Рэспублікі Беларусь тэрмінам на пяць гадоў з правам адклікання і замены.

Агульны сход Акадэміі навук

Пашыраная сесія Агульнага сходу Акадэміі навук,
прысвечаная 75-годдзю Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (9 студзеня 2004 г.)

Агульны сход Акадэміі навук, сесіі якога склікаюцца Прэзідыумам НАН Беларусі два разы ў год, разглядае пытанні развіцця навукі і навукова-тэхнічнага прагрэсу, прыярытэтныя напрамкі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак у Рэспубліцы Беларусь, зацвярджае канцэпцыі і доўгатэрміновыя прагнозы развіцця навукі, прымае рашэнні па пытаннях арганізацыі і каардынацыі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак, выбірае ва ўстаноўленым парадку членаў Акадэміі навук, прымае ў межах сваёй кампетэнцыі пастановы Акадэміі навук, прымае рашэнні аб утварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі аддзяленняў навук і рэгіянальных філіялаў Акадэміі навук, зацвярджае штогадовыя справаздачы аб дзейнасці Акадэміі навук, Рэгламент Агульнага сходу НАН Беларусі, палажэнні аб аддзяленні НАН Беларусі і аб выбарах членаў НАН Беларусі, прымае Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама змены і дапаўненні да яго для далейшага ўнясення ва ўстаноўленым парадку на зацвярджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Рашэнні Агульнага сходу НАН Беларусі абавязковыя для выканання Прэзідыумам і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук, Старшынёй Прэзідыума Акадэміі навук, навуковымі арганізацыямі і іншымі юрыдычнымі асобамі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Акадэміі навук, а па пытаннях арганізацыі і каардынацыі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак - усімі суб'ектамі навуковай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Органы кіравання / Да пачатку старонкі