Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Органы кіравання / Прэзідыум НАН Беларусі

Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - калегіяльны орган кіравання Акадэміі навук, які падсправаздачны Агульнаму сходу Акадэміі навук і забяспечвае выкананне яго рашэнняў. Прэзідыум Акадэміі навук узначальвае Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі. Склад Прэзідыума Акадэміі навук фарміруецца з навуковых работнікаў Акадэміі навук, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, і навуковых арганізацый, а таксама кіраўнікоў дзяржаўных органаў і вядучых спецыялістаў галін эканомікі.

Колькасны і персанальны склад Прэзідыума Акадэміі навук зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню Старшыні Прэзідыума Акадэміі навук, узгодненаму з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. У склад Прэзідыума Акадэміі навук уваходзіць па пасадзе галоўны вучоны сакратар Акадэміі навук. Намеснікі Старшыні Прэзідыума Акадэміі навук і галоўны вучоны сакратар Акадэміі навук назначаюцца на пасады і вызваляюцца ад пасад Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У склад Прэзідыума Акадэміі навук уключаюцца асобы ва ўзросце не старэй 65 гадоў на момант назначэння.

Выканаўчым органам Прэзідыума Акадэміі навук з'яўляецца Бюро Прэзідыума Акадэміі навук, якое ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыі аператыўнае вырашэнне навуковых і навукова-арганізацыйных пытанняў Акадэміі навук. У склад Бюро Прэзідыума Акадэміі навук уваходзяць Старшыня Прэзідыума Акадэміі навук, намеснікі Старшыні Прэзідыума Акадэміі навук і галоўны вучоны сакратар Акадэміі навук.


Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Мясніковіч М.У. Старшыня Прэзідыума
МЯСНІКОВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч
Доктар эканамічных навук, прафесар
Біяграфічная даведка

Віцязь П.А. Першы намеснік Старшыні Прэзідыума
ВІЦЯЗЬ Пётр Аляксандравіч
Доктар тэхнічных навук, акадэмік
Біяграфічная даведка

Гусакоў У.Р. Намеснік Старшыні Прэзідыума
ГУСАКОЎ Уладзімір Рыгоравіч
Доктар эканамічных навук, акадэмік
Біяграфічная даведка

Рахманаў С.К. Намеснік Старшыні Прэзідыума
РАХМАНАЎ Сяргей Кімавіч
Доктар хімічных навук, прафесар
Біяграфічная даведка

Цыганоў А.Р. Намеснік Старшыні Прэзідыума
ЦЫГАНОЎ Аляксандр Рымавіч
Доктар сельскагаспадарчых навук, член-карэспандэнт
Біяграфічная даведка


Члены Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

АБЛАМЕЙКА Сяргей Уладзіміравіч
рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта

АЗАМАТАЎ Мікалай Ільясавіч
Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта

ВАЛАТОЎСКІ Ігар Дзмітрыевіч
акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

ГАЙШУН Іван Васільевіч
дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"

ЖДАНОК Сяргей Аляксандравіч
акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

КРУЦЬКО Мікалай Паўлавіч
дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"

ЛАБУНОЎ Уладзімір Архіпавіч
галоўны навуковы супрацоўнік установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі"

МАХАНЁК Міхаіл Міхайлавіч
доктар тэхнічных навук, прафесар

МАЦЮШКОЎ Уладзімір Ягоравіч
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях

НІКІЦЕНКА Пётр Георгіевіч
акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

ПАПКОЎ Аляксандр Андрэевіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

РАДЗЬКОЎ Аляксандр Міхайлавіч
Міністр адукацыі

РУСЕЦКІ Анатолій Максімавіч
Міністр прамысловасці

СТРАЖАЎ Васілій Іванавіч
доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Органы кіравання / Прэзідыум НАН Беларусі / Да пачатку старонкі