Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Саветы маладых вучоных

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Саветы маладых вучоных

Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – пастаянна дзеючы грамадскі орган пры Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Саветы маладых вучоных створаны пры арганізацыях і Прэзідыуме НАН Беларусі з мэтай павышэння ўдзелу маладых навукоўцаў у развіцці навуковага патэнцыялу Акадэміі, пераадоленні негатыўных тэндэнцый ва ўзроставай структуры навуковых кадраў, фарміраванні навуковай палітыкі і інтэграцыі навукі і адукацыі.

Для вырашэння гэтых задач у Акадэміі навук і яе навуковых арганізацыях ствараюцца пастаянна дзеючыя саветы маладых вучоных. Іх асноўнымі задачамі з’яўляюцца: садзейнічаць прафесійнаму росту маладых вучоных і іх актыўнаму ўдзелу ў фундаментальных і прыкладных даследаваннях; удзельнічаць у вырашэнні пытанняў, якія тычацца сацыяльнай абароненасці моладзі, у тым ліку жыллёвых праблем; выконваць агульныя прадстаўнічыя функцыі і выражаць інтарэсы навуковай моладзі ў Прэзідыуме НАН Беларусі, Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, Агульным сходзе НАН Беларусі і іншых структурах НАН Беларусі, а таксама ў дзяржаўных органах і грамадскіх арганізацыях, сродках масавай інфармацыі; ініцыяваць стварэнне ў НАН Беларусі маладзёжных навукова-інавацыйных цэнтраў на дзяржразліковай аснове, а таксама іншых форм арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці; садзейнічаць выданню матэрыялаў канферэнцый і школ-семінараў маладых вучоных, артыкулаў, манаграфій і іншых навуковых і навукова-папулярных работ маладых вучоных; падтрымліваць развіццё міжнародных навуковых і культурных сувязей з удзелам маладых вучоных.

Савет маладых вучоных НАН Беларусі з’яўляецца пастаянным грамадскім органам, дзеючым пры Прэзідыуме НАН Беларусі. Савет узначальвае сістэму саветаў маладых вучоных у Акадэміі навук і каардынуе яе работу.

У Савета маладых вучоных НАН Беларусі маецца свой інтэрнэт-сайт.

БЮРО САВЕТА МАЛАДЫХ ВУЧОНЫХ НАН БЕЛАРУСІИ

Старшыня СМВ НАН Беларусі Іванец Андрэй Іванавіч д.х.н., дацэнт, нам. дырэктара па навуковай рабоце ДНУ “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі”
Намеснік старшыні СМВ НАН Беларусі Труханаў Аляксей Валянцінавіч к.ф.-м.н., вядучы навуковы супрацоўнік “НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве”
Намеснік старшыні СМВ НАН Беларусі Шэпшэлеў Аляксандр Анатольевіч к.т.н., нам. генеральнага дырэктара “НПЦ НАН Беларусі па харчаванні”
Вучоны сакратар СМВ НАН Беларусі Крукоўская Вольга Юр’еўна к.г.н., навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі”
Старшыня СМВ Аддзялення аграрных навук Гусакоў Ягор Уладзіміравіч к.э.н., вядучы навуковы супрацоўнік РНУП “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі”
Старшыня СМВ Аддзялення біялагічных навук Шабета Марына Сяргееўна к.б.н., навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча”
Старшыня СМВ Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Юрэцкі Станіслаў Сцяпанавіч навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”
Старшыня СМВ Аддзялення медыцынскіх навук Досіна Маргарыта Алегаўна к.б.н., старшы навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі”
Старшыня СМВ Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Карусейчик Ілля Леанідавіч малодшы навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі”
Старшыня СМВ Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Канюкоў Ягор Юр’евіч к.ф.-м.н., вядучы навуковы супрацоўнік “НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве”
Старшыня СМВ Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі Пліско Таццяна Віктараўна к.х.н., старшы навуковы супрацоўнік “Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі”

САВЕТЫ МАЛАДЫХ ВУЧОНЫХ ІНСТЫТУТАЎ НАН БЕЛАРУСІ

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі
Савет маладых вучоных

Інстытут генетыкі і цыталогіі
Савет маладых вучоных

Інстытут аховы раслін
Савет маладых вучоных

Інстытут гісторыі
Савет маладых вучоных

Інстытут лесу
Савет маладых вучоных

Інстытут меліярацыі
Савет маладых вучоных

Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя В.А. Белага
Савет маладых вучоных

Інстытут мікрабіялогіі
Савет маладых вучоных

Інстытут мяса-малочнай прамысловасці
Савет маладых вучоных і спецыялістаў

Інстытут прыродакарыстання
Савет маладых вучоных

Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава
Савет маладых вучоных

Інстытут тэхнічнай акустыкі
Савет маладых вучоных

Інстытут фізіялогіі
Савет маладых вучоных

Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча
Савет маладых вучоных

РУП “НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі”
Савет маладых вучоных

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Саветы маладых вучоных / Да пачатку старонкі