Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Дзейнасць акадэміі

Галоўная старонка / Дзейнасць акадэміі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з'яўляецца вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыяй Рэспублікі Беларусь, якая ажыццяўляе арганізацыю, правядзенне і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак, выступае ў якасці галаўной арганізацыі Рэспублікі Беларусь па навукова-метадычнаму забеспячэнню развіцця інфарматызацыі, а таксама выконвае ў межах паўнамоцтваў, устаноўленых заканадаўчымі актамі і Статутам НАН Беларусі, асобныя функцыі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання.

Асноўнымі задачамі НАН Беларусі з'яўляюцца::

  • навуковае забеспячэнне эканамічнага, сацыяльнага і дзяржаўна-прававога развіцця Рэспублікі Беларусь, яе культуры, рацыянальнага выкарыстання і аховы прыроды;
  • арганізацыя, правядзенне і каардынацыя фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак па важнейшых напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў у мэтах атрымання новых ведаў пра чалавека, грамадства, прыроду і штучна створаных аб'ектаў, павелічэння навукова-тэхнічнага, інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь;
  • вызначэнне і ўнясенне для зацвярджэння ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку пералікаў прыярытэтных напрамкаў фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь;
  • выяўленне прынцыпова новых шляхоў навукова-тэхнічнага прагрэсу, удзел у распрацоўцы рэкамендацый па выкарыстанню дасягненняў айчыннай і сусветнай навукі на практыцы; забеспячэнне развіцця навукі ў рэгіёнах Рэспублікі Беларусь;
  • стварэнне ўмоў для развіцця навуковых школ, падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, павышэння кваліфікацыі вучоных і спецыялістаў, у тым ліку ў замежных навуковых цэнтрах;
  • унясенне ва ўстаноўленым парадку прапаноў па фінансаванню навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і іншых цэнтралізаваных крыніц;
  • забеспячэнне развіцця сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі; арганізацыя правядзення маніторынгу расліннага свету і геафізічнага маніторынгу;
  • правядзенне навукова-тэхнічнай экспертызы прапаноў па пытаннях набыцця за мяжой высокіх тэхналогій і дарагога абсталявання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;
  • кантроль ва ўстаноўленым парадку за эфектыўным выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў, якія выдзяляюцца на фінансаванне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак.

Дзейнасць Акадэміі навук ажыццяўляецца на аснове спалучэння дзяржаўнага рэгулявання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці з творчай ініцыятывай навуковых калектываў, свабодай навуковага пошуку ў мэтах забеспячэння эфектыўнага выканання задач, якія стаяць перад Акадэміяй навук; спалучэння адзінаначалля і калегіяльнасці разгляду і вырашэння пытанняў органамі кіравання Акадэміі навук з персанальнай адказнасцю іх членаў за правядзенне ў жыццё прынятых рашэнняў і стан спраў на даручаных участках работы; узаемасувязі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак; актыўнага ўзаемадзеяння з міністэрствамі, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, суб'ектамі і ўдзельнікамі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці; узаемавыгаднага і раўнапраўнага супрацоўніцтва з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, міжнароднымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць правядзенне, падтрымку або рэалізацыю вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак

Галоўная старонка / Дзейнасць акадэміі / Да пачатку старонкі