Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Узнагароды Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Галоўная старонка / Дзейнасць акадэміі / Узнагароды Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Нагрудны знак “Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі “За вялікі ўклад у развіццё навукі”

Нагрудны знак “Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі “За вялікі ўклад у развіццё навукі” з’яўляецца вышэйшай узнагародай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прызнаннем выдатных заслуг узнагароджанага перад навукай і грамадствам. Залатым медалём узнагароджваюцца айчынныя і замежныя вучоныя, дзяржаўныя, грамадскія дзеячы за:

  • высокія дасягненні ў даследаваннях і распрацоўках, якія завяршыліся стварэннем і прымяненнем новых навукаёмістых тэхналогій, тэхнікі, прыбораў, абсталявання, матэрыялаў;
  • асаблiва плённую дзейнасць па ўмацаванні навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, павышэнні эфектыўнасці навуковых даследаванняў, інавацыйнай дзейнасці, адукацыі;
  • значны ўплыў на пашырэнне і паглыбленне міжнародных навуковых сувязей і ўмацаванне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
  • асабісты ўклад у ўмацаванне агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму ў сферы грамадскіх адносін.
  • Палажэнне аб нагрудным знаку “Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі “За Вялікі ўклад у развіццё навукі”
    Парадак узнагароджання нагрудным знакам “Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі “За Вялікі ўклад у развіццё навукі”


    Ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

    Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагароджваюцца вучоныя, работнікі і калектывы арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама кіраўнікі і работнікі арганізацый іншай ведамаснай падпарадкаванасці:

  • за вялікі ўклад у развіццё прыродазнаўчых, тэхнічных, аграрных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў;
  • за асаблiва плённую дзейнасць па ўмацаванні навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, павышэнні эфектыўнасці навуковых даследаванняў;
  • за значны ўклад у арганізацыю навуковых даследаванняў, высокія дасягненні ў навуковай і інавацыйнай дзейнасці;
  • за ўкараненне вынікаў навуковых даследаванняў у практычную дзейнасць і (або) навучальны працэс;
  • за высокую выніковасць па падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, захаванне і развіццё навуковых школ;
  • за значны ўклад па пашырэнні міжнародных навуковых сувязей і ўмацаванні міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
  • за шматгадовую (не менш за 10 гадоў) плённую дзейнасць у сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

  • Работнікі арганізацый і арганізацыі іншай ведамаснай падпарадкаванасці прадстаўляюцца да ўзнагароджання Ганаровай граматай за дасягненні выдатных вынікаў пры правядзенні сумесных з вучонымі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даследаванняў, якія маюць важнае значэнне для навукі і практыкі.

    Палажэнне аб Ганаровай грамаце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
    Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
    Даведка пра кандыдата


    Падзяка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

    Падзяка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб’яўляецца работнікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, працоўным калектывам арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, асобам, працоўным калектывам арганізацый, якія супрацоўнічаюць з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі:

  • за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць;
  • за высокія вынікі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці;
  • за развіццё міжнародных навуковых сувязей і ўмацаванне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
  • за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў;
  • за плённую вытворчую і грамадска-палітычную дзейнасць.
  • Палажэнне аб аб’яўленні Падзякі Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
    Прадстаўленне да аб’яўлення Падзякі Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
    Даведка пра кандыдата


    Галоўная старонка / Дзейнасць акадэміі / Узнагароды Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі / Да пачатку старонкі