Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі
Еўрапейскія гульні
Форум по региональному сотрудничеству и развитию в рамках инициативы «Пояс и Путь»

Конкурс “Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

Галоўная старонка / Дзейнасць акадэміі / Конкурсы

Штогадовы конкурс “Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” заснаваны ў студзені 2018 года з мэтай выяўлення і заахвочвання найбольш эфектыўна працуючых вучоных Акадэміі навук, якія маюць значныя асабістыя дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці, уносяць важкі ўклад у развіццё навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, умацаванне міжнароднага аўтарытэту НАН Беларусі, падрыхтоўку кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Дадзены конкурс закліканы стымуляваць творчую актыўнасць навукоўцаў, спрыяць развіццю навуковых школ і павышэнню прэстыжу навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці, знаёміць навуковую грамадскасць з найбольш выбітнымі распрацоўкамі вучоных Акадэміі навук. У Конкурсе могуць прымаць удзел: правадзейныя члены (акадэмікі) і члены-карэспандэнты; навуковыя работнікі вышэйшай кваліфікацыі, якія працуюць у навуковых арганізацыях НАН Беларусі па асноўным месцы працы. Званне “Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” прысуджаецца напярэдадні Дня беларускай навукі. Пераможцу конкурсу ўручаецца дыплом і грашовая ўзнагарода ў памеры 250 базавых велічынь.

Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу “Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

Анкета ўдзельніка конкурсу (форма)

Паказчыкі навуковай дзейнасці ўдзельніка конкурсу (форма)

Пералік лаўрэатаў