Навуковыя саветы і камітэты
/ Дзейнасць акадэміі / Навуковыя саветы і камітэты
Важнай часткай сістэмы каардынацыі навуковай дзейнасці з'яўляюцца саветы, камісіі і камітэты НАН Беларусі, што створаны пры Прэзідыуме НАНБ, аддзяленнях і навуковых інстытутах акадэміі. У акадэміі дзейнічаюць Экалагічная камісія,
Беларускі нацыянальны камітэт па праграме ЮНЕСКА "Чалавек і біясфера", Беларускі нацыянальны камітэт па Міжнароднай праграме геалагічнай карэляцыі, Камісія па гісторыі навукі, Рэспубліканская тапанімічная і Рэспубліканская тэрміналагічная камісія і інш. Сумесна з навуковымі саветамі розных ступеняў яны ажыццяўляюць кантроль за выкананнем праграм навуковых даследаванняў, аказваюць навукова-метадычную і экспертную дапамогу вышэйшым навучальным установам, галіновым навукова-даследчым інствтутам і іншым арганізацыям рэспублікі, удзельнічаюць у розных навукова-арганізацыйных мерапрыемствах.
Савет па каардынацыі фундаментальных і прыкладных даследаванняў
Беларускі нацыянальны камітэт па праграме ЮНЕСКА "Чалавек і біясфера"
Беларускі нацыянальны камітэт па Міжнароднай праграме геалагічнай карэляцыі
Экалагічная камісія НАНБ
Рэспубліканская тапанімічная камісія пры НАНБ
Рэспубліканская тэрміналагічная камісія пры НАНБ
Навуковы савет па праблемах біясферы пры Прэзідыуме НАНБ
|